Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 379
Перейти на страницу:

Але чаму вужык накінуўся на яе? Бараніў яго, Васілька, бараніў і помсціў, што яна мерылася адабраць у яго жыццё? Няўжо ён разумеў тое? Няўжо ён усё адчуваў і ведаў?!

Далейшыя падзеі здзівілі яго яшчэ больш.

У вужыка ўвачавідкі пачаў надзімацца хвост. Як шарык вырас на канцы – памерам з вялікую антонаўку. І тады пачаў ім махаць як булавой – цаляў, каб ударыць яе, прыглушыць…Тады гадзюка адчула новую небяспеку – пачала кідацца то ў адзін бок, то ў другі.

А вуж працягваў біць сваёй хвасцінай – і ўсё па ёй, па ёй, як прыгаворваў усё роўна: “Вось так табе, гадаўка, вось так, будзеш ведаць, як на людзей джала сваё накіроўваць…”

Гадзюка напялася зноў, нечакана адскочыла ўбок, потым далей, яшчэ далей – сігала на метраў два-тры, паверыўшы ў сваё выратаванне, і шуснула ў лопухі…

Вужык паспрабаваў пагнацца за ёю, але цяпер яму замінала яго зброя – “булава”…

Гадзюка ўсё ж уцякла, нырнула некуды ў зямлю, у густое ламачча…

Неўздалёк ад пастушка апусціўся на зямлю бусел. Павадзіў галавой туд-сюд, як нешта выглядваў, і апусціў чырвоную дзюбу да зямлі. І тады як што скаланула Васілька – ён падхапіўся і пабег да бусла, адначасова трывожна думаючы: “Ён жа можа схапіць майго абаронцу і сябра!..”

– Кыш адсюль, бацян – ляці ў іншае месца, тут табе няма чаго рабіць!.. Вунь на балоты ляці – там шукай вужоў і жаб, а майго вужыка не чапай! Кыш, бацян, кыш!..

Бусел недаўменна глядзеў на хлопчыка, нават галаву павярнуў да яго, як папытацца хацеў, чаму гэта ён у абаронцы наняўся. Нехаця скокнуў раз-другі ад таго месца і, узмахнуўшы крыламі, плаўна паплыў у паветры над лугам...

Вужык ляжаў на пакручастым карэнні бярозы і не рухаўся.

Васіль не чапаў яго, як адчуваў, што ён знясілеў, і адрываць ад зямлі яго нельга: ад зямлі ён чэрпаў сваю сілу.

Праз нейкі час вужык прыпоўз да пастушка сам – знясілены, знямоглы. Паглядзеў у вочы, як быццам пытаўся ў сябра, ці дапамог ён яму, ці не крыўдуе на яго, вужыка…

Лёг, скруціўшыся, на жывот і заціх.

Васіль наліў у далоньку з бутэлькі малака, але вужык не павярнуўся на ласунак, і выгляду не падаў, што ім авалодала смага…

– А ты ж мяне, братка, выратаваў. Нават у сон прыйшоў, разбудзіў, папярэдзіў… Пра бяду пачаў крычаць. А потым і ў бойку кінуўся, як храбры рыцар. Во, брат, як яно ў жыцці бывае. Тады скажы, чым мне аддзячыць табе за ўсё, якой цаной расплаціцца? Бо я не люблю быць вінаватым… А ты ж і сам рызыкаваў жыццём…

Падалося, што вужык ледзь-ледзь уздрыгнуў – як сядно пачуў яго словы, як усё роўна ўхваліў іх. Разумны ў яго сябрук, разумны і – самаахвярны.

Пастушок успомніў пра статак, паглядзеў туды, дзе ляжалі каровы. Пара прыйшла падымаць іх, раскартухаць ад сну, загнаць у мурожныя і сакаўныя травы, бо пад вечар, калі трэба будзе гнаць дадому, будуць хапаць на хаду ўсё, што пападзе пад ногі, быццам цэлы дзень не елі нічога…

Вужык і на гэты раз адмовіўся ад малака. І Васіль сунуў яго ў расшпіленую сарочку – няхай адпачывае.

Ён падняўся, пайшоў да палянкі, дзе ляжалі рагулі. Толькі дзве ці тры падняліся з іх самі, адчуўшы, што прыйшоў час адпраўляцца на лугавіны і ўзболаткі…

Пашкадаваў хіба, што перамяніў месца адпачынку, і прыйшоў сюды, да малінніку… Хаця яно выглядала трошкі інакш – ён загуляўся з вужыкам і таму не ўбачыў, як каровы самі сабе выбралі гэтую паляну і, збіўшыся ў гурт, не захацелі ісці далей…

Каб жа ведаў…

Усё магло скончыцца трагічна для яго. А можа і для вужыка…

– Пайшлі, браце, адсюль! – праказаў ён вужыку і пашыбаваў, ляснуўшы на хаду даўжэзнай пугай, як стрэліў сядно, да кароў: яны пачулі сігнал, і ўжо самі падымаліся, бачачы, як да іх ідзе пастух. – Страшная тут мясціна, цар смерці тут жыве, мо і балотны цар, бо не раз тут прападалі людзі і гавяда… Нездарма людзі абыходзяць гэтае месца, адкуль пачынаецца Чэрцень… У балоце чэрці толькі жывуць…

Зноў стрэл пугай, як усё роўна з дзедавай гарматы пальнуў, але вясёла ўжо на ўвесь голас крыкнуў:

– Эге-ге, кароўкі, напасу я вас сёння самай сакаўной травой. Наладжу я вам свята сёння! Пайшлі адсюль!..

13.

Раніца золкая, студзённая.

Яшчэ сцелецца па вадзе касмылямі туман, накручвае сівую бараду на голлі вербалозу і алешніку.

Тым годам моцна разлілася Чарацянка.

Крушнікі раздзелены той рачулкай. Яна летам непрыкметная, вузкая, пераступіць можна. Летам праз кладкі людзі пераходзілі, калі неабходна было перайсці з вуліцы на вуліцу, зімой лёд служыў пераходнікам. Вадзілася шмат уюноў у Чарацянцы, хлапчукі і дарослыя кломляй летам лавілі іх і насілі кашамі.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)