Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Подых навальніцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Подых навальніцы

Электронная книга - «Подых навальніцы». Краткое содержание книги:

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).
1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 215
Перейти на страницу:

Ад загумення каморнік, Гайліс, Міканор, Хоня i Алёша, пра нешта гамонячы між сабой, пайшлі паўз сяло да выгану, дзе тырчэлі голыя кроквы пустой, без варот, калгасаўскай канюшні. Канюшня сама, было відаць, ix не цікавіла; Міканор адно на момант затрымаў ix, сказаў штосьці, але ўсе амаль адразу ж пайшлі далей. Яны, можна было здагадацца, падаліся да выгану таму, што паўз яго ішла з сяла мокуцьская дарога. Гэтай дарогай усе чацвёра i пайшлі ў поле, пакуль не сталі зноў, разглядваючы паперу, якую выняў з сумкі на баку каморнік. Калі каморнік схаваў паперу, збочылі з дарогі i падаліся полем, напрасткі праз палосы; дайшлі ледзь не да самага Церамоскага лесу. Ад Церамоскага лесу, што чарнеў ужо голы, але нават цяпер густы сваімі зараснікамі, ад чорнага мокрага i панурага балацянага гушчару павярнулі крута ўлева, зноў праз палосы, напрасткі. Можна было здагадацца, паказвалі каморніку, якая яна, куранёўская зямля: то рабая, у белых i чорных плямах, то зусім чорная, балотная каля Церамоскага лесу, каля мяжы бяскрайніх балот, што пачыналіся ў лесе; то ўсё больш жоўтая, больш пясчаная, па меры таго, як балота i мокры лес адыходзілі далей. Недалёкі збоку лес проста на вачах мяняўся: усё больш i больш зелянелі сосны, якія неўзабаве ішлі ўжо аднастайным i дружным зборам. І проста на вачах мянялася i поле: ці даўно было рабое, з жоўтымі плямамі, а вось ужо адзін, буравата-жоўты, прыбіты асеннімі дажджамі, россып. Неахвотна, рэдка бярэцца трава; па пожні відаць, якая няшчодрая тут зямля: пожня рэдкая, сцяблінкі—тонкія, кволыя, чэзлыя. Каляіны дарогі, што ідзе тут, у сасняк, на луг, у Мокуць, глыбокія i сыпучыя, поўныя пяску, травы абапал мала i кволая, дарога ўся — голая, сумная.

Ад мокуцьскай дарогі да міхалеўскай — дарогі на Міхалі — самыя бедныя палі: пясок i пясок. Толькі за міхалеўскай дарогай поле мяняецца: пясок прападае, пачынаецца зямля, калі i не вельмі шчодрая, то хоць такая, якая пры добрым доглядзе, добрым гнаі i пры добрым надвор’і аддзячыць, йракарміць можа. Тут каморнік i ўсе, хто былі з ім, таксама стаялі, разглядвалі паперу — план зямельных абшараў Куранёў,— звяралі з тым, што бачылі сваімі вачыма. З аднаго боку быў блізка лес, цяпер ужо найбольш бярозавы, самы прыгожы ў Куранях лес; з другога — недалёка віднеліся цёмныя, гарбатыя куранёўскія гумны, платы, там-сям раскіданыя дрэвы, — вузкія, цесныя ахвяраваў цярплівым куранёўцам абшары ўсёмагутны Усявышні. За двума радамі куранёўскіх хат амаль адразу ж пачыналася балота: нядоўпя агароды па той бок краем сваім улазілі ў чорную гразь.

Міканор, i калі ішлі полем, i калі стаялі, аглядвалі поле, расказваў каморніку i Гайлісу, дзе чые надзелы, як родзіць зямля жыта, проса, авёс. Часам ён гаварыў пра таго ці іншага куранёўца: што за чалавек, як жыве — багата ці бедна, якім "духам" дыхае. Велікаваты, сутулаваты, ён ступаў шырока i дужа, i на рабым, пакляваным воспаю твары, у дробных шэрых вачах пад рэдкімі, ледзь прыкметнымі брывамі быў выраз рашучасці i цвёрдасці. Ён часта аглядваў поле, i аглядваў не бесклапотна, а сабрана, увесь час разважаючы сам сабе, вымяркоўваючы. Часам ён гаварыў i каморніку, i Гайлісу, дзе каму адвесці зямлі, які надзел, загадзя як бы папярэджваў, каб не было выпадковасці, несправядлівасці да некаторых, бяднейшых. Ён між іншых прыгадаў i Глушака, i Нібыта-Ігната, i Пракопа i рашуча заявіў, што гэтых трэба падрэзаць; даволі ўжо, сказаў, параскошаваліся яны на багатай зямлі, якую нахапалі праўдаю i няпраўдаю. Сказаў ён, што i Васіля Дзятла пасадзіць на месца не шкодзіла б, i калі Гайліс запярэчыў, што Васіля нельга крыўдзіць, сказаў, што i гэты "па духу" падобны да кулацкай нечысці. Ён хмурна пашкадаваў, што мала людзей у калгасе, што i на той плошчы, якую адвядуць, не вельмі разгорнешся; от калі б угаварыць хоць бы паўсяла ды адвесці пад калгас i тое, што каля цагельні, i гэтае поле! Ён глядзеў на гэтае поле, нібы меркаваў ужо, што б можна было тут зрабіць, калі б яно было калгаснае. У тым, як ён глядзеў, што казаў, адчувалася, што ён поўны нецярплівага разумення важнасці моманту, што ён без меры давольны, што момант гэты нарэшце наступіў. Што ён проста прагне дзейнічаць i што дзейнічаць гатоў смела i рашуча.

1 ... 158 159 160 161 162 163 164 165 166 ... 215
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)