Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Вырай». Краткое содержание книги:

Валянцін Блакіт вядомы беларускаму і ўсесаюзнаму чытачу як аўтар вострасацыяльных твораў на сучасную тэматыку.
Аповесць Вырай - твор пра адказнасць чалавека перад мінулым, сучасным і будучым. Хто ты ёсць, чаго прыйшоў на гэтую зямлю: пасадзіць дрэўца ці спілаваць дрэва, пасаджанае продкамі, - такі асноўны лейтматыў і пафас аповесці.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 41
Перейти на страницу:

I дачакаліся. Тая воглая восеньская ноч з бесперапыннымі нуднымі халоднымі дажджамі запомніцца назаўеёды.

Яшчэ зранку адчулі ў сабе нейкі неспакой, усё з рук валілася. Думалі ад таго, што бацькі згаварыліся і паехалі ў адведзіны да нейкіх далёкіх сваякоў за вёрст пятнаццаць, прымеркаваўшы вярнуцца не раней, чым заўтра к абеду, бо ноччу ўпоцемку ездзіць небяспечна. А заставацца нанач адным, калі не ведаеш, што з табою можа быць да раніцы,— не дужа ўцешна. Вунь летам на ўзыходзе сонца наляцелі немцы з паліцаямі на суседнюю вёску, акружылі, сагналі людзей у пуню, жывымі спалілі, ніхто не ўратаваўся, ніводнай хаты не засталося. Па начах шастаюць невядомыя людзі, не зразумееш: свае ці чужыя.

Завесіўшы добра вокны радзюжкамі, заседзеліся за кудзеляй, і Марыля засталася нанач. Толькі ўклаліся — стук у акно. Спачатку — асцярожны, далікатны, потым — настойлівы, патрабавальны, нават самаўпэўнены. Напалохаліся да паўсмерці, аж лекаталі: азывацца ці не азывацца?

Стук, між тым, патрабаваў, загадваў.

— Хто там? — не сваім голасам нарэшце азвалася Марыля.

— Свае...

— Хто свае?

— Адчыняй, пабачыш...

Падалося, што нешта знаёмае ёсць у гэтым прастуджаным голасе, але са страху, канечне, не пазналі. Запалілі карасінавую лямпу, пайшлі ў сені.

— Хто вы?

— Ну, адчыняйце, адчыняйце... — пачуўся даволі дружалюбны голас. — Не бойцеся...

Не пазналі, калі яны, узброеныя аўтаматамі, былі ўжо ў хаце. Ды як было пазнаць у прамоклых, зашмальцаваных, барадатых, як дзяды, нечаканых начных гасцях Міколу і Паўла! Стаялі акамянелыя, лыпаючы вачыма, зуб на зуб не трапляў.

— Ну што, жоначкі, забыліся ўжо? — гарэзліва смяяліся Міколавы і Паўлавы вочы. — Гэта так вы мужоў сустракаеце?

— Ах, божачкі-і!..

Цяжка нават уявіць, як не паразрываліся сэрцы ад такой неспадзеўкі, такой радасці.

— Мі-ікола-ачка-а!..

— Павел!..

Душылі слёзы, верылася і яшчэ не верылася, што гэта не сон, а ява. Утрапёна цалавалі іх, туліліся да грудзей: ах, родненькія, ах, родненькія... Дзе ж гэта вы столькі прападалі, родненькія...

Невядома, колькі гэта доўжылася, а калі трохі апамяталіся, спахапіліся спалохана:

— Ах, божачкі! Ды вы ж галодныя, на вас сухога месца няма. — Замітусіліся. — Чаго ж гэта, ды чаго ж гэта мы стаімо?! Во зараз, во зараз, пераапраніцеся...

— От бы, дзеўкі, у лаз-е-еньку нам цяпе-ер з дарожкі...— закаціў вочы Павел.— Ды-ы з бяро-озавым венічка-ам! Хоць жывая яшчэ ваша ла-а-зенька?

— Ой, ды мы ж гэта мігам, зараз... Ты, Марылечка, ідзі запальвай, а я тут на стол збяру...

— Не-е, грэць лазню — не бабскае дзела! - рашуча запярэчыў Мікола. — Пайшлі, Павел...

Папарыўшыся з венічкам, пазбрываўшы ў лазні свае бароды, пераапранутыя ў свежую бялізну і даваенныя касцюмы, смачна паеўшы, яны, улагоджаныя, шчаслівыя, сядзелі за сталом і коратка, бо кожнаму карцела хутчэй разысціся па хатах, расказвалі, што было з імі, дзе прападалі гэтыя гады...

Ехалі на ваенкомаўскай машыне, загружанай скрынкамі і іншай маёмасцю: ваенком у кабіне побач з шафёрам, тры вайскоўцы і іх двое ў цывільным — у кузаве. Да Мінска даехалі даволі хутка і без асаблівых прыгод, бо дарогі былі не надта забітыя, нямецкія самалёты ляталі бамбіць горад, месцы, дзе збіралася больш за ўсё ваенных і тэхнікі, на іх машыну не дужа зважалі. Шафёр добра ведаў тутэйшыя дарогі і гнаў машыну не па шашы, а больш спакойнымі шляхамі.

За Мінскам пачалося пекла. I асноўныя, і неасноўныя дарогі былі запруджаны тэхнікай, вайскоўцамі, фурманкамі, пешымі бежанцамі. Над гэтымі людскімі рэкамі і ручаінамі, што цяклі на ўсход, бесперапынку віселі чорныя з белымі крыжамі на крылах самалёты, бамбілі, расстрэльвалі з кулямётаў. На кожным кроку чуліся лямант, стогны, крыкі. У іх машыне ўжо было людзей — як у бочцы селядцоў. Ніхто не зважаў ні на пратэсты, ні на пагрозы ваенкома. Праз кожныя сто метраў — заторы. Да Барысава дабіраліся аж два дні. Ім шчасціла, да самай Оршы шчасціла. Перад Оршаю з’явіўся ў небе адзінокі дохленькі самалёцік, на які ніхто і не зважаў, бо ўжо звыкліся, што яны насядаюць чорнай хмарай. I трэба ж было! Гэты дохлы самалёцік скінуў усяго адну бомбу, і ўрэзалася яна проста ў капот іх машыны. Разнесла ўшчэнт. Ваенкома і шафёра — на кускі, хто быў у кузаве — параскідала ўлева-ўправа. Адных — адразу насмерць, другіх — пакалечыла. 3 трох іхніх вайскоўцаў жывы застаўся адзін, толькі трохі прыбіла нагу. Машыну, дакладней — тое, што засталося ад яе, ахапіла полымем. Параскіданыя абы-дзе скрынкі вайсковец загадаў кідаць у агонь. Выбраў толькі дзве з самымі важнымі дакументамі, сказаў, што іх трэба даставіць — чаго б там ні каштавала.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 41
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)