Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дзве аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзве аповесці

Электронная книга - «Дзве аповесці». Краткое содержание книги:

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 185
Перейти на страницу:

Ён першы ўставаў у раёне i золкімі світаннямі тросся ў старэнькай «эмцы» ў дальні калгас, першы быў на суботніку, калі садзілі местачковы парк, а на пачатку вайны склікаў партыйны актыў, сабраў у ваенкамаце i ў асавіяхіме сякія-такія вінтоўкі i наганы i паўсотні надзейных мужчын павёў у лес.

Успомнілася, як доўга i разважліва ён гаварыў з ім, маладым настаўнікам, калі прапанаваў застацца ў мястэчку, уцерціся ў давер да немцаў, каб усё перадаваць сваім. Папярэджваў, як гэта будзе рызыкоўна i цяжка. Не настойваў, не ўгаворваў, толькі пытаўся, ці хопіць вытрымкі i сілы. А потым у атрадзе клапаціўся пра яго, як родны бацька: выклікаў самалёт i адправіў у тылавы лазарэт.

Касцёр зырка ўгарэўся, асела ламачча, закруціліся ў цемені іскры. У хісткім святле Аляксей убачыў высокую постаць чалавека з дубальтоўкаю стваламі ўніз. Выхаплены святлом вогнішча твар здаваўся высечаным з цагліны.

— Хто гэта, думаю, тут качагарыць? Аж вунь хто. Здарова, паря! — загаварыў увесь аброшаны ляснік Пётра Анціпаў. Зняў з пляча дубальтоўку, прысеў на кукішкі, прыжмурыўся ад святла, залубянелы плашч закурыўся струменьчыкамі пары.— Чаго адзін вечаруеш? Нікуды не дзенецца твой «стаеннік». Ваўкоў у нас, дзякаваць богу, не чутно, а мядзведзям часу няма — будуюцца на зіму.

— Я не пільную. Наступіў на ламачча — дай, думаю, спалю. Чакаю, пакуль дагарыць, каб, чаго добрага, на сухі шыпшыннік агонь не пераскочыў ды не выкаціў усё гэтае кушчэўе.

Пётра дакурыў самакрутку, цыркнуў праз зубы на агонь.

— Каб так усе думалі, не трэба было б да цёмначы цягацца па тайзе ды прынюхвацца, адкуль дымам цягне. Лайдакі думаюць — тайзе канца-краю няма, на яго век хопіць. Кінуў такі ахламон вогнішча ў сушняку або цыгарку затаптаць паленаваўся — i загуло, i зайграла. Колькі лесу дымам пайшло! Ды якога лесу: кедрач, як звон, лістоўніцы табе, што тыя свечкі. I ўсё — прахам, адны галавешкі тырчаць. A колькі дзічыны гіне!..

От такая, брат, мая работа. Кругом ляснік вінаваты. Ты ў баране, а той варначына, што плюнуць на недакурак паленаваўся, у старане. Думаеш, за жалаванне да ночы з урману не вылажу? Шкада дабра такога, i хараства шкада.

Тут у нас гадоў пяць балота гарэла. Тарфы, лічы, да самае пупавіны зямлі залеглі. Снегу зімою ў мой рост наваліць — ну, думает, захлынуўся агонь. Дзе ты бачыў! Пад снегам i пад попелам, не раўнуючы, пекла кіпіць. А зверху роўна, гладка, пароша блішчыць — i не падумаеш. Да вайны было: пайшоў адзін кержак на собаля. I трэба ж, занесла яго нялёгкая на тое балота. Я-ак шуснуў — ні следу ні знаку. Чакалі-чакалі — няма. Выправіліся па лыжні шукаць. Дайшлі да канца. Бачаць — шапка каля проламкі ў снезе ляжыць ł дымок над ёю круціцца.

Старыя казалі, некалі з коньмі i саньмі ў такое пекла правальваліся. Так што, калі зімаваць збіраешся, асцерагайся па балацінах цягацца, можа, там ад цара Гароха тлее.

Тым часам вогнішча ачахла, вуголле ўкрылася белым трапяткім попелам, Аляксей з лесніком прысыпалі прысак вільготным пяском з крацінага стажка, прытапталі, выцерлі аб вільготную траву рукі i пайшлі ў сяло.

— A ў цябе, праўда, ні роду ні плоду не засталося? — мабыць, каб толькі не маўчаць, спытаў Пётра.

— Праўда... Перазімую, а вясною падамся ў родныя мясціны.

— Яно так. Дзе б ні быў, свая старана мудрэй за магніт цягне. Да вайны на дзяйсцвіцельнай служыў я пад Херсонам i панадзіўся да аднае хахлушачкі, Дзеўка, я табе скажу, як абняць, а сэрца — што воск, мяккае. Вінаград з паркана сам у рот лезе, кавуны, як гіярэстыя кормнікі, на баштане качаюцца. Еш, пі, чаго душы заўгодна. Ад'язджаць прыйшла пара — плача, каб застаўся. Адпрасіўся старых адведаць i праўда думаў — вярнуся. A прыехаў — не адарвацца. Што ў нас? Урман, камарэча, грузды ды горкая чаромха — i ўвесь фрукт; бураны з маразамі, гразь па вушы, а мне лепшага i не трэба.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 185
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)