Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сірочы хлеб - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сірочы хлеб

Электронная книга - «Сірочы хлеб». Краткое содержание книги:

Сірочы хлеб
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Перейти на страницу:

— Чытаеш, Даніла? — пачуўся над хлопцам голас старога. Дзед падышоў неяк неўзаметку, нібы падкраўся.

— А што ты чытаеш?

— Так сабе, польская кніга адна.

Стары паківаў галавою:

— Яшчэ ты, брат, не нацешыўся з панскай ласкі? Пакінь!

— Гэта, дзеду, не панская. Гэта ўсё пра такіх, як мы, пра тых, што бедныя, што працуюць… Хочаце, я і вам пачытаю?

Дзед усміхнуўся хітравата:

— Няхай ужо лепей па снеданні. А то нешта пад лыжачкай смокча…

— Вы не бойцеся, — я так буду чытаць, што вы ўсё зразумееце. Добра?

I так хочацца хлопцу, каб і стары даведаўся пра тых, што ў кнізе, пра сапраўдных людзей з той Польшчы, што там вунь — далёка на захадзе! I пра такіх, як пані Мар’я… Не, пра яе, пра гэты надпіс на кнізе ён не скажа і дзеду. Нікому не сказаў і нікому не скажа…

— Дык што, дзеду, пачытаем?

— Хіба, можа, пасля. Нешта мне, брат, зноў захацелася душу сваю пагладзіць.

Стары палез рукой за пазуху.

— Тады, дзеду, іграйце адразу вясёлае! Добра?

Дзед Мікіта, трымаючы перад тварам сваю «пісклю», усміхнуўся, — ужо без хітрасці, а неяк крыва.

— З песні, Даніла, слова не выкінеш, — сказаў ён, — а плачучы — рота ніхто не паправіць.

Над лугам загаласіла — той самай жніўнаю песняй — жалейка. Сіратлівая, сумная песня!..

1942–1956

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)