Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Ладдзя Роспачы
Ладдзя Роспачы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ладдзя Роспачы

Электронная книга - «Ладдзя Роспачы». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга – першае непадцэнзурнае выданне Уладзіміра Караткевіча. Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не адматаны да першапачатковага варыянта – усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што – не.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Перейти на страницу:

– Які чысцец?! Усё гэта вашы рымскія выдыганні.

– А пан схізмат!

– Супакойцеся. Пагадзіцеся на тым, што гэта вы – добрыя людзі, а ён...

– І не месца яму сярод лепшых людзей.

– Вяд-дома. Ні грошай у яго не было, ні глыбокай пашаны да ўлад, ні надзейнасці. Ані дабрабыту. Ані маралі.

І тады Выліваха выйшаў на сцежку і адрэзаў сваёй постаццю адны галасы ад другіх.

– Вы можаце вярнуцца, – сказаў ён. – Вас ніхто не прасіў сюды.

У кашталяна адвісла ніжняя сківіца:

– Т-ты... ж-жывы?

– Вядома. І стану жыць я ёю. Пакуль не памру ў адзін з ёю час... Можаце ўзяць гэтую труну для кашталяна: па-мойму, ён ужо смярдзіць.

– Як жа...

– А вы што, думаеце, мы смяротныя і лёгка паміраем?.. Ідзіце, ідзіце. Пакіньце віно нам. Хлябчыце воцат і жоўць, перавозчыкі. У нас – свой эдэм. Не для вас.

І ён узяў дзяўчыну за руку, а сябры абнялі іх. І ўсе яны, кінуўшы на сцежцы людзей над пустою труной, пайшлі ў зарасці глогу і адвечнай, як гэтая зямля, шыпшыны.

І заяц з глогавых нетраў не кінуўся ўцякаць ад іх, а павараціўся задам да пакінутых і пачаў так рагатаць, што ў яго трэснула верхняя губа.

А глог цвіў над зямлёю, і гэта было сапраўды як эдэм, у якім гучаў ціхі і пяшчотны смех, ці то зайцаў, ці, можа, самога жыцця.

КАМЕНТАРЫІ:

Упершыню на рускай мове – “Неман”, 1968, № 2.

Упершыню на беларускай мове – у кнізе: Караткевіч У. З вякоў мінулых. – Мн.: Маст. літ, 1975. – С. 205 – 244.

Перакладзена на рускую мову (п.1). (?)

Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 2. Аповесці, апавяданні, казкі. – Мн.: Маст. літ., 1988. С. 130 – 169.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)