Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза
Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Электронная книга - «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза». Краткое содержание книги:

Дэбютную кнігу Андрэя Пакроўскага склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму Дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэмаў, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:

– Прабачце, – кажу я.

– Нічога-нічога, – кажа Хармс, – усё нармалёва.

Я іду на кухню, бяру з лядоўні рондаль з супам. Хармс застаецца сядзець у прыбіральні. Пэўна, і дагэтуль сядзіць. Чытае.

Значак

Я шпацыраваў па Нямізе, вяртаўся з карпапартыйнай вечарыны на сядзібе БНФ, арганізацыі, сталым членам якой быў яшчэ мой дзядуля, ён у гады вайны працаваў калабарантам і паклаў, як мовяць сведкі, каля ста партызанаў і трох мірных жыхароў, што хавалі на гарышчы танк. Калі “чырвоныя камунякі” ўсё ж такі перамаглі, мой дзед сышоў у лясы і хаваўся там ажно да 1991 года, тады яго знайшлі і падаравалі кватэру ў цэнтры Менска, якую, праўда, у 1995 канфіскавалі, і дзед зноў сышоў у лясы, але гэтым разам ён у іх ужо не хаваўся, а працаваў на лесапавале, а вольны час бавіў за кратамі, дзе харчаваўся і кватараваў за дзяржаўны кошт.

Якім чынам я трапіў з Новамашэраўскага праспекта, дзе месціцца наш офіс, на Старамашэраўскі, мне дакладна невядома, таксама я не памятаю, што мы святкавалі, колькі пілі і з кім. Пэўна, прапівалі чарговы замежны грант, які гэтым разам папрасілі аддаць адразу алкаголем. На Нямізе ж адзначалі чарговае, ужо штомесячнае свята горада, на якое гэтым разам звезлі вязняў з навакольных турмаў, на хвілінку мне нават падалося, што я бачыў сярод іх майго дзядулю, але гэтая фата-маргана хутка знікла. Былі там і выдатнікі-пэтэвэшнікі, і сябры варожай нам арганізацыі, вядомай як БРСМ. Я важна ішоў па праспекце, несучы ля самога сэрца значак, на якім было напісана: “За свабоду”, і спяваў песні, спрабуючы перакрычаць шматтысячны натоўп і папулярную музыку з вялізарных рэпрадуктараў. Да мяне падышлі людзі ў цывільным з прыветнымі ўсмешкамі і двума шарыкамі – чырвоным і зялёным. Яны папрасілі даць пакарыстацца значкам, які я даверліва аддаў і пайшоў далей. Пасля, праз шмат гадоў, я пабачыў яго ў музеі КДБ побач з плоймай джынсавых і чорных стужак, тэрмасаў, бутэлек гарэлкі і парнаграфічных часопісаў замежнай вытворчасці.

Калі я наступным ранкам ачуняў і не знайшоў ля сэрца сваёй гордасці, я вельмі здзівіўся і пачаў пакутліва згадваць падзеі ўчорашняга дня. Перад вачыма з’явіліся твары маіх выпадковых знаёмых, што пазычылі ў мяне значак. Дзякуючы характэрным асаблівасцям іхнага аблічча я прыйшоў да высновы, што гэта былі прадстаўнікі спецслужбаў. Калі я расказаў пра сваю трагедыю на наступнай карпапартыйнай вечарыне, мяне выключылі з партыі і сказалі, каб без значка не вяртаўся. Я не ведаў, што рабіць. У мяне пачаўся запой. Калі я прапіў свой апошні грант, у мяне з'явіўся план, які я спаліў.

Я кінуў універсітэт, асабліва не шкадуючы пра гэта, бо зусім нядаўна здаў дзяржіспыт і быў пераведзены на пяты курс. Наступнай восенню я проста не з'явіўся на заняткі, а пайшоў у ваенкамат і запісаўся ў марскія коцікі, але праз недарэчную памылку замест коцікаў трапіў у свінкі, куды мяне з радасцю ўзялі, бо ім якраз былі неабходныя спецыялісты ў вобласці лінгвістыкі і перакладу эканамічных і грамадска-палітычных тэкстаў. Ва ўніверсітэце ж думалі, што я прадаў радзіму і з'ехаў мыць амерыканскі посуд, фарбаваць амерыканскія платы, атрымліваць амерыканскія тыпсы, красці амерыканскія шмоткі з амерыканскіх супермаркетаў і маркетаў паменей.

Пасля прысягі нас павялі рабіць ганаровыя наколкі, і тут мяне ледзь не папалілі, бо знайшлі на маёй спіне велічэзную выяву “пагоні”. Яе мне зрабілі бывалыя апазіцыянеры з беларускамоўнага сёмага “Э”, калі я вучыўся ў шостым класе.

– Што гэта за хуйня на кані? – запытаў ў мяне сяржант.

– Гэта Будзёны, – адказаў я, каб не выкрыць сябе, і зрабіў хвалісты рух лапаткамі, а “Будзёны” на маёй спіне памахаў мячом у адказ.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)