Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Высокае неба ідэала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Высокае неба ідэала

Электронная книга - «Высокае неба ідэала». Краткое содержание книги:

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 124
Перейти на страницу:
Верасы... Верасы... Шчасця голас разносіць бор двойчы, тройчы. Б'юць зялёнымі кроплямі буйнай расы Верасы Па каленях тугіх дзявочых. А дзяўчына хутчэй і хутчэй бяжыць. У вачах расінка іскрыцца. Напрасткі ляцяць па касым дажджы Дзве нагі, як дзве бліскавіцы. Прыпыніліся. Лёгка на сэрцы ў мяне. Твар дзявочы то гасне, то ўспыхвае. П'ю паветра. Ніколі не піў так раней: Навальніца мая побач цяжка дыхае...

У гэтым вершы таксама зрокавы вобраз — вобраз верасовага дажджу, але ён не існуе сам па сабе, а нясе эмацыянальную нагрузку, жывое чалавечае перажыванне. І таму верш успрымаеш і запамінаеш не толькі зрокавай памяццю, а і памяццю сэрца. Думаю, што мне не трэба пераконваць паэта ў перавазе такіх вершаў перад вершамі, якія затрымліваюць на сабе позірк і могуць нават пацешыць вока, але сэрца амаль не кранаюць.

І яшчэ некалькі заўваг.

Зборнік, як паведамляецца ў анатацыі, рэдагаваў на грамадскіх асновах Максім Лужанін. Рука вопытнага, патрабавальнага рэдактара адчуваецца, але часам дае знаць у кнізе і рука недастаткова патрабавальнага да сябе аўтара. Некаторыя вершы здаліся мне слаба «змацаванымі» па форме — адзін радок не падагнаны як след да другога. Гэта ўжо, вядома, не так званая раскаванасць, а проста неахайнасць. Сустракаюцца ў зборніку радкі, недапрацаваныя стылістычна («Аддаляюць, можа, гады ад мажорнасці», «Я ж смяюся вачмі з-пад век», «Будзь, рука, толькі сябру лёгкай!» і г. д.). Любіць паўтараць Раман Тармола, з верша ў верш, адну і тую ж рыфму, якая яму прыйшлася даспадобы («сонцам — сокам», «цэлым — целы», «мара — хмара» і г. д.).

Але патрабавальнасць — рэч нажыўная. Пажыве, набудзе яе, трэба спадзявацца, і цікавы паэт Раман Тармола.

1964

...ПЛЮС ПАПРАЎКА НА ЧАС

Артыкул Івана Навуменкі, якім газета «Літаратура і мастацтва» пачала размову пра сучасны беларускі раман, называецца «Радасць поўная і няпоўная». Думаецца, што ўжо ў гэтых словах ёсць зерне ісціны, схоплена агульнае ўражанне ад сённяшняй беларускай буйнажанравай прозы. І сапраўды, з аднаго боку, — звяртаюся да артыкула, — вялікая колькасць буйных эпічных палотнаў, а з другога — малая колькасць аб'ёмных, запамінальных вобразаў; з аднаго боку — важныя гістарычна-сацыяльныя тэмы, а з другога — недахоп шырокіх абагульненняў; з аднаго боку, у лепшых творах — пошукі і знаходкі, а з другога, у творах горшых — ні пошукаў, ні знаходак. Карціна атрымоўваецца вельмі стракатая, супярэчлівая, з рэзкімі кантрастамі. І калі не цалкам прымаеш вывад, што «беларуская проза сёння — па вялікім уздыме», што яна «дасягнула ідэйна-мастацкай сталасці», то ніяк не можаш не пагадзіцца з другой, ужо не «канстатуючай», а аналітычнай часткай артыкула, дзе Іван Навуменка гаворыць пра недахопы і перспектывы нашай прозы. Разумееш трывогу пісьменніка, падзяляеш яго імкненне вызначыць тыя новыя задачы, якія паўсталі перад нашай прозай. І ўзнікае жаданне адгукнуцца, уключыцца ў размову, бо час для такой размовы сапраўды наспеў — і для тых, хто піша раманы і аповесці, і для тых, хто іх толькі чытае.

Я хацеў бы спачатку спыніцца на двух сцвярджэннях Івана Навуменкі — сцвярджэннях, якія падаюцца як самавідавочныя ісціны, хаця, як мне здалося, не з'яўляюцца такімі на самай справе. Хачу зрабіць гэта таму, што ведаю: поспех дыскусіі, яе дзейснасць будуць залежаць ад таго, наколькі, па-першае, удасца пазбягаць агульных месц і пропісяў і наколькі, па-другое, будзе рэальны падыход да нашай празаічнай гаспадаркі, наколькі правільнымі будуць метады і крытэрыі.

Сцвярджэнне першае. Іван Навуменка вызначае прыкметы сталасці беларускай прозы і гаворыць: «У прозу прыйшоў, як гэта было ў лепшых творах дваццатых і трыццатых гадоў, яе законны герой — просты, звычайны чалавек». (Падкрэслена мною. — А. В.) Спачатку гэтыя радкі ўспрымаеш як агульнае месца, бо вельмі ўжо часта гаворым мы пра «простага, звычайнага чалавека» ў якасці літаратурнага героя, вельмі ўжо звычныя гэтыя эпітэты. Ды і сама думка, што крыніца поспеху — у звароце літаратуры да лёсу радавых, простых людзей, здаецца на першы погляд аксіёмай, абсалютна правільнай ісцінай. Але варта «зрэагаваць», глянуць на рэчы больш крытычна — і яны паўстаюць у іншым святле.

Па-першае, ці правільна будзе сцвярджаць, што ўчарашняя беларуская проза, яе раман і аповесць, не пускала на свой парог так званага простага чалавека? Такая думка, мне здаецца, не зусім адпавядае сапраўднасці. Былі ў гэтых раманах і рабочыя, і калгаснікі, і настаўнікі. Іншая справа — як яны былі, як яны паказваліся.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)