Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дзве аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзве аповесці

Электронная книга - «Дзве аповесці». Краткое содержание книги:

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.
1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 185
Перейти на страницу:

А што там дома? Як бацька, Марылька, хлопцы? Ці не дакацілася i туды водгулле гомельскага мяцяжу? Не можа быць, каб Казік Ермаліцкі з перагудамі ды плышэўскімі без бою аддалі камбедаўцам зямлю, каб ix банды так i туляліся па Загальскіх хутарах.

Салавей праз шчыліну ў заржавелай брані глядзеў на прыдарожныя лясы, на сёлы, што ўзбягалі шэрымі хатамі на ўзгоркі, i ўспамінаў дом, родных i блізкіх. Думаў: «Як толькі адваюемся, падамся на якія-небудзь курсы, падвучуся на агранома, прыеду дахаты, i будзем на панскай i шляхецкай зямлі гаспадарыць камунаю». Успомнілася i Параска. Як яна глядзела на яго апошні раз! Кончыцца гэтая калатэча, будзе i ў яе шчасце.

Аляксандр адагнаў непатрэбшчыну думак. Цяпер было не да ix. Цягнік падыходзіў да Рэчыцы. Салавей лічыў, што мяцежнікі яшчэ тут, i загадаў салдатам падрыхтавацца да бою. За імі ішоў эшалон з бранскімі i смаленскімі атрадамі. Бронецягнік расчышчаў дарогу.

Але стракапытаўцаў на станцыі не было, не было ix i ў горадзе. Чыгуначнікі раеказалі, што паўгадзіны назад на Васілевічы адышло дзевяць эшалонаў з мяцежнікамі. Было ясна, што цяпер яны шукаюць ратунку: будуць спрабаваць прабіцца на поўдзень да Пятлюры, а каму не ўдасца, разбрыдуцца па лесе, пачнуць рабаваць вёскі, граміць воласці, нападаць на актывістаў. Трэба спяшацца, каб перахапіць мяцежнікаў, не даць ім прарвацца ў лясы. Але i ехаць на поўную хуткасць небяспечна: можна наскочыць на разабраныя рэйкі або на завалы на дарозе.

Паказаўся мост цераз нешырокую рэчку Ведрыч. Толькі праскочыць яго, i — Васілевічы. Але каля моста стаіць чалавек i махае шапкаю. Бронецягнік спыніўся. Салавей разам з машыністам пабеглі насустрач барадатаму чыгуначніку.

— Мост падпалілі зладзюгі, каб ім пуста было. Мы тут збольшага атушылі. Так што самі глядзіце, ці вытрымае.

Салавей з машыністам узышлі на абгарэлы насціл. Канцы прысыпаных вільготным пяском шпалаў яшчэ дыміліся, але пачарнелыя зверху палі стаялі моцна.

— Паціху праедзем,— сказаў машыніст i барзджэй пабег да паравоза.

Калі праз мост перапоўз апошні эшалон, чырвонаармейцы з кулямётамі i вінтоўкамі пачалі выскокваць з вагонаў. Яны нацянькі абыходзілі Васілевічы з тылу, a бронецягнік адразу рвануўся да станцыі, забітай мяцежнікамі. Па варожых вагонах секанулі кулямётныя чэргі, грымнула невялічкая гармата. Стракапытаўцы паспрабавалі адстрэльвацца. Большаець жа з ix адыходзілі i адпаўзалі к лесу, хаваліся ў нізкарослым алешніку. Як толькі яны адарваліся ад прыцэльнага агню бронецягніка i паспрабавалі прарвацца ў густы хвойнік, ix сустрэлі вінтовачныя залпы, засакатаў кулямёт. Мяцежнікі падалі, скошаныя кулямі, жывыя прыпадалі да зямлі i адпаўзалі назад у кусты. Хтосьці спрабаваў адстрэльвацца, але стрэлы былі выпадковыя i несуладныя. Нарэшце з алешніку вытыркнуўся разадраны рукаў, прывязаны на доўгую палку,— белы сцяг. Агонь сунімаўся. Стракапытаўцы кідалі зброю i вылазілі з кустоў з паднятымі ўгору рукамі. Многія падалі на калені, енчылі i прасілі літасці.

— Даруйце, браточкі! Афіцэры нас загубілі.

— Мы ж i не думалі супроць сваіх.

— Як шалудзівых авечак, пагналі нас золатанагоннікі.

— Спіртам залілі вочы i ачмурылі.

Салавей з Адамовічам шукалі Стракапытава i ягонага каменданта палкоўніка Сцёпіна. Але ix i след прастыў. Як толькі выскачылі з вагона, паабсякалі гужы на дзвюх фурманках, нават i хамуты не паспелі паскідаць, паўскоквалі верхам i падаліся ў гушчар. За імі кінуліся дзесяткі тры афіцэраў ды крымінальнікі, што лютавалі каля «Савоя» i на гомельскіх вуліцах.

Палонныя складалі зброю, нарабаванае ў горадзе дабро i панура станавіліся ў калону, ачэпленую канвоем. Некаторыя ўсхліпвалі i шапкамі размазвалі на брудных тварах слёзы.

Салавей з агідаю i нейкім затоеным шкадаваннем глядзеў на ix, цёмных i непісьменных людзей, ашуканых ix жа ворагамі, ворагамі рэвалюцыі.

— Вінтоўкі мы чысцім, а людзям прачышчаць мазгі яшчэ не маем часу,— нібыта разважаючы сам з сабою, гаварыў Салавей Малаковічу.— А цёмнага чалавека куды хочаш павернеш. Зброя зброяю, таварыш камісар, толькі ваяваць трэба i словам.

Надвячоркам чырвоныя атрады вярталіся ў Гомель. На першым эталоне трапятаўся закураны, з мазутнаю плямай, невялічкі чырвоны сцяг. Каля яго, за парэнчамі паравоза, стаялі два чырвонаармейцы, падпяразаныя кулямётнымі стужкамі, з вінтоўкамі наперавес. Яны ўглядаліся ў вузкія каляіны дарогі, у набраклыя веснавымі сокамі пералескі, у высокае лілаватае неба. Чырвонаармейцы гаманілі i спявалі ў цяплушках. За імі ішлі маўклівыя эталоны з палоннымі. На кожным тормазе ехаў чырвонаармейскі канвой.

1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 185
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)