Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пабуджаныя - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пабуджаныя

Электронная книга - «Пабуджаныя». Краткое содержание книги:

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 187
Перейти на страницу:

— Праціўны! — як усё ж вызваліўся, папікнула.— Не любіш ты мяне. Гімназістачкі табе ў галаве.

— А яшчэ — хто? — пацвеліўся.

— Канечне, я старая ужо, няўклюдная, а яны маладзенькія, спрытпенькія...— паскардзілася. Змусіла адсунуцца разам з крэслам ад стала, каб усесціся яму на калені.

— А я толькі пра гэта i думаю! Не маю іншых, больш важнейшых, клопатаў!

— Бервяно! Калода! — лагодна папікнула.— Не тое што я... Сілком дабіваюся любові! Не магу, каб не прытуліцца!— злавіўшы яго позірк, пільна зірнула ў вочы, накінулася:—Aгa, лыпаеш, як подмазку з'еўшы! Бо праўду кажу.

— Ну добра, Тоня,— прамовіў.— Мне трэба папрацаваць. Пагаворым увечар.

— Ты ж зноў застанешся начаваць тут...

— Не. Сёння прыйду да цябе.

Яна важка спаўзла з калень, абцягнула на шырокіх клубах сукенку, паправіла на аголенай, ужо маршчынаватай шыі залаты ланцужок з рубінавым крыжыкам і, выпінаючы залішне абвіслы, як у адкормленай гускі, жывот, нечакана паскардзілася:

— Якая цяпер дарагавізна! Калі да вайны фунт хлеба быў дзве з паловаю капейкі, дык цяпер дваццаць пяць. Плата за масла з дзесяці капеек вырасла аж да двух рублёў, а за сала — з трыццаці пяці капеек да дзесяці рублёў. Бульба стала даражэйшая, можа, i ў пяцьдзесят разоў! А як жа без бульбы! У нас большая палова страў з бульбы!

— Ясна,— усміхнуўся.— Размаршыла свае грошы на ўборы i ўпрыгожанні... Гавары: колькі трэба?

— Сорак рублёў,— адказала з хітрай усмешкай.

— Ты — што? — ад нечаканасці аж усклікнуў. Прызнацца, быў скупаваты.— Столькі— за адзін раз?! Гэта ж, лічы, цана за карову-першацёлку!

— Ну, трэба...— Антаніна зірнула ўмольна, пачала выпрошваць.— Які ўжо час на мне ўсё толькі старое... Няўжо не сорамна перад важнымі людзьмі, што хаджу ў лахманах?

— Жабрачка! Не, старчыха! — зморшчыўся.—

Толькі за гэтую зіму купіла паліто i норкавае футpa, сабаліную шапку, тры пары боцікаў! A колькі прыдбала сукенак, спадніц, блуз, духоў i парфумы! Вымаганка i марнатраўка — вось хто ты!

— Я ж жанчына, Мушка. Жонка такога саліднага чалавека,— не адступала, дабівалася свайго Антаніна.— Ну, дай. Апошні раз.

— ...апошні раз за гэты месяц...— дадаў з кпінаю.— Даю трыццаць рублёў, i да вясны больш з такімі просьбамі не падыходзь.

— Трыццаць — мала.

— Накіну яшчэ пяцёрку— i ўсё.

— Ну, хоць бы трыццаць восем.

— Ці трыццаць пяць, ці нічога,— сказаў цвёрда, ведаючы, што ёй, як i кожнай жанчыне, не трэба ні кроплі саступаць. Хоць крыху саступіш — лічы, здаўся i пасля заўсёды будзеш пад яе пятою.— Я ж павінен дбаць пра ўсю сям'ю. Ды ў такі цяжкі час!

— Давай, скнара, хоць столькі,— згадзілася. I калі ўхапіла грошы, цмокнула ў шчаку i ўвішна выпырхнула з кабінета.

4.

Ноччу, адкаціўшыся да сцяны, Антаніна соладка спала, а ён, як i часта здаралася, доўга не мог заснуць. Думаў-разважаў пра сённяшнія асцярожныя гамонкі ў гімназіі, даволі смелыя — з Васілевічам, зусім адкрытыя — з Дзядзем. А пасля міжволі ўспомніў сваю першую, але незабыўную паездку ў Пецярбург.

Гэта было перад самай вайною, у чэрвені чатырнаццатага, калі ў сталіцу пераехаў жыць i працаваць Лідскі. Той i паклікаў яго. Сустрэў на вакзале, уладкаваў у гасцініцу і, адыходзячы дадому, на стале «забыў», гэта значыць — пакінуў прынесеныя з сабою кнігі — «Сочинения С. В. Ешевского, М., 1870, ч. 3-я», «Отечественная война и русское общество», М., 1912, а таксама i рукапісы.

Такія кнігі не былі для Мухі вялікай навіною, ён ужо чытаў крыху пра т о е, пра ш т о хацеў намякнуць яму Лідскі (да слова, у двухтомніку Фіндзеля, у рамане «Вайна i мір» Талстога), але вось цяпер, за суткі, праведзеныя ў пецярбургскай гасцініцы, уведаў больш i душою адчуў: г э т а е — не жарты, не выдумкі альбо розыгрышы, a існасць. Хоць г э т а ў Расіі амаль сто гадоў назад забараніў Аляксандр Першы, але я н о, як выходзіць, не знікла, а наадварот, уцалела, загартавалася i набрала сілы ў падполлі. Надта — на пачатку гэтага стагоддзя. Зрэшты, можа, ён i перабольшваў, можа, у кнігах было адно, a ў жыцці ўсё іначай, можа, зусім таго не было, але хацеў ці не хацеў верыць, бачыць — яно, няхай сабе i містыка, пачало жыць у яго ўяўленні, палохала, спакушала i вабіла, як палохае, вабіць кожная тайна.

Прыйшоўшы паслязаўтра ў гасцініцу, Лідскі не спахапіўся, што «забыў» тут свае адмысловыя кнігі. Пасля невялікай гаманы пра зменлівае пецярбургскае надвор'е, пра здароўе ён, пільна вывучаючы яго позіркам, нечакана змусіў захвалявацца:

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)