Недапісаная кніга
- Автор: Грахоўскі Сяргей
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0З12-9
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Недапісаная кніга». Краткое содержание книги:
Зборнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i светлага кахання.
Перейти на страницу:
Агеньчык свеціць, звон гудзе,
На хвалі налятаюць хвалі,
Здаецца, не мінуць бядзе
I знікнуць у дзевятым вале,
I рукі скласці назаўжды
Ад роспачы i ад знямогі,
У кіпені палыннае вады
Забыць пра ўсе нягоды i трывогі.
Магчыма, Вадзянік, а-можа, Бог
Або Анёлы у вышэйшых сферах
Заўважылі, i нехта дапамог
I выплысці, i выпаўзці на бераг.
Яшчэ маяк у мораку гарыць,
Старых званоў не заціхае рэха,
I, як надзея, свеціць угары
Выратавальным знакам Вега.
9/VIII—92
Перейти на страницу: