Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Лабух». Краткое содержание книги:

Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з'яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 138
Перейти на страницу:

— Які чалавек?

— Скуль я ведаю! Іх чалавек, значыць, іх чалавек. Нам не ўсё адно?

Я ў “прафесаршы” нядаўна спытаўся: “Вам не ўсё адно?..”

— Не ўсё адно. Трэба было спытаць: які чалавек, што за чалавек? А то абярэм свалату ці прыдурка.

Росцік кладзе на стол свае калабковыя, валасаценькія кулачкі, налягае на іх і кажа:

— Тры з паловай штукі.

— Ну і што?

Ён думае, што я не зразумеў, і адкідваецца ў крэсле.

— Ты не выспаўся з рыжай? Тры з паловай штукі зялёных — і выхад на прэзідэнта.

Я ўдакладняю:

— На дзяржсакратара?..

— На прэзідэнта! Памочнік дзяржсакратара — прэзідэнцкі сябрук.

— Чаму ён тады не прэзідэнцкі памочнік?

— Яшчэ які памочнік!.. — прыцмоквае Росцік, які, у адрозненне ад мяне, ведае пра ўсё, што адбываецца ў цяперашняй нашай даволі дзіўнай уладзе. — Пастаўлены прыглядваць за дзяржсакратаром.

— Праўда?.. — пытаюся я, хоць мне гэта не цікава, абсалютна па барабане. — Значыць, тры с паловай?..

— І праўда, і тры с паловай.

— За колькі канцэртаў?

Тут у Росціка перакур...

— Дамовіліся на дзесяць.

— Тры з паловай за дзесяць?.. Гэта ж капейкі...

Росцік сам ведае, што капейкі... Глядзіць у вакно...

— Іншым зусім яны не плацяць. Скажуць выступаць — і выступаюць за кірнуць і паберляць...

Яшчэ ў нядаўнія часы мы столькі ж за адзін канцэрт мелі, але нядаўнія часы сыйшлі ў даўніну.

— Дзяржсавет мог і накінуць...

— Там пабачым... Дык я збіраю банду?

— Збірай.

— Тады чаго ты: што за чалавек, які чалавек?

— Я выбаршчык. А выбаршчык павінен хоць прыблізна ўяўляць, каго выбірае.

— Які ты выбаршчык? Гэта я выбаршчык, бо жыд не можа быць не выбаршчыкам.

Расціслаў Якаўлевіч Смольнікаў сам сябе называе толькі жыдам, ніякім ні яўрэям, ні габрэям. Гэта Росцік тлумачыць тым, што ўсе рэчы ў жыцці павінны называцца сваімі імёнамі, а габрэям ён толькі ў савецкім пашпарце запісаны. Савецкі пашпарт — гэта не жыццё. Хоць бы таму, што савецкі пашпарт пабыў ды скончыўся, а жыццё, як доўжылася, так доўжыцца.

Я сказаў яму неяк, што жыдоўскія штучкі свае ён мог бы і пакінуць, не ўсе наўкол антысеміты, ёсць прыстойныя людзі, і ён спытаўся ў адказ: “Ты, прыстойны, хіба думаеш пра мяне: у, габрэй пархаты?..”

Росцік дапытвае:

— Ты хоць раз за жыццё галасаваў?

— Не.

— А я кожнага разу. Таму і было заўсёды дзевяноста дзевяць цэлых і дзевяноста дзевяць сотых... Каб яшчэ ты галасаваў — былі б усе сто.

— Чаму ж цяпер меней?

— Жыды раз’ехаліся. Нельга дапускаць, каб жыды раз’язджаліся. Гэта можа сарваць любыя выбары і загубіць маладую дэмакратыю. А я маладую дэмакратыю люблю.

— Ты лепей дзевак маладых любі.

Зірнуўшы на гадзіннік, Росцік падымаецца.

— Самы час... Пайду па лазню.

— Чаго хадзіць? Пазвані.

— Не палягчай мне жыццё. Ты і так мне яго палягчаеш, за мяне на дзеўках скачучы. Ты глянь на сябе... — Росцік люстэрка падае: ён, у адрозненне ад дзецюкоў местачковых, якія некалі пры сабе кішэнныя люстэркі з расчоскамі насілі, толькі люстэрка носіць, расчоска яму ні для чаго... як, зрэшты, і люстэрка. — Праз тыя скокі ні крыві, ні сокаў, а мне заўтра аналізы здаваць.

У нас тэатр-студыя. Каб талкова расказаць, што гэта такое, дык і не раскажаш. Бо ўсё бесталкова, але неяк круціцца.

Па жыцці, перш за ўсё па жыцці, па лёсе, а пасля ўжо па прафесіі, я музыкант. Ніштавата граю на гітары, на трубе, на скрыпцы, ды, бадай, на ўсім, з чаго можна выдзьмуць, выціснуць, выбіць хоць нейкі гук. Але не так граю, каб аднаму на сцэне стаяць...

Мне трэба, каб побач былі. Каб пралічыць, пальцамі падшчоўкваючы: раз, два, тры, чатыры — і пайшло-паехала: “Глядзі, як светла і як чыста...”

Я Блонька, лабух. З лабухаў Росцік бабкі збіраецца страсаць за паказ самай доўгай валасіны.

Лабух сярод музыкантаў — слоўца знешне зняважлівае. Не музыкант — лабух. Не грае — лабае. За грошы там, яшчэ за што... Не ў імя самой музыкі, карацей. Пра якога-небудзь маладзёна, які яшчэ і лабаць не ўмее, скажаш лабух — крыўдуе. А я не. Як і ніхто з тых, хто прастаяў на сцэне гадоў па дваццаць. Для нас гэта — жыццё, што ж нам на жыццё крыўдаваць?..

За мной рэстараны, якія ў мой час рэстаранамі ніхто і не называў, а толькі кабакамі, п’яныя вяселлі і юбілеі, каля дзесятка папсовых ансамбляў і рок-груп. Таму для мяне ў нашым слоўцы — яшчэ і наша цэхавасць. Прыналежнасць усіх нас да музыкі — і нас адных да адных. Код, знак, па якім мы распазнаемся, бо нідзе і ні ў чым, апроч музыкі, лабуха не знойдзеш.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)