Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Подых навальніцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Подых навальніцы

Электронная книга - «Подых навальніцы». Краткое содержание книги:

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).
1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 215
Перейти на страницу:

Ён амаль не спаў у гэту ноч. Яшчэ ўпоцемку, стараючыся не разбудзіць нікога, раз-пораз паглядваючы на палаці, дзе спала з Валодзькам матка, ён ціха адзеўся, абуўся, выйшаў на ганак. Было блізка да дня, i нібы збіралася на дождж. 3-за вуліцы, з балота, лез, лізаў твар мокры вецер. "Макрэча усё ды холад… — адзначылася звыкла, без хвалявання. — Снегу ды марозу i не чутно… Як i не будзе зімы…" Млява, без радасці паплёўся ў хлеў да каня. Зазірнуў поцемку ў закутак, дзе чула заварушыліся авечкі. Патупаў пад павеццю, не ведаючы, за што ўзяцца. Стаяў, важка думаў: пайсці хіба ў гумно — дамалаціць тое, што асталася. Запаліць ліхтар i ўзяць з сахі цэп… Не было ахвоты… У хаце — новай — багата чаго рабіць. Ён паглядзеў: стаяла ў цемры чорнай зданню, кроквы ледзь значыліся на панурым, хмарным небе… І туды не было ахвоты ісці… І ў старую — на палаці, спаць — не хацелася…

Пра што б ні думаў, куды б ні глядзеў, не знікала даўкае адчуванне пагрозы, блізкай бяды. Як тут будзеш драмаць спакойна на палацях ці хадзіць па двары, у гумне з заўсёдным, звычайным, сёння, здаецца, — нямілым клопатам, — калі блізка, усутыч падступалася такое важнае, поўнае нядобрай, грознай невядомасці? Калі блізкае, нядобрае гэтае грозіцца самаму галоўнаму, на чым трымаецца ўсё на свеце, уся гаспадарка, з чаго жывеш?! З гэтым адчуваннем ныла ў Васілю здзіўленне, што ўсё навокал такое, як i ўчора, i пазаўчора, звычайнае; што сяло спіць так, як бы нічога не здарылася i здарыцца не можа. Гэта здалося такім недарэчным, што ён не паверыў спакою, які панаваў на куранёўскіх дварах: не можа быць, каб спалі ўсе, гэта няйраўда, так толькі здаецца. Ён прыслухаўся вострым слыхам у сціснутай, мокрай цішыні, радуючыся, улавіў неспакой: не спяць! Унь недзе — падобна: у Чарнушкаў — рыпнулі вароты, — значыць, таксама не дрэмлецца… Гэтым-то, праўда, можна не бедаваць асабліва: у ix каля цагельні — нічога. Хіба што за сваякоў, за Карчоў, якім не толькі пабедаваць, a i паиарваць валасы ёсць чаго. Думаючы пра Карчоў, ён, аднак жа, не адчуў уцехі,— хоць збывалася тое, пра што некалі так нецярпліва, горача марыў; да горкага адчування сваёй бяды прымяшалася няёмкая, вінаватая думка пра Ганну. Адступіўся ад яе, не памог выбавіцца, кінуў адну ў бядзе — усё з-за гэтай зямлі, з-за палоскі, якую цянер адбяруць. Усё жыццё сваё спаганіў — з-за зямлі гэтай, а яе — адрэжуць…

Яшчэ недзе рыпнулі вароты, бразнула клямка. Дзесьці далей зарыпеў журавель — у тым баку, дзе Карчы, дзе Ганна. Можа, i яе паднялі,— можа, яна якраз i бярэ ваду. Ганна — век будзе яна побач з ім, у душы яго, у якой усё i так заблыталася, а з ёй, з Ганнай, здаецца, яшчэ больш заблытанае. "Няма чаго, — стрымаў ён сябе, як бы папракнуў за недазволенае. — Була пара — прайшла! Не кавалер! Пра дзело думаць трэба!.." Але думка пра "дзело" шчымела адна: адбяруць, адрэжуць!..

Ужо ж не так i рана, а такая цемра. Каб i ісці кудынебудзь, дык які толк. Усё адно нічога не пабачыш. Але i так стаяць— толку небагата, — калі карціць, точыць трывога. Яна не толькі карцела, вярэдзіла трывогаю, зямля, палоска ля цагельні, якую сёння хочуць адрэзаць; яна цягнула да сябе, неадольна, сумотна-балюча, — зямля яго, бяда яго. Ён толькі хацеў стрымаць сябе, разумеў: ні да чаго тое, што ён пойдзе туды, развярэдзіць адно сябе лішне. І Васіль выдумляў сабе гэтае: i рана, i цёмна. Але яго, наперакор разважнасці, усё ж цягнула туды; цягнула, як к хвораму каню, як к дарагой, у бядзе, істоце, — каб — як ні балюча — у апошні раз зірнуць, сйравіць неадменны, сардэчны абавязак. Разам пабалець душою.

У сенцах бразнула клямка, — Васіль прытуліўся да хлява: хтосьці выйшаў, шарэў у цемры белым адзеннем… Закашляў, тонка, сіпла. "Дзед…" Дзед санліва, з асцярогаю саступіў з ганка, апоркамі пашаргаў да плота. Пастаяў трохі ля плота, санліва пацёгся на ганак. Зноў бразнула клямка… "Скора ўжэ матка ўстане…" — прыйшла неспакойная думка. Устане, заўважыць, што яго няма, кінецца шукаць. Не адчэпішся… Трэба ісці.

З двара, паўз агарод за хлевам, падаўся да гумна, адчыніў варотцы, выйшаў на загуменне. Гумны маўкліва чарнелі, знаёмыя, нібы затоеныя; зачыненыя, з зачыненымі варотамі платоў. Нідзе не было чуваць цэпа… Вось яно, таксама ціхае i чорнае. Чарнушкава гумно, — Ганніна гумно, — каля якога яны калісьці не раз стаялі, удваіх, абняўшыся. Тут гумно, а там — грушы, — цёмныя грушы, што зычылі калісьці радасць… Ганна, Ганна…

1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 215
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)