Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рэканструкцыя неба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэканструкцыя неба

Электронная книга - «Рэканструкцыя неба». Краткое содержание книги:

Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар. Раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба” вылучаецца знікненнем падзейнасці і апеляцыяй да ўнутранага “я”. Пісьменніца калекцыяніруе псіхалагічныя, сацыяльныя, сексуальныя ды іншыя комплексы беларускага грамадства. “…Раман у дэталях ці дэталь у рамане (патрэбнае падкрэсліць)” дэманструе ў тэксце сітуацыю незавершанасці і бясконцасці, якая можа суадносіцца з постмадэрнісцкай гульнёй сэнсамі, а можа ўспрымацца як “унутраная “афектаваная” гісторыя жанчыны”. Дзіцяча-казачныя позіркі Вольгі Гапеевай ператвараюць Рэальны сьвет у Краіну, дзе сыпле марцыпанавы сьнег, а восеньню газэты адлятаюць у вырай. І пакуль лірычны герой зьбіраецца на вайну, на абшарах кнігі вядзецца рэканструкцыя неба.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19
Перейти на страницу:

I я адзіная з пасажыраў гатовая паверыць яму, падтрымаць яго, скрасьці і сівым ранкам абудзіць грукатам дзьвярэй вэнэцыянскага гатэлю, забыўшыся на сваю шкарпэтку і неаплачаны рахунак. Чаму я не застануся зь ім. Ягоныя вочы так нічога й не прамовілі. Іхняя пустэча была дасканаласьцю, не кранутай ані літарай прачытанай кнігі. Які быў сэнс рабіць з гэтай бясконцасьці ручную малпу са штучна запханымі ў яе ідэямі. Дасканаласьць не для мяне.

Дэталь 28

Ейная маці была руская. Ейны бацька - габрэй. А яна сама была маёй сяброўкай.

Перакрочыўшы ганак дзіцячага садка, куды мяне ўпарта не хацелі браць з-за нізкага гемаглябіну, я прашаптала:

- мам, паглядзі, якія ў той дзяўчынкі доўгія валасы. Я хачу зь ёй сябраваць.

Гэтак першы раз у жыцьці я пазнаёмілася зь дзяўчынай. Я ганарылася сваёй сяброўкай, у яе былі валасы да попы і экзатычнае імя, якога не было ні ў кога. А'яшчэ ў яе быў старэйшы брат і бацька.

Я раўнавала яе да кожнага слупа і хацела, каб яна належала толькі мне. Потым мы нават вырашылі ажаніцца (вядома ж, калі вырасьцем) і жыць разам. Я прыляплю сабе вусы падчас рэгістрацыі, і ніхто не здагадаецца, што я - гэта я.

Дэталь 3

...20. У Міляне +20. Вэрдзі даўно памёр. Праўда, мабыць, не ў Міляне, але там усё адно +20, таму Іялянта сядзіць на падмурку калёны музэю мастацтваў, скрыжаваўшы ногі. Іялянта чакае Артура, яна не чакае мяне, пра мяне яна нічога ня ведае, зрэшты, як і я. Аднак у мяне перавага. Я ведаю, што яна мусіць цяпер сядзець тут, і мне няцяжка здагадацца, што яна - гэта менавіта яна. Толькі італьянка можа гэтак глядзець на архітэктуру супрацьлеглага дому і атрымліваць асалоду ад адсутнасьці аўтамабіляў і наяўнасьці вольных парковачных месцаў. Яна сьмяецца й абяцае, што абавязкова прыедзе сюды са сваёй уласнай машынай, каб паркаваць яе дзе толькі можна. Гэтак яна будзе адпачываць.

Дэталь 5

Маўчы, толькі маўчы.

Навошта словы, калі размаўляеш вачыма. Я буду вучыць цябе слухаць кожную ноту кожнага акорду з кожнага накцюрну, якія мы завучым на памяць. Слову патрэбная папера, а не твае вусны, як патрэбныя вусеню лісты, а ня вершы, што на іх занатаваныя. Ведаю, цяжка, але паступова ты звыкнешся з гэтым. Людзі прызвычайваюцца нават да паскудзтва і бруду, дык чаму б не прывыкнуць да маўчаньня.

У адзінай сукенцы з водарам, які табе так падабаецца, я выпрастаюся на зімовым кіліме і ўспомню, што рамонкі, на жаль, не існуюць у кубічнай прасторы. Нічога, скажаш ты, мы будзем смажыць яечню, яна таксама надобная на рамонкі. Я моўчкі згаджуся і выцісну зь сябе ўсьмешку.

Шэрае неба не злуецца, яно разважае. Можа, нават пра колер маіх валасоў.

10 крыўджаньня (па новым стылі) 0001 году, гэта калі? Заўтра, сёньня, учора, пазаўчора? Якая розьніца. Сьвята ёсьць сьвята, няхай сабе і фіранак. У гэты дзень яны ляцяць за межы свайго існаваньня - ператвараюцца ў летуценьніц. Аднойчы я набяруся сьмеласьці і скажу: - Паважаная мадам Фіранка, дазвольце мне ляцець з Вамі. Прыгожая, далікатная і чыстая, яна азірнецца, правядзе сваімі крыламі па маіх вачох і ўсьміхнецца: - Ты яшчэ маленькая і не разумееш нашых вершаваных палётаў.

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)