Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Юмористическая проза » Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Электронная книга - «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну». Краткое содержание книги:

Герой рамана знакамітага чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака ўдалы салдат Швэйк — фігура адначасова камічная і трагедыйная. Гэты «маленькі чалавек» літаратуры XX стагоддзя — носьбіт народнай кемлівасці і аптымізму — вядомы ўва ўсім свеце па незабыўным ілюстрацыям Ёзэфа Лады. Раман увайшоў у скарбніцу сусветнай літаратуры.
Ёсць і яшчэ адно меркаванне аб гэтай кнізе — гэта літаратура для сапраўдных мужчын, таму як казарменны гумар саланаватай на жаночы густ.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 88
Перейти на страницу:

На другі дзень да вахмістра прышоў поп і сказаў яму па сакрэту, што раніцою ён сустрэў за вёскаю Петрыка-Скокні і той яму сказаў: «Бацюска, учола пан вахмістл казаў, сто гацудал імпэлатал жывёліна, а вайну мы плаглаем. Бэ-э… Гоп!»

Пасьля гутаркі з папом вахмістр загадаў пастуха арыштаваць і потым той быў засуджаны градчанскім судом за здрадніцкія ўчынкі, надбухторваньне, абразу яго вялікасьці і за цэлы шэраг іншых злачынстваў на дванаццаць год турмы.

Петрык-Скокні на судзе трымаў сябе, як на пашы: на ўсе пытаньні бляяў па казінаму, а пасьля прачытаньня прысуду заржаў і падскочыў. За гэта ён быў пакараны ў дысцыплінарным парадку: цьвёрдая пасьцель, адзіночка і тры дні ў тыдзень на хлеб і воду.

З таго часу ў вахмістра ня было інформатара, і яму прышлося абмежавацца поліатывам: ён сам выдумаў сабе інформатара, паведаміў па інстанцыі выдуманае прозьвішча і хакім чынам павялічыў свой прыбытак на пяцьдзесят крон, якія ён прапіваў у шынку «У Ката». Пасьля дзесятага кубка яго пачынала мучыць сумленьне, і піва горкла ў яго ў роце, калі ён чуў ад суседзяў заўсёды тую-ж самую фразу: «Нешта сёньня пан вахмістр невясёлы, як-бы яму недабрыцца». Тагды ён ішоў дадому, а калі ён выходзіў, хто небудзь рабіў заўвагу: «Нашы зноў, мусіць, у Сэрбіі п… Вахмістр пугачом выглядае».

А вахмістр дома запаўняў з нуды адну з безьліччы анкет:

«Настрой сярод насельніцтва Ia…»

Для вахмістра наступілі доўгія бяссонныя ночы ў заўсёдным чаканьні рэвізій, расьледваньняў. Сьніліся страшныя сны: пятля падводзіць яго да шыбеніцы, і ў апошні момант сам міністр абароны крычыць яму зьнізу: «Вахмістр! А дзе адказ на цыркуляр за № 1789678-23792-XУZ?»

Усё гэта было калісьці, але цяпер! Цяпер нібы з усіх куткоў жандарскага аддзяленьня чуліся яму прывітаньні з прычыны багатай дабычы. I жандарскі вахмістр Фляндэрка ўяляў сабе зусім ясна, як начальнік Акруговай жандарскай управы ляпае яго па плячы і кажа:

— Ich gratulire Ihnen, Herr Wachmeister![17]

Жандарскі вахмістр бачыў y сваіх думках малюнкі адзін лепшы за другі. У зьвілінах яго чыноўніцкіх мазгоў выросталі і праляталі выслугі, павышэньні і доўгачаканая ацэнка яго крыміналістычных здольнасьцяй — ацэнка, якою пачыналася яго шырокая кар‘ера.

Вахмістр выклікаў свайго памоцніка і запытаўся ў яго:

— Абед дасталі?

— Прынесьлі яму вэнджанай сьвініны з капустай і кнэдлікам[18]. Супу ўжо ня было. Пасьля абеду выпіў шклянку гарбаты і хоча яшчэ.

— Даць! — вялікадушна дазволіў вахмістр. — Калі нап‘ецца, прывядзеце яго да мяне.

Праз паўгадзіны прывялі Швэйка, які быў добра пад‘еўшы і, як заўсёды, здаволены.

— Ну як? Спадабаўся вам абед? — спытаўся вахмістр.

— Абед быў нішто сабе, пан вахмістр. Толькі вось капусты ня шкодзіла-б болей. Ды, што рабіць, я ведаю, што мяне не чакалі. Сьвініна добрая, мусіць самі вэндзілі, з свае ўласнай сьвіньні. I гарбата з ромам была ня дрэнная.

Вахмістр паглядзеў на Швэйка і пачаў:

— Ці праўда, што ў Расіі п‘юць шмат гарбаты? А ром там таксама ёсьць?

— Ром усюды ёсьць, пан вахмістр.

«Пачынае выкручвацца, — падумаў вахмістр. — Раней трэба было думаць, што гаворыш». — I інтымна, нагнуўшыся да Швэйка, запытаў:

— А прыгожанькіх дзяўчат у Расіі шмат?

— Прыгожанькія дзяўчаты ўсюды ёсьць, пан вахмістр.

«Хоча вылезьці», — падумаў вахмістр і пусьціў у ход саракадвухсантымэтроўку:

— Што вы думалі рабіць у 91-м палку?

— Ісьці з палком на фронт.

Вахмістр з задаваленьнем адзначыў у думках: «Правільна! Самы лепшы спосаб папасьці ў Расію».

— Вельмі добрая ідэя! — з захапленьнем сказаў ён, наглядаючы, якое ўражаньне зробяць яго словы на Швэйка, але не прачытаў на яго твары нічога, апрача поўнага спакою.

«Вокам чалавек не міргне, — жахнуўся ў глыбіні душы вахмістр. — Ну, і вытрымка-ж у іх! Каб я быў на яго месцы, у мяне пасьля гэтых слоў ногі-б хадуном захадзілі».

— Раніцою мы завязём вас у Пісэк, — кіўнуў ён як-бы між іншым. — Ці былі вы калі-небудзь у Пісэку?

вернуться

17

Вітаю вас, пан вахмістр!

вернуться

18

Нацыянальная чэская страва з варанага цеста.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 88
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)