Электронная книга - «Пяць мужчын у леснічоўцы». Краткое содержание книги:
Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.
Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока.
Тым, хто імкнуўся да кнігі,
свяціла, бы зорка...
Мове, адзінай дзяржаве
шчэ толькі злучацца -
свет нас прымаў як народ
па адной палачанцы.
Як маладзік, узышла, засвяцілася шчыра
па-над вайной,
рассявальніцай цемры на шлях.
Унучка змаганца асветніцкі выбрала вырай.
Павандравала...
Як маладзік, узышла...
Сталыя, моладзь!
Да слова пара падключацца
з поўнай напругай!
Даволі ўзаемных абраз!
Зверым душу па натхняльніцы,
па палачанцы!
Душы ўздымае духоўна
жаночы абраз.
Сярод свецкіх партрэтаў святой вылучаюцца палотны жывапісцаў Аляксея Марачкіна і Нінэль Шчаснай, графічныя аркушы Арлена Кашкурэвіча. У тэхніцы габелена вобраз Еўфрасінні стварыў Сымон Свістуновіч. Яе імя ўзнікае ў памяці, калі бачыш адухоўленыя скульптуры старажытных палачанак Алеся Шатэрніка.
Набліжаецца, напэўна, і той дзень, калі ў Полацку - на Верхнім замку ці паблізу Спасаўскага манастыра - з'явіцца помнік асветніцы.
Рэжысёр Вольга Моракава зняла пра Еўфрасінню дакументальнае кінаэсэ, а калі верыць газетным публікацыям, студыя «Беларусьфільм» нарэшце сабралася стварыць мастацкую кінастужку.
У дні святкавання 1125-годдзя Полацка адбылася сімвалічная падзея. Пад скляпеннямі Сафійскага сабора, дзе калісьці знайшла прытулак юная Еўфрасіння, у выкананні Наталлі Сярогінай гучалі спевы, напісаныя ў гонар асветніцы восем стагоддзяў таму.
Придете, любомудрении,
песнями богокрасными воспоимо достохвалнии
в смирении Ефросинии всечеснеи...
Прыйдзіце, любамудрыя, у храм найпадобнейшай. Пакланіцеся яе мошчам, паглядзіце ў яе вочы на фрэсцы. Падыміцеся ў келлю святой, дзе так узнёсла думаецца пра вечнасць Хараства, пра чалавечае прызначэнне на гэтай зямлі.