Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кім і Валерыя - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кім і Валерыя

Электронная книга - «Кім і Валерыя». Краткое содержание книги:

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 124
Перейти на страницу:

Але, але, памятае Стэпачка ўсё, што нагаворвала ўнучцы на тыя яе цэўкі. Не выдумляла, не хлусіла, душою не крывіла перад Людачкай. Просіць, хоча ведаць, як жыла бабуля,— хай ведае. А прыдумляць, хлусіць ёй, Стэпачцы, не выпадае. Чаго ж яна будзе Прыдумляць? Не подлічала яна ў жыцці, ад работы не ўцякала, мужа любіла-шанавала, дзяцей глядзела-гадавала. Як магла, як умела, так усё і рабіла. А не магла сама — людзей прасіла, не ўмела — у людзей вучылася.

На лёс свой яна не наракае. З Раманком сваім і праўда жылі яны душа ў душу. І матка пасля пагарнулася да яго, як да сына роднага. Пажаніліся яны ў дваццаць шостым. Два гады жылі ў Ганаровічах — Раманок да іх у хату прыйшоў. А пасля паставіў у Альхоўцы, на колішнім бацькавым селішчы, хату з новага лесу. Яна сама, Стэпачка, глядзела за ўсім, як ставілася тая хата. Яна сама загарнула ў хусцінку манету сярэбраную, савецкую, палціннікам называлася, і паклала ў вугал першага вянка.

Хату паставілі за лета, к зіме яны і перабраліся ў яе, у першую палавіну, меншую, дзе паспелі пакласці падлогу і зляпіць печ, а тая, другая палавіна, ажно тры гады стаяла няскончаная — у наступнае лета рукі не дайшлі, а восенню Раманка ўзялі ў армію. Праўда, доўга ён не служыў, менш чым год, па хваробе адпусцілі дамоў, але зноў жа — не да хаты было.

У той хаце, пастаўленай Раманком, нарадзіліся ўсе яе дзеці — спачатку Сонька, у дваццаць восьмым годзе, праз чатыры гады — Вася, а пасля астатнія, адно за адным, роўна праз два гадочкі, як па заказу,— Міша, Толя і Косцік. У саракавым годзе нарадзілася шостае яе дзіцятка, таксама хлопчык, Сашкам назвалі, але пажыў Сашка нядоўга, месячык з хвосцікам. Нарадзіўся ён на зыходзе вясны, у сярэдзіне мая, а ў канцы чэрвеня, калі пачалі звозіць у пуні свежае сена з лугу, загінуў яе хлопчык. Падвесіў Раманок у пуні да бэлькі начоўкі, і маленькі Сашка гушкаўся ў тых начоўках, пакуль яна, маці, на гумне сена дасушвала ці ў гародзе поркалася. Большанькія яе, Міша і Вася, там жа, у пуні, гулялі, і меншыя, Толік з Косцікам, пры іх. Тым разам пачула яна, што Сашка заплакаў. Гукнула яна да Васі і Мішы, каб палюлялі малога, суцішылі. А праз колькі хвілін падалося, быццам ці то піскнуў, ці то крыкнуў хто. Абарвалася ў яе чамусьці сэрца, убегла ў пуню, кінуўшы граблі, бачыць — начовачкі на зямлі валяюцца, вяроўкі пустыя на бэльцы матляюцца, а Саша на таку, на чыста падмеценай выбітай гліне ля самай сцяны нічком ляжыць. Падхапіла яна яго на рукі, а ён ужо і звяў, нават не хаўкае — галоўкай аб сцяну ўдарыўся, так разгушкалі старэйшыя яе памочнічкі начовачкі, што сарваліся вяроўкі з набарсцяў, і паляцелі начовачкі разам з дзіцяткам долу...

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)