Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Час second-hand - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Час second-hand

Электронная книга - «Час second-hand». Краткое содержание книги:

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”
1 ... 150 151 152 153 154 155 156 157 158 ... 185
Перейти на страницу:

Масква прыгожая… Мы шпацыравалі з вамі па Маскве, і вы ўвесь час захапляліся: «Якая Масква стала прыгожая! Гэта ўжо еўрапейская сталіца!» А я гэтай прыгажосці не адчуваю. Я іду, гляджу на новыя будынкі і ўспамінаю: тут двое таджыкаў загінулі, упалі з рыштаванняў… а тут аднаго ўтапілі ў цэменце… Памятаю, за якія капейкі яны тут жылы рвалі. На іх багацеюць усе: чыноўнікі, паліцыянты, камунальнікі… Дворнік-таджык распісваецца ў ведамасці, што атрымлівае трыццаць тысяч, а на рукі яму выдаюць сем. Астатняе забіраюць, дзеляць паміж сабой розныя начальнікі… начальнікі начальнікаў… Законы не працуюць, замест законаў кіруе бабло і сіла. Маленькі чалавек — найгорш абаронены, звер у лесе, і той лепш абаронены, чым ён. Звяроў тут лес абараняе, а ў нас горы… (Маўчыць.) Я вялікую частку жыцця пражыла пры сацыялізме, цяпер успамінаю, як мы ідэалізавалі чалавека, я пра чалавека ў той час думала добра. У Душанбэ я працавала ў Акадэміі навук. Займалася гісторыяй мастацтва. Я думала, што кнігі… тое, што чалавек напісаў пра сябе, гэта праўда… Не, гэта нікчэмная доля праўды… Я даўно ўжо не ідэалістка, я занадта шмат цяпер ведаю… Да мяне часта прыходзіць адна дзяўчына, яна хворая… Вядомая наша скрыпачка. З чаго яна страціла розум? Можа, ад таго, што ёй казалі: «Вы граеце на скрыпцы — а навошта гэта вам? Ведаеце дзве мовы — навошта? Вашая праца — прыбіраць, месці. Вы тут — рабы». Гэтая дзяўчына ўжо не грае на скрыпцы. На ўсё забылася.

Яшчэ ў мяне быў малады хлопец… Паліцыянты злавілі яго недзе ў Падмаскоўі, адабралі грошы, але грошай было мала. Раззлаваліся. Вывезлі ў лес. Збілі. Зіма. Мароз. Яны яго распранулі да трусоў… Ха-ха-ха… Парвалі ўсе ягоныя дакументы… І ён мне ўсё гэта распавядае. Пытаюся: «Як жа ты ўратаваўся?» — «Я думаў, што я памру, я бег басанож па снезе. І раптам, як у казцы, бачу хатку. Пастукаў у акенца, выходзіць стары. І гэты стары даў мне кажух, каб я сагрэўся, наліў гарбаты і даў варэння. Даў вопратку. Назаўтра адвёў у вялікае сяло і знайшоў грузавік, які давёз мяне да Масквы». Гэты стары… гэта таксама Расія…

З суседняга пакоя паклікалі: «Гафхар Кандзілаўна, да вас прыйшлі». Я чакаю, калі яна вернецца. У мяне ёсць час — і я ўзгадваю тое, што чула ў маскоўскіх кватэрах.

У маскоўскіх кватэрах

— Панаехалі тут… Добрая руская душа…

— Рускі народ зусім не добры. Гэта вялікая памылка. Хуткі на слязу, сентыментальны, але не добры. Зарэзалі дварнягу — і знялі на відэа. Увесь інтэрнэт падняўся. Суд Лінча хацелі зладзіць. А згарэлі на рынку сямнаццаць гастарбайтараў — іх гаспадар зачыняў на ноч у металічным вагончыку на ключ, разам з таварам — за іх заступіліся толькі праваабаронцы. Тыя, ад каго патрабуюць усіх абараняць. Агульны настрой быў такі: гэтыя загінулі — іншыя прыедуць. Безаблічныя, без’языкія… чужыя…

— Гэта рабы. Сучасныя рабы. Уся іх маёмасць — х…й і кеды. У іх на Радзіме яшчэ горш, чым у самім гнілым маскоўскім падвале.

— Трапіў мядзведзь у Маскву і перазімаваў. Карміўся гастарбайтарамі. Хто іх лічыць… Ха-ха-ха…

— Да распаду СССР у адзінай сям’і жылі… так нас вучылі на палітзанятках… Тады яны былі «госці сталіцы», а цяпер «чуркі», «хачы». Мне дзед распавядаў, як ён разам з узбекамі пад Сталінградам ваяваў. Верылі: браты навек!

— Вы мяне здзіўляеце… Яны самі аддзяліліся. Свабоды захацелі. Забыліся? Прыгадайце, як у дзевяностыя яны рэзалі рускіх. Рабавалі, гвалцілі. Гналі адусюль. Сярод ночы грукаюць у дзверы… Увальваюцца — хто з нажом, хто з аўтаматам: «Прэч з нашай зямлі, руская пачвара!» Пяць хвілінаў на зборы… І бясплатная дастаўка да бліжэйшай станцыі. Людзі выскоквалі з кватэр у тапках… Вось як яно было…

1 ... 150 151 152 153 154 155 156 157 158 ... 185
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)