Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
- Автор: Быков Василь Владимирович
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Саюз беларускіх пісьменнікаў
- ISBN: 9789857089598
- Жанр: Публицистика
Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
Власть книги над человеческими душами, как и раньше, велика, хотя ей и приходится выдерживать нелегкое состязание с кино и особенно с телевидением. Но по своей духовности и информационной содержательности, значение которых в человеческой жизни будет возрастать с годами, книгу не может заменить ничто.
Интервью вела В. Дышиневич.
[1977]
[Гутарка з Аляксеем Гардзіцкім]
— У нашым жыцці часта ўладарыць выпадак. Да вайны я, як ведаеце, вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы на скульптара. Дырэктарам вучылішча быў тады Іван Восіпавіч Ахрэмчык. У сорак сёмым я прыехаў у Мінск, знайшоў Івана Восіпавіча і спытаў: як наконт вучылішча ў Віцебску. Ён расказаў, што там вучылішча няма, пытанне аб Мінскім мастацкім інстытуце пакуль не вырашана, і параіў спыніцца ў Гродне, якое параўнаўча ўцалела і дзе ёсць арганізацыя мастакоў. Я прыехаў. Мастакі мяне хораша прынялі. Многія з іх, таксама як і я, былыя франтавікі. З імі я за некалькі дзён распусціў усе свае грошы. Людзі былі харошыя. Харошы быў графік Віктар Марозаў — цяпер ён у Кіеве жыве. Быў тут афарміцель Ігар Сямёнаў. Жыве тут і цяпер Іван Пушкоў, дарэчы, таксама былы артылерыст. Міхаіл Плужнік памёр.
Былі іншыя добрыя хлопцы. Я тут і асеў. А ў сорак дзявятым мяне прызвалі зноў у армію. Я апынуўся аж на Курылах. Яшчэ шэсць гадоў праслужыў. У пяцьдзясят пятым дэмабілізаваўся другі раз. Куды ехаць?.. Зноў у Гродна.
— Васіль Уладзіміравіч, хачу распытаць пра Вашых літаратурных настаўнікаў. Пытанне даволі традыцыйнае…
— Адкажу з задавальненнем. Можа, гэта ім нічога не каштавала, але для мяне, як для пісьменніка, было вельмі важна. «Гой» Міхася Лынькова быў, як мне помніцца, першым мастацкім творам, які я прачытаў. Я доўгі час быў пад уплывам вельмі добрай, паэтычнай прозы Міхася Ціханавіча, тут мае першыя нябачныя ні для кога літаратурныя ўрокі, урэшце, проста набыццё літаратурнага густу… На пачатку літаратурнага шляху мяне вельмі падтрымаў, проста сказаў, што я павінен пісаць, Георгій Шчарбатаў. Я не ведаю, што ён заўважыў, але ён так сказаў. Прынамсі, я яму абавязаны, што стаў пісьменнікам, бо мог бы ім і не стаць. Я гаварыў ужо, што маю прагу да ваеннай тэмы падтрымаў Раман Сабаленка. А Іван Калеснік, калі я хацеў надрукаваць апавяданне ў «Чырвонай змене», а яно было «зялёнае», пра каханне вясковых хлапцоў і дзяўчат, той, напрыклад, прама сказаў, што мне пра гэта лепш не пісаць. Я ім удзячны і не ведаю, як бы ў іншым выпадку склаўся мой літаратурны лёс.
— А калі гаварыць пра больш апасродкаваныя ўплывы?
— Мне вельмі падабаецца паэзія Купалы і проза Чорнага.
Некалі я вельмі захапляўся прозай Брыля. Пазней адкрыў для сябе Гарэцкага. Шмат у маім літаратурным лёсе значыў крытык Алесь Адамовіч, які дапамог зразумець самога сябе і жыццё. Але так можна пералічваць бясконца. Што ж да рускай літаратуры — дык тут спіс, пачынаючы ад Талстога і Дастаеўскага і канчаючы маімі сябрамі Бакланавым і Бондаравым…
Зазваніў тэлефон, і Васіль Уладзіміравіч узяў трубку.
Зрабіць уклад у сельскую гаспадарку? — перапытаў ён. — Дык я ж не хлебароб. У мяне ёсць апавяданне «Акраец хлеба». Можаце яго выкарыстаць, гэта і будзе мой уклад.
— Адкуль званілі? — не стрымаўся я.
— З радыё. Пісьменнік лёгкі на падхват — вось уяўленне многіх.
Гаспадар выйшаў на кухню, я пачаў разглядаць кабінет. Кнігі, кнігі, акуратна расстаўленыя на паліцах і тыя, што «пад рукамі» — на стале, на канапе. За шклом на паліцы копія ўказа Пятра I аб пераходзе на новае летазлічэнне. Фотапартрэты Купалы, Дастаеўскага, Паўстоўскага. Ажно дзве фатаграфіі Твардоўскага, пад адной з іх верш паэта:
Адну фатаграфію жонка паэта, Марыя Іларыёнаўна, прыслала, — тлумачыць Быкаў, — а я выбраў верш. Гэта адзін з тых пранізлівых твораў, якія паэт пісаў у канцы свайго жыцця. Другі здымак я рабіў у кабінеце Твардоўскага.
— Кім для Вас быў Твардоўскі?
— Аляксандр Трыфанавіч добра да мяне ставіўся. I для мяне ён вельмі дарагі. Як пісьменнік і як чалавек. У сваёй рабоце кіраваўся толькі адным меркаваннем — каштоўнасцю твора. Часам ён гаварыў: «Будзе кепска і нам, і Вам. На сябе мы гатовы прыняць удар. А Вы?» Я адказваў: «Вы гатовы, дык і я гатоў». I так ён надрукаваў тры аповесці: «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня», «Круглянскі мост».