Паслухайце нацыяналіста
- Автор: Астапенка Анатоль
- Год: 2000
- Язык: белорусский
- Год: Raštijos Draugija
- ISBN: 9986-437-04-2
- Жанр: История
Электронная книга - «Паслухайце нацыяналіста». Краткое содержание книги:
4. Рэестар бальшавіцкіх злачынстваў
Неабходна скласьці як мага больш поўны сьпіс злачынстваў, учыненых бальшавікамі і камуністамі наогул.Сярод іх наступныя:
– гвалтоўны захоп улады шляхам ваеннага перавароту;
– разьвязваньне грамадзянскай вайны і тэрору;
– гвалтоўная калектывізацыя;
– масавыя рэпрэсіі 20-х – 50-х гадоў;
– развал прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, ператварэньне некалі ўрадлівых зямель у няжыцьцядайныя тэрыторыі;
– разьвязваньне разам з нацыстамі 2-й сусьветнай вайны;
– захоп Прыбалтыкі;
– усталяваньне савецкага панаваньня над народамі Усходняй Эўропы;
– халодная вайна;
– экалягічная катастрофа;
– злачынная вайна супраць афганскага народу;
– Чарнобыльская катастрофа;
– зьдзек з рэлігіі і маральнасьці, што прывяло да росквіту амаральных і антыхрысьціянскіх рысаў у чалавеку;
– вынішчэньне культуры, мовы, гістарычнай памяці і нацыянальнай сьвядомасьці беларускага і іншых народаў, што трапілі пад бальшавіцкае ярмо.
Гэты сьпіс мусіць быць падоўжаны.
Мы цалкам усьведамляем цяжар і далікатнасьць узьнятых пытаньняў і заклікаем кожнага, каго трывожыць небясьпека нэабальшавізму, далучыцца да нас. Мы зьвяртаемся да ўсіх партыяў і рухаў, да ўсіх, хто падзяляе нашу заклапочанасьць, аб'яднацца і стварыць дзеяздольны аргкамітэт дзеля правядзеньня Міжнароднай канфэрэнцыі, як першага кроку да Міжнароднага трыбуналу па фактах камуністычных злачынстваў супраць чалавечнасьці. Задача канфэрэнцыі – выяўленьне сацыяльных і духоўных прычын, што прывялі да магчымасьці гэтых злачынстваў, вызначэньне іх сутнасьці, цяперашніх і будучых вынікаў для нашага народу.
Асноўная мэта будучага Міжнароднага трыбуналу – ня помста, ня новыя ахвя-ры, не каменяваньне грэшнікаў, а падвядзеньне рысы – найперш юрыдычнай пад усімі злачыннымі скрыўленьнямі шляхоў чалавечай гісторыі, без чаго не мажліва сапраўднае пакаяньне, трывалая гармонія паміж людзьмі, прыродай і Богам.
Жыве Беларусь!
У Менску 30 сакавіка 1992 г.
Старшыня Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі Зянон Пазьняк
Намесьнік старшыні БНФ Юрась Хадыка
Старшыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Анатоль Астапенка
Старшыня Беларускай сялянскай партыі Яўген Лугін
Сустаршыня-каардынатар Беларускай Хрысьціянска-дэмакратычнай Злучнасьці Пятро Сілка
Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Адам Мальдзіс
Старшыня Вольнага прафсаюзу «Рабочая салідарнасць» Анатоль Мацвеенка
Старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі Алесь Дабравольскі
(Зварот быў надрукаваны ў газеце "Свабода", № 5, 1992 г.)
Беларускага МАК "Нюрнберг-2"
Літасьці хачу, а не ахвяры.