Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Свята пчалы
Свята пчалы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свята пчалы

Электронная книга - «Свята пчалы». Краткое содержание книги:

«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку.
Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 64
Перейти на страницу:

* * *

Таргуецца, лаецца, жмурыць вочы Гандлярка бойкая — Камароўка. Тая самая, дзе аднойчы Разгавеўся мядзведзь скамарохам.
— Яблыкі! Яблыкі без чарвінкі. — Купляйце дыні! Не дыні — глобусы. Ля латка «Прамтавары», прымяраючы чаравікі, Скача, як буслянятка, хлопчык.
Помач матчына — шчыры ягаднік — Штодзень спяшаўся на рынак рана, A камароўка цяпер абыякава Глядзіць па ягоную радасць.
Забылася ветка малінніку злая, Здаецца, зусім крапіва не стракалася... A Камароўка таргуецца, лаецца, Па самыя вочы — касынка стракатая.
A ўсё ж чаравікі прымераць хочацца, Ды не дацягнецца да прылаўка. Зірнуў на сярдзітыя цыпкі хлопчыка — I мне закалоліся шышкі i лапкі...

ПАРК

Бор малады жывіцай пах, Вёў дзён падлік ад ночы, Пакуль высокі тытул — «Парк» Не атрымаў аднойчы.
Стары праезджаны бальшак Зваць пачалі праспектам. З крывой сасны глухі глушак Глядзеў на ўсё, як скептык...
Яшчэ нядаўна тут грыбы Раслі сабе без плана. Ад жураўлінае трубы Будзіліся паляны.
Бор у тумане зябка груз Па самыя халявы. I тут грузнеў крамяны грузд, Рос баравік смуглявы.
Не ўбачыш зараз пнёў гарбы. Алейкі — дзе ні глянеш. I рэпрадуктараў грыбы, I ягады гірляндаў
Трымаюць сосны на плячах — Ім план даведзен строгі. Дажджы ў нейлонавых плашчах Ідуць узбоч дарогі.
На лавачках сумуе парк Ад санаторнай седні, Глытаючы забыты пах Смалы з бароў суседніх.

* * *

Сам суцяшаешся: — I класікі на хлеб надзённы зараблялі. Нястача брала ix за хлясцікі, ішла з мятлой i аграблямі.
I думка правільная лашчыцца: надзённы зараблю спачатку, пасля вазьмуся ўжо за класіку,— яна, вядома, пачакае.
Глядзіш, i да кавалка ласага прывык, навошта крык i лямант. Хлеб па стале ляжыць, a класіка так i не бралася за клямку...

ВОСЕНЬ

Ціха — ажно закладвае вушы. Дзюбай забінтаванай — адбіў за лета Грукае дзяцел у азалелы ствол. Сосен пявучых ні ўвечар, ні рана Не ўчуеш наўкол. На дол сыплецца толькі ігліца, Быццам бурая поўсць з мядзведзя. Ледзьве шэпчуць сасна з сасною (Яны зазвіняць вясною!). Крадзецца золь напрасткі да ракі, Бая ты, паўзе каля самай! Летам полю звінець каласамі! А покуль замоўкла ўсё...

ПРЫБАЛТЫКА

Маіх летуценняў прабабка —

Прыбалтыка.

Вясны маёй першая ластаўка, Чакаю — ты зноўку вернешся I, як касынкаю аднакласніца, Махнеш мне ветразем светлым вераснем.
Я шчырае слова табе выношваў, Як першынца маці юная. Слова над сэрца тоўхала ножкаю, Разам са мною трызніла дзюнамі.
А за маімі заспанымі вокнамі Горбілі гурбы гарбы свае вострыя. Бура ў бары галасіла ды войкала, Нібы на салёным эстонскім востраве.
Памлець там на бераг нагрэты палезе, Прабой разагнуўшы, прыбой ускалмачаны. За сінім застоллем Краіна паэзія Шліфуе бурштын слова мовы матчынай. I вершы гарластымі чайкамі вылецяць, Ix крылы прапахлі глыбінямі, рыбаю. Пa гулкіх, як раніца, Вузкіх вуліцах Не размінешся ні з сябрам, ні з рыфмаю.
I ў снах i ў падумках цябе я такою бачу З ікрамі загарэлымі, з позіркам сінім,— рыбачка.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 64
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)