Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Начны палёт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Начны палёт

Электронная книга - «Начны палёт». Краткое содержание книги:

Начны палёт
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:

Прызямліўшыся, лётчык убачыў пілота эўрапейскага паштовага; той стаяў, засунуўшы рукі ў кішэні і прываліўшыся спінай да свайго самалёта.

— Гэта ты павязеш пошту далей?

— Я.

— Патагонец ужо тут?

— Яго ўжо і не чакаюць. Згінуў. Надвор'е добрае?

— Выдатнае. Дык што, Фаб'ен згінуў?

Яны не сталі шмат гаварыць на гэтую тэму. Адчуванне вялікага братэрства пазбаўляла іх ад неабходнасці казаць гучныя словы.

Мяхі з асунсьёнскай транзітнай поштай перагружаліся ў эўрапейскі самалёт; пілот, па-ранейшаму нерухомы, закінуўшы галаву і прыпёршыся патыліцай да кабіны, глядзеў на зоры. Ён адчуваў, як у ім нараджаецца магутная сіла, як яго запаланяе магутная радасць.

— Пагрузілі? — спытаўся нехта. — У такім разе — кантакт!

Пілот не варушыўся. Запусцілі матор. Плячыма, прыціснутымі да самалёта, пілот адчуў, што самалёт ажыў. Нарэшце, пасля столькіх супярэчлівых вестак — ляцім… не ляцім… — пілот мог быць спакойны. Яго рот прыадкрыўся, і ў месячным святле бліснулі яго зубы, як зубы маладога драпежніка.

— Асцярожна… уночы… гэй!

Ён не чуў парад свайго таварыша. Засунуўшы рукі ў кішэні, закінуўшы ўгору галаву, павярнуўшы свой твар да хмараў, рэк і мораў, ён бязгучна смяяўся. Смех быў нячутны, але ён працяў яго, прабег па ягоным целе, як ветрык па лістоце дрэва… Смех быў зусім нячутны, але ён быў куды мацней і хмараў, і гор, і рэк, і мораў.

— Што з табой?

— Гэты балван Рыўер думаў… што… што мне страшна!

XXIII

Праз хвіліну ён узляціць над Буэнас-Айрэсам, і Рыўер, які ўзнавіў бітву, хоча пачуць яго. Пачуць, як ён узнікне, праракоча і растане, як магутны поступ арміі, што рухаецца сярод зор.

Скрыжаваўшы рукі, Рыўер праходзіць міма сакратароў. Ён спыняецца ля расчыненага акна, слухае і разважае.

Калі б ён адмяніў хоць аднюсенькі вылет, справа начных палётаў была б прайграна. Але, апярэджваючы тых слабакоў, якія заўтра адракуцца ад яго, Рыўер выпусціў у ноч яшчэ экіпаж.

Перамога… паражэнне… гэтыя словы самі па сабе не маюць ніякага сэнсу. У іх немагчыма ўмясціць усё жыццё, жыццё ўвесь час нараджае ўсё новыя і новыя вобразы. Перамога аслабляе народ, паражэнне нараджае ў ім новыя сілы. Паражэнне, якое выпала на долю Рыўера, можа стаць урокам, які наблізіць сапраўдную перамогу. Толькі адно мае значэнне: рух падзей.

Праз пяць хвілін радысты паднімуць на ногі аэрадром. Усе пятнаццаць тысяч кіламетраў адчуюць пульсацыю жыцця, і ў гэтым — вырашэнне ўсіх задач.

Ужо ўзнімаецца ў неба арганная музыка: самалёт.

Павольна праходзячы міма сакратароў, якія ўгінаюць галовы пад яго суровым паглядам, Рыўер вяртаецца да сваёй работы. Рыўер Вялікі, Рыўер Пераможца, які нясе цяжар сваёй нялёгкай перамогі.

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)