Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Абсяг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Абсяг

Электронная книга - «Абсяг». Краткое содержание книги:

Кнігу лірыкі «Абсяг» Рыгору Барадуліну дыктавалі хвалі Балтыкі і пяскі Каракумаў, скразнякі Апшэрона і белакаменныя муры Ноўгарада, вальнадумец Енісей і ўшацкая рачулка Задобрыца. Ганчарны круг планеты трымаў паэта ў віратоку падзей і спраў сучаснасці, надзяляў яго імгненнямі радасці сустрэч, займаўся лірычным ветахам смутку i роздуму.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 29
Перейти на страницу:
Ax, часы, нібыта З даверлівай казкі. — Ах часы! [3] — забытна Спяваюць хакаскі. Чарнявыя чайкі. Прыслухайся лепей — Чарнявы адчай ix Сумуе па стэпе. Упартыя пасмы Не ўхопіш у жмутак. Ці стэп На паласе Так вычарніў смутак? Са стэпам іх ростань Яшчэ не даўгая. І хваля наросхліст: — Ах часы! — ўздыхае...
II
Для пчол тут Калодна і вульна. Прыплодна Гудзе дупло. Пытаю сябе, Ці ўтульна Маім землякам было?
Ахвота горш ад няволі. Як ехала ў свет сяло, Дык з царскае ласкі Болей Ахвоты і волі было.
Адчаем і сцюжай Касіла. Па глотку хапала завей. Сіберным Злюцелы сівер Дасюль Беларусь заве.
Выгнанцы ў далонях каравых Пялегвалі вестку з краёў, Дзе мякка Ў ласкавых травах, Хоць там не багата раёў.
ІІІ
Мора знячэўна Ўсхліпне ў сціпласці. Ляду карчэўем Хочацца выплысці.
Выраем — гаю, Могілкам — трунамі, Дном — небакраю Хмаратабуннаму.
Гай у агоніі — Гіне ў залітасці. Хто ад каго Не Чакае літасці:
Мы ад прыроды, А ці ад нас яна? Душыць куродым Спёкай нянаскаю.
Вечнасць на плітах Сонцам засведчана. Вёсак залітых Плёнка засвечана.
Дзе калыханка? Змоўкла пад хвалямі. Ціха гайданка Мора падхвальвае.
Клін гагатлівы Поплаў не ўзрадуе. Мы — негатывы Вечнасці здрадлівай.
Нібыта ўсе мы У каўчэгу Ноевым. Мора нясе нас. Смутнае дно яго...
IV
Патужна плячу плаціны — Турбіны Турбуюць яе. «Адзіны, адзіны, адзіны!» — Тайга Енісею пяе.
Унізе цішу знішчае — Віхрасты напор раве. Зірні: Ў Енісея на шчасце Дзве макаўкі на галаве.
Аб тым, што шчаслівы, Уверся, Ды ў зайздрасці не лысей. Падпёрты плацінай, Уверсе За мора шуміць Енісей.
Не так, Каб у бога за пазухай, Стаім у пазусе ГЭС. Мацнеюць святла запасы хай Дыктуе штодня прагрэс.
Вада пад намі Яшчэ раве. Высока дагас беразняк. Мы ў сцюжы — У ГЭС у чэраве. Наскрозь Нас працяў скразняк.
Высвечвай, Енісею былінны, Багаты на сонечны ўлоў,— «...Плюс электрыфікацыя ўсёй краіны» Канкрэтную сутнасць слоў!
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 29
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)