Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Людзі і маланкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Людзі і маланкі

Электронная книга - «Людзі і маланкі». Краткое содержание книги:

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 151
Перейти на страницу:

Быў ён запэцканы, гарачы, з мокрымі грудзьмі, што бялеліся праз расхрыстаную кашулю. Нават на жоўтых вусах успыхвалі кропелькі поту.

— Як твае куры маюцца? — тыцнуў Лаўрэну сухенькую руку Перуноўскі, дробненька засмяяўся.

— Чакаюць, калі твой певень у госці прыйдзе, — адказаў Лаўрэн.

Перуноўскага ў вёсцы звалі «шляхціц». Можа, і былі яго продкі са шляхты, але сам ён быў звычайным чорным мужыком, што многа рабіў, мала еў і меў шасцёра дзяцей. Гэта не перашкаджала яму, аднак, быць ганарыстым, хоць перад самім д'яблам трымаць рукі ў бокі.

Яўхім Сцепанюга, худы, ваўкаваты, глянуў на Лаўрэна спадылба, моўчкі паціснуў руку.

«Вось чалавек: абцугамі слова не выцягнеш», — падумаў Лаўрэн.

Відаць, сваім прыходам ён перарваў гаворку, бо праз некалькі хвілін, калі скончылі здароўкацца, яна ўсчалася зноў.

— Дык пайшоў я да гэтага самага Гаранка, — расказваў Перу Ноўскі, збіўшы на патыліцу пакамечаную шапку, — а яны ядуць. Усё сямейства, значыцца. Сёрбаюць зацірку, аж за вушамі трашчыць. Яда, я вам скалеў, небагатая, хоць яны і багацеі. Мая Агата такую самую зацірку дзецям варыць. Куды ён, Гаранок, гэтыя грошы дзяе? У Сяргеевічах, дзе я раней жыў, быў такі пан Сякерскі. Дык ён перад смерцю ўсе грошы з мёдам паеў, каб нікому не засталіся. Можа, і

Кандрат так зробіць...

— Гаранок хітрэйшы, чым ты думаеш, — звузіўшы ад гарачыні вочы, сказаў Бацюта.

Ён трымаў у горне жалезны брус, правай рукой вагаў рычаг ад мяха. З горна вогненным роем выляталі іскры, асвятлялі ягоны твар. Потым Бацюта схапіў малаток, сказаў падручнаму:

— Давай, Лёва, кладзі жалеза на кавадла... — і праз якую хвіліну крэкнуў: з усяго пляча ўдарыў молатам па чырвоным метале. Шуганулі ў бакі іскры. Жалеза паддавалася моцным ударам мякка, як воск, сплюшчвалася. Лёва, рабы, гарбаносы, круціў вішнёвы брус абцугамі, а Бацюта біў і біў молатам, быццам перад ім, на кавадле, ляжаў закляты вораг, якога трэба знішчыць.

— Ну і люцыпары, — задаволена прыцмокваў языком Перуноўскі, засланяючыся рукамі ад іскраў. Нават маўклівы Сцепанюга не вытрымаў, сказаў пра Бацюту:

— Добра б'е...

А Бацюта, памахаўшы молатам, стаяў, цяжка дыхаў, грыз жоўты вус. Потым выцер далонню пот з ілба — на лбе засталіся чорныя плямы, — зноў загаварыў пра Гаранка:

— Хітрэйшы ён, мужыкі... Ён зямлю купляе. Кавалак у пана Незабітоўскага, кавалак у таго, у сяго. Вось і ў цябе, Лаўрэн, купіў. Яго грошы, яго багацце — зямля. А потым будзе ў арэнду гэтую зямлю здаваць, скуру здзіраць з арандатараў. І зноў свой капітал павялічыць.

— Бач ты, — шмаргануў рукой па рэдкіх сіваватых валасах Перуноўскі. — Дык ядуць яны, а тут у хату старцы зайшлі: сляпая Дзюндзіха з унучкай. Думаеце, ім Гаранок хлеба даў ці сала? Трасцу! Нос адвярнуў і сваю зацірку малоціць. А яго Васіль, гэты жарабок, ціхенька яйка разбіў, выпіў, вады хутчэй у шкарлупіну ўліў і падае малой. Тая дурніца і п'е. А Васіль аж калоціцца, смяецца...

— Гэты смех ім яшчэ бокам вылезе, — раптам павольна, з нечаканай злосцю ў голасе, сказаў Сцепанюга.

Усе глянулі на яго. Тут і хацеў Лаўрэн паведаміць усім сваю навіну, але знадворку раптам бухнулі ў дзверы, і ў кузню як не ўваліўся Сямён-артылерыст, пакалечаны пад Порт-Артурам. Быў ён, як заўсёды, без шапкі, густыя, гліністага колеру валасы кучаравіліся. Ён паздароўкаўся, сеў проста на парог і весела паскардзіўся:

— Зрабіў бы ты мне жалезную нагу, Андрэй. А то нешта мая дзеравяная мяне не трымае. Руку не трэба, ліха з ёй — адной трымаць лыжку хопіць, а нагу зрабі, бо мужыку трэба па зямлі цвёрда хадзіць.

Ён гаварыў і спрытна круціў адной рукой цыгарку, шырокім чырвоным языком змочваў газетную паперу. Не дачакаўшыся адказу, зноў загаварыў:

— Што будзе з вайной, Андрэй? Немцы ж нашых б'юць, як камароў! Паддаліся германцу, ах вы, ваякі, мурашак вам у штаны...

— Табе, Сямён, японцы ў каршэнь натаўклі, а ты хочаш Вільгельма скруціць у бараноў рог, — падкалоў яго Перуноўскі.

Сямён ні кропелькі не пакрыўдзіўся, пыхнуў тытунёвым сінім дымам:

— Не хачу я нікога круціць, Людвічак... Мне самому нагу і руку адкруцілі. А японцы, я скажу, хоць і дробныя з выгляду, а дужа баявыя... Хоць што рабі, лезуць, і ўсё. Помню, форма ў нас белая была, прыгожая. Дык яны шпок і шпок нашых. Іх нідзе не відаць, а нашы хлопцы, як снапы, падаюць. Вахмістр і кажа: форма наша белая, дужа прыкметная. І мы ўсе тады — плёх! — у лужыну, дзе ўбачым, каб чорнымі зрабіцца. Як свінні, гразь шукалі...

— Вайну трэба канчаць, Сямён, — строга звёў бровы на пераноссі Бацюта, — каму яна што добрае зрабіла? Бачыш — і цябе пашкуматала. І тысячы такіх, як ты. Толькі багацеям яна падабаецца, бо яны не ведаюць, што такое акоп, што такое, як куля па жывой косці стукне. Ім грошы трэба, чужая зямля. А народ хай лье кроў, народу многа. Ленін кажа: далоў вайну! Мір і хлеб беднаму люду! І таварыш Ленін пераможа.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 151
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)