Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Паіміж небам і зямлёй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паіміж небам і зямлёй

Электронная книга - «Паіміж небам і зямлёй». Краткое содержание книги:

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 105
Перейти на страницу:

Слову Цівалі ў паэме Сяргея Законніка ва наканавана несці іншую, не характэрную для яго сэнсавую службу: стаць страшным сімвалам, выявай сталінскага генацыду...

Вось на такую сцяжыну прывялі нас Цівалі...

Але і адгэтуль будзем працягваць хаду...

Т між тым, здараецца, што знаходзіш пэўныя штрышкі зусім не шукаючы, а ўсяго, як на гэты раз, штосьці перачытваючы:

И там, где тускнеет восток Чахоткою летнего Тиволи, Валяется дохлый свисток, В пыли агонической вывалян...

Адкуль яны, гэтыя «Тиволи», у вершы Пастарнак^ «Свистки милиционеров» (1917)?

Кніжны каментарый тлумачыць: «Тиволи» — летні рэстаран у Сакольніках.

Як да развязкі нашага пытання, дык зусім нягуста. Але ўсё ж — Цівалі... Яшчэ адна рыска.

Прывёў мяне ў Цівалі і верш рускага паэта XIX ст. Апалона Майкава. Вось як загучаў ён у мяне па-беларуску:

ЦІВАЛІ
Божа! гляджу я на гэты ліловыя горы, На памеранчавы захад і кволую просінь на ўсходзе, Змрокам прыкрытыя вілы і гай у глыбокай даліне; На гэты горад, што ўсцяж прыляпіўся да горнага схілу, Белыя сцены, плюшчом апавітыя густа; На кіпарысы і лаўры, на шумныя воды, І на скале ў прасвятленні промняў вячэрніх — Храм невялічкі Цыбслы, алтар і святыя выявы, — І думаю сумна, што там, за гарамі, на поўнач, Людзі жывуць і не знаюць ні гор у барвовасці зорнай, Ні даляглядаў шырокіх, што вышыня адкрывае... Сумна... Сціскаецца сэрца і думка... Але сумней яшчэ думаць, што там у палях ты блукаеш, Ці па лугах, ці пад цёмным лясным сутарэннем — І анішто ў той убогай прыродзе не скажа Думцы тваёй, як гавораць вось гэты руіны: «Тут за кубкам фалерна калісьці ў сяброўскай бяседзе Тулій мудра шукаў таямніцы законаў тварэння»; І нашэптваюць ружы: «Вянчалі мы дзеў смуглалікіх, Дзеў салодкагалосых, Мілета і Дэласа дочак, Што цешылі лірай і танцам Лукула»; А воды ляпечуць: «Пад наша журчанне, пад музыку нашу Ямб і гекзаметр натхнёна настройваў Гарацый»; З гротаў, як рэха стагоддзяў, даносіцца гул вадападаў: «Вусны прыроды тут ажыўляла Сівіла, А жрэц мнагадумны месячнай ноччу Прароцтвы багіні агучваў натоўпу Вось з гэтых паднебных прыступкаў храма Цыбелы... А паміж тым у гарах новай веры паборцы, як цені, Гурт збіралі таемны — і раб, і патрыцый; І чуліся дзіўныя гукі нязвыклага спеву, Быццам Везувія лава ўскіпала ў надзем'і, — А потым прасветленых небам выходзілі раці Ў свет на пакуты, са словам любві і пакоры...» 1844

Дзякуй табе, таямнічае слова «Цівалі»: якую цудоўную панараму ты адкрыла мне разам з паэтам! — і прыроды, і старажытнай гісторыі... Праз тысячагоддзі дзякуючы адухоўленаму пейзажу-экскурсаводу мяне прывіталі: Цыбела — фрыгійская багіня, «Вялікая маці», паводле міфа, маці багоў і ўсяго існага, — лічылася, што вясною яна адраджае памерлую прыроду, прыносіць урадлівасць, жыве на вяршынях гор, ездзіць на калясніцы, запрэжанай ільвамі і пантэрамі; Гарацый — славуты рымскі паэт, што тварыў на мяжы старой і новай эры; Лукул — рымскі палкаводзец і палітычны дзеяч, які праславіўся, аднак, не столькі перамогамі, колькі багаццем і раскошай, з чым увайшоў і ў прымаўку («Лукулаў баль», — пэўна, на адным з такіх бачым мы і дзеў з вострава Далас і з Мілета — горада ў Малой Азіі); Сівіла — легендарная жанчына-прадказальніца; Тулій... вось толькі хто «схаваўся» за гэтым іменем?, (ці не засаромеўся, што яго, мысляра, «засведчылі» з кубкам фалерна?.. Але ж віно са славутых вінаграднікаў Фалерна было любімым напоем і ў Гарацыя!..) Дык хто ж ты, Тулій? І што ж ты, кажучы па-нашаму, «туляешся»?.. Даследчыкі-каментатары асцярожна «расшыфроўваюць»: «пэўна, Цыцэрон...» Што ж, такая воля паэта, аўтара верша... А мне, не замахваючыся на «даследчыцкія» лаўры, карціць «уставіць» і сваю «здагадку» вось якога чыну: мне пачулася сугучча «Ці/ы/валі — Цы/і/бела», — то, можа, словы гэтыя і этымалагічна роднасныя? Гукі ў падобных выпадках часта «мяняюцца месцамі». Прыгадаем: «Вавілон—Бабілон», «Барбара—Варвара». ..

Карціць і яшчэ запытацца: чаму ж гэта такімі змрочнымі здаюцца паэту пейзажы там, «на поўначы»? Ну, захапленне антычнасцю... Але ж... Хіба перакрэслівае яно прыгажосць і мудрасць лесу, поля?.. Пэўна, мала святла было для паэта ў тагачаснай рэчаіснасці...

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 105
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)