Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Матчын дар
Матчын дар - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Матчын дар

Электронная книга - «Матчын дар». Краткое содержание книги:

Матчын дар
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 27
Перейти на страницу:

51. Вясна

…Вясна прыйшла! Што чакалі, выглядалі, Да сябе даўно гукалі, — Ў бляску сонца, ў зеляніне, У прыгожасьці, ў ярыне, Сама — пекнасьць, сама — сьвята I прыгожа і багата. Да нас прыйшла!          Я вітаю Яе ў сонцы, ў зеляніне, Што на роднай на краіне Гоніць бляскам сваім ноч, Гоніць сьнег і хмары проч; Яна радасьць мне і сьвята, Ёй я дзякую багата          I вітаю!

52. Вецяр

Вее вецер вольны, Хмары шыбка гоніць; З вадой, зямлёй, лесам Зюкае-гамоніць!          Прыляцеў да рэчкі,          Прылёг, прытуліўся,          Крышачку па яснай          Віхрам закруціўся, Сказаў слоўца ласкі, Сьвіснуў і падняўся I за хмаркай лёгкай Пырхнуў і пагнаўся.          Зноў прымчаў да лесу:          «О, здароў, мой браце!»          I пайшоў між хвоек          Ён дурэць, гуляці: Адну пацалуе, З другой пасьмяецца, Кіне слоўца, пару, Да трэйцяй бярэцца…          Годзе ўжо у лесе!          Зноў увыш падняўся,          Пакруціўся крыху          Ды удаль падаўся. Задаў гону, пылу I уніз ён рынуў, Прыпаў да зямліцы, Быццам дзесь загінуў.          «Ах, мая матуля,          Як я нагуляўся!          Бачыў сонца, месяц,          Ў рэчачцы скупаўся. Хораша на сьвеце! Колькі ў ім прастору: Шыбаеш па рэчцы, Прыпадзеш да бору…          Я хацеў бы болей          Ў сьвеце пагуляці, —          Адпусьці ж, матуля,          Яшчэ палятаці!» Пэўне, што пусьціла Вецер маць гуляці, Бо падняўся ў неба I пачаў сьпяваці…          Вось — нянацкам скончыў          Сьпяваці гуляка,          Гікнуў і панёсься          Ўдаль хутчэй за птака.

53. У прыпар

Прыпарыла, Нахмарыла I ўдарыла! — Сьвяты Ільля… Маланка ўраз зьявілася, Мільгнула і звалілася, I дожджыкам аблілася Гарачая зямля. Кроплі разам, згодна, жвава Пояць ўсё, што хоча піць: Збожжа, дрэвы, кветкі, травы, Вулкі хочуць затапіць, Б'юць у стрэхі, мыюць шыбы, Мыюць хаты, мочуць сад, Ў рэчцы спожыў маюць рыбы… — Хто ў прыпар дажджу ня рад? Сьцішаецца, Зьмяншаецца, Ўнімаецца. — Няма! I слонка паказалася, Маўляў, само купалася; Прыемна усьміхаецца, Блішчыць, пераліваецца, Яскрава адбіваецца, На траўцы, на лісточку, У рэчцы, ў раўчачочку, На вулачцы, ў садочку, Зямля ўздыхае поўнымі, Шчасьлівымі, чароўнымі Грудзямі усіма.

54. Добрыя дзеці

Паставілі дзеці сіло. Вераб’я Хацелі злавіць на пацеху, Злавілі сініцу, крычаць: — Вой-я-я! А радасьці колькі, а сьмеху!          Імчацца да маткі: — Сінічка, глядзі!          — А дзе ж вы узялі? — Злавілі,          Дастань ты ёй клетку, хутчэй пасадзі.          — Нядобра вы, дзеткі, зрабілі! — Мы будзем яе і паіць і карміць, Сьпявала б нам птушка прыгожа. — Ах, дзеткі! ў няволі яна замаўчыць, Сьпяваць у няволі ня можа…          Успомніце толькі, як нудна сядзець,          Як з хаты мароз не пушчае.          То ж дзень, вам здаецца, як тыдзень ідзець,          Хоць я і усяк разважаю. А птушку вы хочаце з хаткі яе Узяць, пасадзіць у чужую… Ня мучце, пусьціце, рыбулькі мае, На волю яе залатую.          I матчыны словы у сэрцах дзяцей          Ласкавыя струны кранулі,          I добрыя дзеці — прыклад для людзей! —          Сініцы свабоду вярнулі.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)