Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Знак аховы
Знак аховы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Знак аховы

Электронная книга - «Знак аховы». Краткое содержание книги:

Ствараючы новае, ахоўваць тое, што ўжо створана, заваёвана барацьбой і пакутамі, зберагаць жыццё і мір на зямлі, ашчаджаць чалавечае ў чалавеку, шанаваць памяць продкаў і ўсведамляць адказнасць перад нашчадкамі — такі асноўны грамадзянскі напрамак новай кнігі Уладзіміра Някляева «Знак аховы». У кнігу ўключана таксама паэма «Маланка» — аповесць пра каханне.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:
...Ты мне адкрыла гэты дар, Маланка! — кара перунова, Што ў вочы мне глядзіць сурова, Маўчыць-пытае: ці гатовы?..
Ты мне адкрыла гэты дар — Святы, святочны, каляровы: Табе я кіну шар ружовы — Мне вернецца Блакітны шар.
...Прырода — гулыіі бліскавіц. Прыроду ўмеем — да драбніц — Мы падрабіць... З пустой бляшанкі, Нібы сапраўдны гром грыміць. I можна падрабіць маланкі. Каханне можна падрабіць. З сапраўдным — страшна: найчасцей Сапраўднае маланкай слепіць!..
Калі насмерць заб'ецца лебедзь, Яно — сапраўднае — з касцей!.. З крыві!..
З падробным жыць прасцей. I паміраць куды як лепей. Ні вір не ўцягне з ім, Ні топка...
Не падрабляйцеся! Таропка, За ноччу ноч і дзень за днём Вы падрабляеце падробку, Падробленую Перуном I кінутую на Зямлю У міг праклёну, гневу, кары...
Зноў бліскавіца! З грому! З хмары! Агнём! Віхураю! Пажарам!.. Яе лаўлю. Яе люблю.
...Як мы кахалі! Гэты дар! Маланак жар нясцерпны гэты!..
Міналі дні... Наш каляндар Танчэў, няўмольна рухаў лета На схіл, на сход... Забранзавела, Звінела скура нашых цел — I не было спатолі целу...
А непазбежнае ў прыцэл — Ды не! — ва ўпор ужо глядзела.
...Яна любіла ноч — і ўночы Любіла плаваць. З тых часоў Я прывід бачу: цень жаночы Страсае зоры з валасоў, Вымае з косаў срэбны месяц...
Быў дзень дзевяты. Жнівень месяц.
У гэты дзень — жыццё назад — Я нарадзіўся... З той нагоды Абкалацілі мы наш сад I вычарпалі вадаспад,— Сказаць дакладней: вінаспад, Бо ў ім бруіліся не.воды, А ў свеце лепшае віно!.. Ці зараз там бруіць яно — Не ведаю. Не быў даўно.
Мы на вячэру запрасілі Свабодных птушак, рыб, звяроў, Усіх, каму было па сіле З сябрамі выпіць за сяброў... I выпілі яны, I дроў Нам наламалі — будзь здароў! Мы весяліліся... Ды штосьці У самых нетрах весялосці — Віна ў тым не было віны — Пад ноч зламалася, I госці — Такім гасцям няма цаны — Таропка сталі разбягацца Ды разлятацца, расплывацца... I засталіся мы адны.
...У той пячоры на сцяне Малюнак быў: Адам і Ева, Спакусы змей, пазнання дрэва...
— Кахалі ўсё ж яны ці не? — Не ўведаць нам... Патоп. Залева.
Маланка ўстала: — А яны? Што ён спазнаў?.. Яна спазнала?.. I раптам яблык — са сцяны! — Як з яблыні жывой, сарвала. I надкусіла. Пырснуў сок. I змей у змрок слізнуў з малюнка.
— Маланка! — Што, мой галубок?.. Застаўся ты без падарунка — Лаві!.. I кінула Клубок.
Той самы — сніцца ці не сніцца? Шаўковы! — сон ці ўжо не сон?..
— Мой падарунак — бліскавіца! — Чаму ж не свеціцца? — Свяціцца Не можа выкляты... Мільён Гадоў яшчэ да навальніцы, Калі Пярун дачцэ скарыцца I здыме страшны свой праклён.
— Чаму мільён? — Лавіць не трэба Мяне на слове... Хай у час Калі мы ўстанем перад небам I неба павянчае нас — Яна засвеціцца...
— Няўжо ты У тое верыш сапраўды?!. — Знайшла я ліст у садзе жоўты, Апалы першы ліст... Гады, Вякі мільгаюць, як імгненні, А вечнасць — гэты ліст асенні, Дрыготкі халадок вады, А вечнасць — гэты ліст апалы...
На ім табе я напісала Пра нас, Пра ўсё, што не сказала... Ды не чытай! Пасля, Пасля...
I нам паветра не хапала, I ў бездань падала зямля.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)