Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Цяпло на першацвет - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цяпло на першацвет

Электронная книга - «Цяпло на першацвет». Краткое содержание книги:

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 92
Перейти на страницу:

— Завочна ў інстытуце вучыцца, матацыкл мае, на машыну збірае,— жартаваў, злаваў я Ларысу.

— Ён ужо на «Масквіч» мае.

— Пахваліўся.

— Прызнаўся, таму i я не хачу выпускаць такога хлопца,— жартавала ці злавала i Ларыса, а можа, i праўду гаварыла.— Вось што ты маеш, што можаш паабяцаць дзяўчыне? Зарплату толькі... А ў яго i хата свая, i садок.

— Давай, давай, не выпускай такога жаніха, не ганіся за жураўлём у небе, калі сініца ў руцэ!

— Дык я i не ганюся, паеду зараз з ім на танцы.

Я быў колькі вечароў у тым клубе, вялікім, пустым, дзе збіраюцца школьнікі, васемнаццацігадовыя здаравякі, якія закончылі сёлета школу, не папаступалі, дык цяпер вылежваюцца дома да войска. Яны кураць у клубе, шумяць, танцуюць мала, таўкуцца толькі па кутках. Прайсці дзяўчатам, як i настаўніцам, ля ix нялёгка, лепш весці ўрок у шумным класе.

«О! Каралевы прыйшлі!»— гэтае вітанне ix яшчэ самае бяскрыўднае, пасля яны будуць гаварыць такое, ад чаго будуць вянуць вушы. Каб сам не быў настаўнікам, то здзіўляўся б: хто ix i чаму вучыў у дзесяцігодцы?

За сталом у куце будуць сядзець маладыя мужчыны i ляскаць у даміно, пакуль не пачнецца кіно; старэйшыя ў клуб ходзяць рэдка, пазамыкаюцца i глядзяць дома тэлевізары, цяпер ужо i ў вёсцы не збіраюцца на вячоркі, цяпер не ўгаворыш збірацца штовечара  да суседа ці сваяка, драць пер'е ці іграць у карты i слухаць вясёлага гаваруна. Штодня па тэлевізары ідзе дзве-тры карціны, знаходзь толькі час, глядзі — i не трэба ісці ў клуб, плаціць грошы.

— I што ты будзеш танцаваць? — спытаўся я ў Ларысы.

— Вальсы, полькі, падыспаны...

— А ты гарадское пакажы,— я злаваў яе,— твіст адстукай, хоць гэта ўжо i не модна. Але для вясковых здаравіл-дзецюкоў будзе добра. Ці уош станцуй, які падобен на мыццё бялізны, урэж хіч хайкер — спробу сесці ў аўтамабіль, нягледзячы на тое, што цябе выпіхае шафёр... Ці што іншае станцуй...

Ларыса глядзела на мяне i здзіўлялася: яна, відаць, не бачыла мяне такім, не верыла, што так можа мяняцца чалавек — звычайна я чалавек спакойны, нават ціхі, а цяпер вось зусім другі.

— А мо пакажы ім джэрк, «Амерыкану» ці «007», здзіві ix крыху,— блазнаваў я.— Ці леткай-енкай, сіртакі, рэдлавам...

— Ніколі не ведала, што ты такі балабон,— сказала Ларыса.— Праўду гавораць людзі, што ў ціхім балоце чэрці водзяцца.

— Я пакрыўдзіў вас, Ларыса Іванаўна?

— Ладна, не мянці языком, бо заўтра сорамна будзе, што ты такі, а сёння мне сорамна за цябе... Шчаслівай ночы,— сказала i адвярнулася.

— Шчасліва,— сказаў я, пакрыўдзіўся, што Ларыса амаль выгнала мяне, але здолеў стрымацца, выйшаў з пакоя.

Назаўтра была нядзеля, i я спаў да полудня; папалуднаваўшы, зноў заваліўся храпці: балела галава, ды i не хацелася нікуды выходзіць.

Вечарам я таксама застаўся дома, не пайшоў да Ларысы, a ляжаў на канапе i чытаў кнігу.

11

Панядзелкам я не зайшоў раніцою да Ларысы, наўмысна позна выходзіў з дому, каб яна паспела пайсці ў школу. Але, калі падышоў да школы i азірнуўся, убачыў, што Ларыса была яшчэ дома, а цяпер спяшаецца подбегам за мной.

Гэты дзень я стараўся з ёю не сустракацца, то затрымліваўся ў класе з дзецьмі i не заходзіў у настаўніцкую, то загаворваў з другімі настаўніцамі: мне было сорамна за сваё суботняе буянства.

Пад полудзень у школу прыйшоў Уладзімір Пятровіч, якога столькі чакалі, праз якога ў школе не вялася фізіка і многа гадзін матэматыкі. Ён быў маіх гадоў, такога ж росту, але значна паўнейшы, шырэйшы ў плячах.

Дырэктар узлаваўся на яго, крычаў, што так нельга рабіць: не звальняцца з работы, трымаць за сабою месца i не паказвацца ў школе. Уладзімір Пятровіч маўчаў, апусціўшы галаву, не апраўдваўся, не прасіўся.

— Што цяпер пайшлі за настаўнікі, не ведаю! — абураўся дырэктар.— Калі не любіш работы, дык не ідзі ў школу. Раз прыйшоў — будзь добры працаваць, вучыць дзяцей. Такой вольнасці настаўнікі ніколі не дапускалі, былі самыя дысцыплінаваныя людзі, а гэта прыйшлі пасляваенныя — што хочуць, тое i робяць, нікога не слухаюць, нічога не саромеюцца. Ну i моладзь!..

Уладзімір Пятровіч маўчаў. Відаць, яго не вельмі краналі словы дырэктара, бо сядзеў ён спакойна, не чырванеў, не бялеў, ведаў, што ўсё роўна трэба выслухаць.

— Я перадаю вас на мясцком,— здаўся дырэктар,— хоць пакараю яшчэ i сам.— Пасля як апраўдаўся: — Так жа нельга рабіць, гэта школа...

— Ох, чалавек! — стаў абурацца Міхась Рыгоравіч, калі дырэктар выйшаў з настаўніцкай.— Ну i лютуе.

Толькі i хоча, каб жылі работаю, сядзелі дзень у школе, а ёсць у цябе сям'я ці не, здаровая яна ці хворая,— гэта яго не турбуе...

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)