Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Так і жывём, брат - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так і жывём, брат

Электронная книга - «Так і жывём, брат». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 
1 ... 159 160 161 162 163 164 165 166 167 ... 175
Перейти на страницу:

Ігнатаўне ж было пакуль не да экспанатаў – на першым плане стаялі дровы, яны цалкам займалі галаву. І, вядома ж, школа.

Школа будавалася адразу пасля вайны, месца для яе выбралі на ўскрайку вёскі, і так атрымалася, што яна як бы апынулася ў цэнтры: да яе было амаль аднолькавую адлегласць хадзіць усім вучням з навакольных сяліб. Пакуль вазілі лес з Засожжа на конях, а гэта амаль сорак кіламетраў у адзін бок, свой сасоннік пасадзілі ўжо пасля вайны, пакуль звінелі сякеры мясцовых цесляў, дзеці вучыліся па хатах. Ігнатаўна выкладала беларускую мову і літаратуру, як і большасць настаўнікаў, была яна не мясцовая, а трапіла ў Дубраўку пасля педагагічнага інстытута. Пачала вучыцца там яшчэ да вайны, а ўжо тады, як адгрымела тая праклятая, атрымала дыплом. І адразу ж за працу. Прыехала ў школу, а школы няма. Тады мясцовыя жыхары за мізерную плату пускалі ў свае хаты цэлыя класы, і нічога дзіўнага ў тым ніхто не бачыў, што ў звычайных сялянскіх пакоях стаялі грувасткія парты з тоўстых дошак, пафарбаваныя ў чорны колер, з-за якіх гаспадарам было іншы раз не тое што цесна, але проста нязручна: дзеці гудуць на ўроках, што пчолы, не адпачнеш, ды яшчэ і не возьмеш нешта неабходнае табе ў сундуку альбо ў шафцы. Чакай, пакуль званок на перапынак. Ды і дзвярамі лэпаюць ды грукаюць школьнікі, умомант выстудзяць хату, а снег жа ліпне, як на тое ліха, да іхняга абутку. Добра яшчэ, калі не гразюка. Затое б бачылі, вы як блішчэлі часам вочы ў тых гаспадароў, у хатах якіх праходзілі ўрокі. Давер багата каштаваў, яго не ўсім аказвалі.

Ігнатаўна добра помніць, як будавалася школа, як радаваліся ўсе – і настаўнікі, і дзеці – калі першы раз пераступілі яны яе парог. Класы тады былі перапоўненыя, па трыццаць і болей чалавек, але цесна не было. Не хапала, наадварот, настаўнікаў. Амаль усіх мужчын пакасіла вайна, змену ім за адзін дзень не падрыхтуеш. Неяк выкручваліся. Выкладалі і не профільныя прадметы, тую ж нямецкую мову і геаметрыю часова давялося весці Ігнатаўне. Потым усё стала на сваё месца, сфарміраваўся добры калектыў, ствараліся настаўніцкія сем’і, нараджаліся дзеці. А як дружна і весела адзначалі яны ўсе святы! Колькі было весялосці, радасці! А тады неяк неўпрыкметку настаўнікі не заўважылі, як самі пастарэлі, а вучняў у школе станавілася меней і меней. Куды ўсё падзелася? Хіба ж думалася раней, што ў класе можа быць усяго два вучні? Ігнатаўна неаднойчы разважала аб гэтым і толькі ўздыхала: «Калі б хто сказаў тады, што так стане, ніколі б не паверыла». А так стала. Шкада было і школы, і прыбудовы да яе, дзе рукамі настаўніка гісторыі Мікалая Кірылавіча быў зроблены цудоўны музей вёскі і калгаса. Школу закрылі, а тых некалькіх вучняў, што засталіся, пачалі вазіць да суседзяў – там добры цагляны двухпавярховы будынак. Цэгла не гарыць. Прыладкавалі там і маладзейшых настаўнікаў. Пытанне, адным словам, вырашана.

Толькі вось як быць з дровамі? Ігнатаўна цвёрда рашыла: замерзне ў сваёй хаце, а школу ў грубцы паліць не стане. Хіба ж дараваў бы ёй такое муж-нябожчык, настаўнік малодшых класаў? Як гэта так, сказаў бы, мая Ігнатаўна, ты да такога даўмелася? Школу – і спаліць? Гэта ж школа, гэта ж храм, гэта ж святое!.. А калі былыя вучні захочуць прыйсці ў той клас, дзе некалі сядзелі? Куды яны прыйдуць? Куды? Скажы вось мне! Ты ж пазбавіла іх такой шчаслівай магчымасці, мілая мая. Не пазбаўляй. Не трэба. І быццам сама сабе Ігнатаўна адказвала: «Што я, Іван? Ад мяне тут нічога цяпер не залежыць. Маёй віны тут няма. Час такі настаў, калі школа нікому стала не патрэбна… Нашы ўнукі таксама ў горадзе жывуць… Светка заве да сябе, а я баюся туды, у горад, ехаць… Баюся… Мне тут добра, дзе пражыла шчасліва амаль ўсё жыццё… І ты блізка, Іван… Толькі вось каб дровы былі… З дровамі цяпер цяжка… А паколькі наша вёска неперспектыўная, бо школы ж няма, то газ і не падвядуць ужо, мусіць…»

1 ... 159 160 161 162 163 164 165 166 167 ... 175
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)