Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политика » Турэмны дзёньнік
Турэмны дзёньнік - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Турэмны дзёньнік

Электронная книга - «Турэмны дзёньнік». Краткое содержание книги:

„Турэмны дзёньнік” Славаміра Адамовіча – не мастацкі твор, а кніга-дакумент, кніга брутальная i непрыемная. Ад яе тхне парашай i чалавечай подласьцю, калгасным кароўнікам i дурной крывёю, вашывымі падлеткамі і... прэзідэнтам; але пры ўсёй сваёй д’ябальшчыне гэтая кніга мае адзін істотны пазітыў - яна аб’ектыўна праўдзівая. Чытач, ахунецца ў рэчаіснасць турмы, дзе дзейнічае закон: выйгрывае мацнейшы і больш наглы. Зразумее, што карцінка ў тэлебачанні далёка не рэчаіснасць наяве, што сённяшняя сістэма ў краіне – хворы вынік хворых амбіцыяў і шматгадовая пакута мільёнаў людзей, што на турэмных нарах можа апынуцца кожны, але не кожны зможа з годнасцю вытрымаць выпрабаванні. Тут пра паламаныя лёсы, пра рэдкія праявы чалавечнасці і бясконцыя гульні нялюдзкасці.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 45
Перейти на страницу:

Джэк Лондан,

апавяданьне „Цопнулі”

Учора ад маці перадача. Сустракалася з адвакатам, а сёньня ён i мяне выцягнуў на сустрэчу. Сам „хазяін” перадаў ліст ад Галіны Вансовіч. Бацькі купілі ёй „фольксваген-пассат”, вучыцца цяпер кіраваць. I задае пытаньні, зараза.

„Штэйнхоф вельмі часта мыў рукі”.

Крыстыян Гейсьлер, „Запыт”

10 жніўня, субота

Спрабую разгаварыць Барысаўскага на агульнапалітыч-ныя тэмы. Не выходзіць. Кераміст заняты сваім, ліліпуцкім.

Учора паказалі паперу з Вярхоўнага суда. Маю „справу” сплавілі ў Віцебскі абласны суд - далоў з вачэй. Яшчэ дзесяці няма, а ўжо амаль сьцямнела. Віталь тры разы на дзень моліцца па кантычцы.

Днямі сон: жанчыны, лазьня ў Равячцы, радавым котлішчы Роўдаў; выступленьне Сталіна; доўгая кілбаса; сталіністка Ніна Андрэева; хлюст, якога я б’ю аб сьцяну галавой; міліцыя; бамжы, якія то наступаюць на мяне, то адступаюць; дзяўчаты, мае прыхільніцы; поле, на якім чалавек нешта зьбірае; дзяўчына кідае мне грэбень, я падымаю. Энцыклапедыя.

Сёньня L быў на аўдыенцыі ў Примакова (Расея), пытаўся, ці мэтазгодна праводзіць чарговы рэферэндум дзеля вырашэння пытаньня пра ўнясеньне зьменаў у Канстытуцыю 1994 году. Нават Дзень незалежнасьці 27 ліпеня хоча зьмянщь на 3 ліпеня, калі ў 1944 годзе нямецкая акупацыя зьмянілася на савецкую. Гэта татальны гвалт. I яму мы супрацьпаставім вайну!

12 жніўня, панядзелак

МАЛОДШАМУ СЯРЖАНТУ ВІТАЛЮ,
СЯДЗЕЛЬЦУ ЧАЦЬВЁРТАЙ КАМЕРЫ
„АМЕРЫКАНКІ”
Сядзіш за скрадзены цэзій, а мог бы - за Беларусь, маўклівы i негарэзьлівы барысаўскі беларус. Яшчэ толькі ўчора быў ты малодшы сяржант БэА, у форму як быццам уліты, як быццам ты ўжо камбат. Яшчэ толькі ўчора, а сёньня ты разам са мной сядзіш, сьціскаеш роспачна скроні, хістаешся ды маўчыш. Ты думаў, што шыта-крыта адбудзецца справа, аднак ня выйшла ў цябе са збытам i спраўдзіўся дрэнны знак. I раз ужо так прыйшлося - давай ня плакаць, ня ныць, давай рабіць, каб збылося ўсё, што павніна быць.

ЧАСТКА II. ВІЦЕБСКІ ЦЭНТРАЛ

14 жніўня, серада

Позны вечар у сьледчым ізалятары г.Віцебску. Заехаў учора на белай „Волзе” начальніка сьледчага ізалятара КДБ. Этапіравалі ўчатырох. Два на заднім седале: у левага аўтамат з укарочаным ствалом, астатнія з пісталетамі „Макарава”. Спыняліся па дарозе разы два - па малой патрэбе. Быў гарачы сонечны дзень 13 жніўня. Кожны раз, выходзячы з тачкі, я браў рукі назад. Вертуxai пpaciлi апусьціць, але я не рызыкаваў, бо хто ix ведае, вертухаяў. Стрэляць у сьпіну, а потым скажуць: пры спробе ўцёкаў.

I вось - Віцебск. Аказалася, што менскія дэбэшнікі ня ведаюць, на якой вуліцы зьмешчаны будынак абласнога УКДБ. Нарэшце дарогу паказвае чалавек у вайсковай форме...

Загрузілі ў камеру 60 (шэсьць нуль). Гэта „малалетка”, з дарослых я - пяты. Сядзіць сем непаўналетніх. Сёньня зайшоў восьмы. Самаму меншаму - 14. Яшчэ тыя ўрвісы. Вечарам адна праблема: як схадзіць на дальняк. Першая ноч – на другім паверсе нараў, альбо шконкі. Ноччу слухаю казку пра каханьне зэка й зэчкі. Шоргат маляваў з камеры ў камеру праз рэшку. 61 - хата сухотнікаў (тубікаў), адкрытая форма. Ім даюць малако, тварог, нешта з садавіны-гародніны. „Адзін восем”, - крычыць жанчына, выклікаючы на размову свайго мужчыну. Усяго ў нашай камеры 13 чалавек. Самы старэйшы мае 36 гадоў. Восьмы малалетка, які заехаў сёньня этапам зь Менску, мае цэлы букет артыкулаў: разбой, згвалтаваньне, крадзёж ды іншае. Згадваю сваё маленства: часта брутальнае, галоднае, картовае, найсмачнейшы гасьцінец - калі бацька прынясе з работы сайку белага хлеба ды бутэльку „дзюшэсу”. Яснае было дзяцінства, прыгожае, плённае, таму i раблю я сёньня тое, што раблю.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)