Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Нямко - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нямко

Электронная книга - «Нямко». Краткое содержание книги:

Вайна ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі трэба выбіраць: жыццё ці сумленне. Беларуская дзяўчына Паліна ратуе нямецкага салдата Франца і прадстаўляе яго сваім нямым братам. На могілках і папялішчах нараджаецца каханне — здаецца, адзінае, што дазваляе выжыць ў нечалавечых абставінах…
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 40
Перейти на страницу:

3 Палінай яны, забраўгныся на сенавал, пад ластаўчына цьвірканьне, чыталі, дзяліліся сакрэтамі, спалі, летуцелі, як наладзіцца іх жыцьцё. Аднойчы Паліну папярэдзіла:

— Я паклікала Косьцю і Бубліка. Выбірай, каго хочаш.

— Навошта яны мне?

— ПІто, трусіш? Мы ж дамовіліся.

— Ну гэта мы так.

— Так ці ня так, а я іх запрасіла. Сказала: прыходзьце зь цікавымі кніжкамі.

Яны і прыйшлі з кніжкамі, Бублік, той дурань-дурнем, а школьны прыгажун Косьцік (хутчэй па спалохана-скаваных паводзінах Паліны, чым з выклікам — Віры) зразумеў, што ўсё ня так сабе. Дурыліся, валтузіліся ў сене, усё болып распальваючыся і дазваляючы сабе ўсё болып. Пакуль Паліна не зазлавала і не ўцякла да вакенца, адштурхнуўшы Бубліка. Той вінавата пацягнуўся сьледам. А Віра з Косьцікам нейк незразумела і страшн а аціхлі. Глянула Паліна ў паўзмрок сенавалу і ўбачыла голае, высока ўзьнятае калена Віры і бессэнсоўнае нейкае гойданьне сьпіны ў блакітнай майцы, сьпіна гэта здалася такой мужчын скай, агіднай. Разгублены Бублік паглядзеў на Паліну, яна затрымлівала яго вочы бессэнсоўнай усьмешкай, абы ён не павярнуўся, не паглядзеў т у д ы. (Але абое чуюць: глядзяць адно на аднаго і чуюць.)

З гэтага дня Віра ўзьненавідзела Паліну. А аднойчы на зімовым катку, калі Косьця, які хадзіў цяпер за ёй, як галодны сабака, прывязваў канёк да яе стройнай нагі, Віра з раптам скажоным ад агіды і нянавісьці тварам з усяе сілы ўдарыла яго проста пад бараду, так што ён адваліўся на сьнег.

Калі Вірынага бацьку таксама арыштавалі (пасьля вэтэрынараў узяліся за лесьнікоў), сям’ю выгналі з-за дашчанай агароджы, і яны з маці некуды выехалі, як згінулі.

Раніцой Паліна і Франц прачнуліся чамусьці незадаволеныя сабой і адно адным. Але хутка гэта мінула, ім сапраўды цікава было разам. I вось так — удваіх. Вось, калі ласка, жылі кожны далёка ад другога і зусім нібыта інакш, але столькі агульнага ў іх. Гэтая просьценькая думка чамусьці хвалявала.

— Хутка ў цябе каўтун будзе! — ускалмаціўшы валасы Франца, сказала Паліна. Ён толькі што памыў іх у зарослай альхоўнікам і асакой рэчцы, і яны ляжалі на траве каля разваленага мастка, адпачывалі. Франц у недарэчнай на ім, кароткай яму бялізьне з суворага палатна, што нямала памучыла яго беднае гарадзкое цела, але ўжо разьмякчэла ад носкі і частага акунаньня ў ваду, чамусьці не саромеецца Паліны — як не саромеўся б, мабыць, апранахі клоўна. Ну а Паліне проста весела на яго, такога, глядзець.

— Ты сказала: каўтун? — мабыць, Франц нешта прыпомніць намагаецца.

Поруч на траве зіхцяць зьмейкамі вёрткія ўюны, вылаўленыя ў балотнай затоцы, дзе вада цяплейшая, Паліна зь дзіцячай несьвядомасьцю жорстка пляскае іх далонькай.

— Нашы палешукі некалі наогул ня стрыглі валасоў, — паведамляе Паліна.

— Як сікхі.

— Хто гэта?

— У Індыі каста такая. Па тры мэтры валасы адрошчваюць.

— Ну нашы менш, але таксама. Лічылася: зрэжаш — захварэеш. У каўтуне ўсе хваробы.

— Ой, чакай, успомніў! Багіня Мэб. У яе крылы з камарыных хмараў, зь ледзь прыкметных мошак. Яна хвасты коням заплятае начамі, багіня Мэб. А людзям каўтуны робіць. У Шэксьпіра, ведаеш, «Рамэо і Джульету»?

Джульету на школьнай сцэне Віра іграла, Паліна помніць белы твар, перадсьмяротны грудны голас. Паўтарыла перад Францам:

— Чакай мяне, Рамэо! I я з табой, я іду да цябе! I «закалола» сябе «кінжалам».

— Здаецца, яна п’е атруту? — запярэчыў Франц.

— А ты што, носіш з сабой? — міжволі спытала, прыгадаўшы тых нямецкіх афіцэраў.

— Нядрэнна б. Гранату канфіскавалі.

Калі да зямлянкі ішлі, убачылі на бярозавым кусьце дзіўна завіслую варону. Глядзіць на іх з жахам, паварушылася і засьлізгала па лісьцях, ледзь стрымалася на ніжняй галінцы. Хворая? Ці гэта ўжо так падрасьлі птушаняты, зь неасьцярогі вывалілася каторае з гнязда. Не заўважылі, а ўжо нахапілася лета. Лес пацяжэў ад лістоты, елка выкінула сьвежыя зялёныя (тут жа пачынаюць жаўцець) стрэлкі. А салаўі запускаюць свае трэлі-чэргі і ранкам, і ўвечары. Зьявіўся ў лесе майстар, і ўсе астатнія сьпевакі цягнуцца, падладжваюцца пад яго, стараюцца з усяе сілы, каб і ў іх ня горш атрымлівалася. А тут яшчэ нябачныя жабоцькі на ўсё навакольле паведамляюць:

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)