Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Нарач - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нарач

Электронная книга - «Нарач». Краткое содержание книги:

Нарач
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:
— Што ж пайшоў ад нас дарогай невядомаю, Што пакінуў нам, сіротам беспрытульным, Слёз гаручых тоні цёмныя, азёрныя, Падвалокі, як з палову, гора поўныя? Паплывуць чаўны рыбацкія, як некалі, Толькі наш адзін на жвіры застанецца, Не пацешаць нас ніколі птушкі з выраю, Не пачуем болей слова твайго шчырага,
Не пасвеціць на нас сонейка гарачае, Не павеюць ветры рыбныя, азёрныя… Будзем рана мы хадзіць зарой па беразе, Рыбака свайго, аратага шукаючы, Заімгляцца нашы вочы, быццам восенню, На азёры, на палосы паглядаючы…
— Хай не бядуе; Блізкія, суседзі памогуць… — Не заракайся астрогу I торбы жабрацкай насіць. З улову заўсёды Частку Прахораву могуць Узяць удава і Тацяна — Для бацькі старога. Не будуць сіроты Ласкіпанскай прасіць!..
— …Ды устань, падыміся, паглядзі ты, наш родненькі, Колькі ў хаце людзей назбіралася! Як не ў беднага, а ў багатага на вяселейка. Толькі ўсе маўчаць, не пяе ніхто і не цешыцца. Хату новую, габляваную далі табе, Вокны новыя, страха шчыльная, сасновая. Не пальецца дождж шэрай восенню, Не падзьме ў парог вецер снежнымі завеямі!.. Усе ў задуме цяжкой Апусцілі галовы, А шмат хто выйшаў з хаты, Насунуўшы шапку на лоб. Жвірам распаленым Секла кожнае слова, Секла па тварах рыбацкіх Дажджом сталёвым. Гора, здавалася, Хату, I вёску, I Нарач перарасло…
— …Дык чаму ж закрыў дачасна свае вочы ты? Хоць яшчэ раз глянь, Прахор, мой сокал! Хоць адно пакінь сіротам слова цёплае! Хоць скажы-парадзь, як жыць нам беспрытульным? Паглядзі, — прыйшлі блізкія і знаёмыя, Нарачанцы, мястраўцы, баторынцы. Папрасі іх, каб за дзетак заступіліся, Каб глуміцца не далі над імі, беднымі. Папрасі, каб наша гора палыновае, Нашу крыўду, слязьмі горкімі абмытую, Вятры жоўтымі лістамі не завеялі, Каб яны яе адпомсціць не забыліся!..
Дрогнулі сцены ў хаце, Быццам ударылі крыгі. — Не, не забудзем! — Адпомсцім! Чуеце, рыбакі?!
Труну панеслі мужчыны, Узняўшы на плечы, праз выган… Плакалі над памежкам Кагаркі і кулікі.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)