Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Дзікае паляванне ліхалецця
Дзікае паляванне ліхалецця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікае паляванне ліхалецця

Электронная книга - «Дзікае паляванне ліхалецця». Краткое содержание книги:

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 30
Перейти на страницу:

Тое ж самае і тут. Куратар з падачы рэспубліканскай прэсы і пасля франтальнай атакі ўсіх іншых аголеных апаратчыкаў зрабіўся пазней героем дня. У сане пакутніка, але пры крэсле, пайшоў на павышэнне. А Быкаў у тую хвіліну вымавіў усяго некалькі слоў:

— Што тут адбываецца? Што гэта нам нагадвае?.. Мы толькі што прагаласавалі: хто за рэзалюцыю? Ставім на галасаванне: хто супраць рэзалюцыі?  — Прагаласавалі. Супраць стварэння гісторыка-асветніцкага таварыства ахвяр сталінізму і Куратар з Пракуратарам, і тая ж дружная каманда ніадкуль. Потым, крыху пазней, яны перавернуцца, перакруцяцца: пасля тэлеграмы М. С. Гарбачова падобнаму ж таварыству ў Маскве будуць «за»  — святая ж справа. Але тады яна яшчэ не была зверху асвячона, і яны, зразумела, катэгарычна супраць. Усё, што зверху не дазволена  — забаронена.

— Вось і ўсё,  — сказаў Васіль Быкаў, звяртаючыся да Куратара.— Цяпер гаварыце, што вы маеце сказаць.

Эпізод гэты доўжыўся мінуту.

З Куратара нібы выпусцілі пару. Ён набыў тое, чаго дамагаўся  — галоснасць, дэмакратыю і свабодны доступ да мікрафона. I, здаецца, разгубіўся: трымаць і не пушчаць не было каго, слухацца яго не сталі. А казаць яму не надта было што, акрамя як паўтарыць казанае Пракуратарам.

— I гэта дэмакратыя? Гэта дэмакратыя? Гэта анархія, а не дэмакратыя!  — некалькі разоў паўтарыў ён, стоячы за трыбунай, як не маючы сіл развітацца з ёй.

Але паўтарэнне тое было грознае. У ім ужо было чутно бразганне паляўнічых стрэльбаў, крокі ботаў батальёнаў міліцыі і войск спецыяльнага прызначэння, посвіст гумавых дубінак, рык матораў машын-вадамётаў, згаладалых «чорных варанкоў».

Паляванне, паляванне, паляванне. Супраць каго?

Наіўнае пытанне: каго можа сёння ўпаляваць афіцыйна зарэгістраваны паляўнічы. Звера і птушкі не так ужо шмат: меліяратары, мінвадгас  — лепшыя на свеце паляўнічыя. А тое, што засталося, ацалела пасля іх, адстрэлена, пазначана адным чарнобыльскім залпам. I ў першы ж паляўнічы сезон пасля таго залпу паляванне ў Беларусі, у прыватнасці на пералётных птушак, было забаронена. Цяжка, праўда, меркаваць, чаго ў той забароне было больш: міласэрнасці ці жорсткасці. Паляўнічая здабыча, у асноўным качкі з прыпяцкай поймы, цягнула за межы рэспублікі, несучы радыяцыю. Паляўнічая раць па-за Беларуссю ўзбурліла: чаму выпускаеце заразную птушку за межы рэспублікі? Ім адказалі: калі вы такія апекуны і прыхільнікі чысціні расы, станавіцеся на мяжы і адстрэльвайце, не пускайце заразу.

Сітуацыя хоць і чыста паляўнічая, але вельмі сімптаматычная той, што адбылася трыццатага кастрычніка 1988 года ў горадзе Мінску: тады не хацелі, каб радыеактыўная зараза распаўзлася па краіне. Паляванне ж трыццатага кастрычніка было скіравана на выкараненне заразы, што паступала ў рэспубліку звонку  — з Прыбалтыкі, дзе арганізаваўся Народны фронт, дый з Масквы, адкуль набягалі хвалі перабудовы і галоснасці, куды быў выціснуты, выгнаны Алесь Адамовіч. Трэба было захоўваць стабільнасць устояў антыперабудовачнай Вандэі. Аб гэтым прама і ў адкрытую гаварылася пазней ужо з усіх трыбун: вы што хочаце, каб і ў Беларусі было, як і ў Прыбалтыцы. Праўда, пры гэтым заставалася па-за ўвагаю: чаго ж хочуць самі беларусы. Ці на самай справе прагнуць яны зрабіцца паляўнічымі-вартаўнікамі, арганізавацца ў казацкія сотні і дзікія дывізіі, ці падыходзіць такая роля беларускаму народу. Але гэта ўжо, канечне, дробязі...

З дня чарнобыльскага залпу і з той нагоды прапушчанага восеньскага палявання мінулі два гады. Загоншчыкі дзікага палявання караля Стаха здолелі пераразмеркавацца, узброіцца і стальной згуртаванай раццю выстраіцца ў цэнтры, у сталіцы рэспублікі. Праўда, шмат чаго і ў рэспубліцы змянілася за гэты час. I час, абставіны палявання памяняліся. Больш нецярплівым, але і больш гуманным, міласэрным да чалавека і звера зрабіўся час. I не толькі птушка, чалавек і звер гэта адчулі. Акрыялі, пачалі прагнуць жыцця і дрэвы.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)