Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 241
Перейти на страницу:

Яна шаптала — то расказвала, то пыталася пра нешта, што яе непакоіла,— а ён адказваў адным-двума словамі ці маўчаў. Таму абое нават i не заўважылі, як да ix падкраўся, змарыў сон.

Спалі яны ў першую ноч на сваёй бацькаўшчыне, напрацаваўшыся, на свежым паветры, соладка, але, мусіць, нядоўга: пабудзіў сабака. Ён улёгся нанач пад калясьмі, ляжаў ціха, але вось чагосьці заліўся брэхам.

Васіль падхапіўся. Не ўбачыў, a толькі пачуў у цемені-гушчэчы: Мурзік стаяў паблізу калёс i гаўкаў на пакрытае чарнатою поле.

— Што тут? — падхапіўшыся, ca спалохам запытала Яніна.

— Нічога не відаць,— адказаў ён.~ Можа, цяўкае на зайца альбо на вожыка. Ці на якую аўчарку, што адбілася ад свайго гаспадара.

— Ваўкі! — усклікнула Яніна i ca страхам прытулілася да яго.

Васіль таксама згледзеў: бліснулі непадалёку, відаць, ужо на пагонцы, агеньчыкі. Можа, i нейчыя іншыя — дзе тут разбярэшся ўночы ды спрасоння.

— Не бойся,— хутка апомніўшыся, супакоіў Васіль i дастаў з-пад падушкі падораны Васюковым пісталет.— Маем чым абараніцца.

— Кажуць, не надта цяпер ваўкі ды аўчаркі баяцца чалавека ці стрэлаў,— бліжэй тулячыся, ціха сказала яна.

Агеньчыкаў на пагонцы скупілася шмат. Ваўкі, здаецца. Можа, беглі па іхніх учарашніх слядах, вымкнуліся на пагонку — вынюхаць, хто тут заявіўся жывы, ці пачакаць новай важаковай каманды, што рабіць: нападаць ці не? Мурзік, адчуўшы страх, сцяўся, баязліва шуснуў пад калёсы; Рыжы на поплаве, здаецца, падхапіўся, таксама падаўся сюды, шукаючы ў ix, людзей, абароны.

— На нас ідуць...— задрыжэла Яніна.

Васіль падняў руку i стрэліў — туды, на пагонку, панёсся пагрозны агонь. Залажыла ў вушах ад гучнага стрэлу. Агеньчыкі замітусіліся, а пасля раптоўна зніклі ваўкі, здаецца, пашыбавалі па пагонцы ў вёску. Мурзік выскачыў з-пад калёс i ўжо смела загаўкаў услед пераможным брэхам.

— О божа! — уздыхнула Яніна.— Як б'ецца сэрца. Здаецца, выскачыць з грудзей... Не, я тут уночы адна ніколі не застануся...— i неўзабаве зноў насцярожылася, тузнула яго за руку.— Чуеш: тупат?!

Сапраўды, па дарозе ад крычатоўскага лесу хтосьці бег. I якраз сюды. Можа, яшчэ ваўкі перлі перад сабою ласіны статак. Але, кажуць жа, цяпер ласёў вельмі мала: выбілі за вайну людзі, нямала парвалі ваўкі ды аўчаркі.

Здаецца, тупат быў ужо на пагонцы. Бліснула адтуль святло. Доўгім яркім промнем. З ліхтарыка. Значыць, беглі сюды людзі. Здаецца, яны ўжо згледзелі іхнія калёсы, Рыжага, запаволіліся i закрочылі марудней, высвечваючы папялішча. Падыходзіла, здаецца, не меней дзесяці чалавек. Мурзік зноў шуснуў над калёсы. Ён быў хітры i навучаны за вайну сабака, не на кожнага чалавека брахаў.

— Хто такія? — за крокі два да ix запытаў пярэдні нечаканы госць. Загаварыў па-руску.

— Бежанцы,— адказаў Васіль, амаль нічога не бачачы: сляпіла вочы нацэленае на твар ліхтарнае святло.

— Хто страляў? — зноў пачуўся той жа строгі голас.— Каму быў сігнал?

— Я страляў,— прызнаўся Васіль,— Адганяў ад калёс ваўкоў ці аўчарак.

Чалавек, што пытаўся, тут жа загаварыў па-нямецку — прышэльцы заварушыліся, загергеталі. Васіль, крыху ведаючы нямецкую мову, нават тое-сёе зразумеў.

— Чую па гутарцы: тутэйшыя, беларусы,— сказаў перакладчык.— Кажуць: бежанцы.

— Відаць, бежанцы,— прамовіў нехта іншы, здаецца, стары ўжо чалавек,— Не падобна, каб былі ў засадзе ці за сігнальшчыкаў...

— Для ix вайна скончылася ўжо? — здзівіўся хтосьці іншы.— Вярнуліся сюды жыць? На пустэчу?!

— Чалавек, дружа, такі: жывы — пра жывое i думае...— зноў пачуўся старэчы голас.— А тутэйшыя людзі тым больш... Яны жывушчыя i трывушчыя, як жывёла... Зарыецца, як крот, у зямлю, будзе галодны, голы i босы, але выжыве... Пра іхнюю трывушчасць мне яшчэ бацька гаварыў: ён быў тут у тую, першую, вайну, нагледзеўся ўсяго...

Чалавек з ліхтарыкам падышоў бліжэй. Высокі, з аўтаматам у руцэ, у афіцэрскім мундзіры.

— Зброю сюды! — закамандаваў.

Васіль дастаў з-пад падушкі пісталет (калі ткнуў туды, не запомніў), падаў. Той выцягнуў руку, забраў, сунуў пісталет сабе ў кішэню галіфэ.

— Яшчэ маеш што? — запытаў і, калі Васіль адказаў, што цяпер абяззброены, ужо больш паспакайнела: — Тэта — Янковічы? Так?

Пачуўшы адказ, пачапіў аўтамат на плячук, дастаў з афіцэрскай сумкі карту, разаслаў на коўдры, на іхніх нагах і, накіраваўшы на яе святло, тыцнуў брудным пальцам у кружок.

— Тут — Пруды? Лявей — Налібакі? Так?

— Так,— пацвердзіў Васіль.

— Чырвонаармейцаў вось тут, у налібацкім лесе, бачыў? — загарнуўшы карту, запытаў яшчэ.

1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)