Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Морские приключения » 80000 кіламетраў пад вадой
80000 кіламетраў пад вадой - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

80000 кіламетраў пад вадой

Электронная книга - «80000 кіламетраў пад вадой». Краткое содержание книги:

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбіняхдаследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 171
Перейти на страницу:

Першым чынам я пачаў шукаць вачыма фрэгат. Ці заўважылі там маё знікненне? Ці спусціў ужо капітан Фарагут шлюпку на ваду, каб шукаць мяне? Ці магу я спадзявацца на выратаванне?

Раздзел сёмы

Кіт невядомага віду

Не гледзячы на цемру, я разглядзеў на ўсходзе нейкую чорную масу, якая, мяркуючы па размяшчэнню апазнавальных агней, аддалялася. Гэта быў фрэгат.

Вопратка перашкаджала мне. Намокнуўшы, яна прыліпала да цела і паралізавала рукі. Я задыхаўся. Мяне цягнула на дно…

— Памажыце!

Гэта быў мой апошні крык. Я ў роспачы забоўтаўся, адчуваючы, што мяне цягне на дно.

Раптам моцная рука схапіла мяне за каўнер і адным штуршком выцягнула на паверхню вады.

Я пачуў наступныя словы, сказаныя над самым маім вухам:

— Калі гаспадар не пагрэбуе абаперціся на маё плячо, яму будзе куды ямчэй плысці!

Я схапіў за руку вернага Канселя.

— Гэта ты? — ускрыкнуў я. — Гэта ты?

— Я самы, — адказаў Кансель, — гатовы да паслуг гаспадару.

— Значыцца, штуршок скінуў цябе ў мора таксама, як і мяне?

— Зусім не! Знаходзячыся на службе ў спадара прафесара, я палічыў сваім абавязкам паследваць за ім.

Шаноўнаму дзецюку гэты ўчынак здаваўся звычайным.

— А фрэгат? — спытаўся я.

— Фрэгат? — перапытаў Кансель, пераварочваючыся на спіну. — Мне здаецца, што гаспадару лепш было-б не разлічваць на яго дапамогу.

— Чаму?

— Таму, што ў тую хвіліну, як я кінуўся ў ваду, вахценны матрос крыкнуў «Вінт і стырно зламаныя».

— Зламаныя?

— Так, зламаныя зубам страшыдла. Здаецца, «Аўраам Лінкальн» абышоўся толькі гэтаю аварыяй. Але на наша гора ён страціў здольнасць кіравацца.

— Значыцца, мы загінулі?

— Магчыма, — спакойна адказаў Кансель. — Аднак у нашым распараджэнні ёсць яшчэ некалькі гадзін, а за некалькі гадзін можна многае зрабіць.

Непарушны спакой Канселя бадзёрыў мяне. Я паплыў больш энергічна. Але вопратка па-ранейшаму страшэнна сціскала ўсе рухі і перашкаджала трымацца на паверхні.

Кансель заўважыў гэта.

— Прашу ў гаспадара дазволу разрэзаць на ім адзенне, — сказаў ён.

І ён нажом распароў на мне вопратку зверху да нізу, і хуценька раздзеў мяне, у той час як я падтрымліваў нас абодвух на паверхні. У сваю чаргу я зрабіў тую-ж паслугу Канселю. Пасля гэтага мы зноў паплылі побач.

Але наша становішча не зрабілася лепшым. Наша знікненне магло быць не заўважана, ды нават каб яго і заўважылі, фрэгат усё роўна не мог, страціўшы руль і вінт, пайсці за намі супроць ветру. Значыцца мы маглі спадзявацца толькі на дапамогу яго шлюпак.

Прыйшоўшы да гэтага заключэння, мы рашылі трымацца на паверхні колькі будзе магчыма. Каб не растраціць адначасова сілы, мы рашылі трымацца так: у той час, як адзін з нас будзе, склаўшы рукі, нерухома ляжаць на спіне, другі будзе плысці наперад і падпіхаць ляжачага. Праз кожныя дзесяць хвілін мы павінны былі мяняцца. Такім чынам мы маглі ўтрымацца на паверхні вады на працягу некалькіх гадзін, магчыма нават, да ўсходу сонца.

Якая слабая надзея на выратаванне! Але здольнасць спадзявацца, якое-б ні было безнадзейнае становішча, так уласціва чалавеку! Да таго-ж мы былі ўдвух…

Сутычка фрэгата з нарвалам была каля адзінаццаці гадзін вечара. Значыць, да наступнага дня нам трэба было трымацца ў вадзе каля васьмі гадзін. Гэта было безумоўна магчыма, калі часта змяняцца. Мора, амаль спакойнае, не зморвала нас. Час ад часу я намагаўся разгледзець што-небудзь у цемры, дзе свяцілася фасфарычным бляскам патрывожаная нашымі рухамі вада. Я глядзеў на гэтыя іскрыстыя хвалі, што разбіваліся аб маю руку, прычым люстрана-гладкая паверхня іх пакрывалася на міг мутнымі плямамі. Здавалася, што мы плывем у ртутнай ванне.

Каля гадзіны ночы я адчуў смяртэльную стому. Сільныя сударгі зводзілі мае рукі і ногі. Канселю прышлося падтрымліваць мяне і аднаму клапаціцца аб нашым ратунку. Хутка бедны дзяцюк стаў часта і цяжка дыхаць — я зразумеў, што ён нядоўга зможа трымацца.

— Пакінь мяне! Пакінь мяне! — сказаў я яму.

— Пакінуць гаспадара? Ніколі! — адказаў ён. — Я цвёрда мяркую ўтапіцца раней за яго.

У гэтую хвіліну з прасвету цёмнай хмары, адганяемай ветрам на ўсход, выглянуў месяц. Паверхня акіяна заіскрылася пад яго праменнямі. Гэтае жыватворнае святло вярнула мне сілы. Я ўзняў галаву і абвёў вачыма гарызонт.

Я ўбачыў фрэгат — ён быў за пяць міль ад нас, на такой адлегласці ён здаваўся ледзь значнаю кропкай, і ніводнай шлюпкі.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)