Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Фотаальбом
Фотаальбом - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Фотаальбом

Электронная книга - «Фотаальбом». Краткое содержание книги:

У зборнік у прадстаўлены розныя вершы апошніх гадоў, як спроба выказаць сваё стаўленне да розных з’яў жыцця і да сябе.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Перейти на страницу:
БІНОМ
Ты ішоў па жыцці незалежна і горда. І імкнуўся ісці не дугою, а хордай.
Ты людзям раздаваў цеплыню і спагаду і заўжды дараваў раўнадушнасць і здраду.
Ты выходзіў у свет, быццам гоншчык на трасу. Быў любы твой праект толькі справаю часу.
…А цяпер ты – біном: раздваенне натуры. Побач пляшка з віном, ты бяздзейны і хмуры.
Ты чытаеш свае замінулыя творы і заграз, бы ў смале, – ні здаровы, ні хворы.
Ненажэрна грызе пацучыная скруха, і слязою паўзе па акне тваім муха.
ПЛОТ
Дні страляюць чаргой няўмольнаю, а бывае, што дзень – як год. …На Апанскага бесканвойныя рамантуюць турэмны плот.
Каб была агароджа бетонная: ім сядзець бы, а ёй – стаяць. Па-жыццёваму справа будзённая: плот падгніў – трэба дошкі мяняць.
Што ж, каму астравы Канарскія, але сёння няблага і ім. Безмазольныя рукі цяслярскія дапамогуць турэмным сваім.
Глянуць збоку: работа не танная! Бездакорнасць пакінуць для кніг. …Толькі зайздрасць прышчыміць спантанная, што бяліць суправодзяць другіх.
МЕТАМАРФОЗА
Як быў малы – у торбу ўкласці – назойліва, як авадзень, сустрэчным цёткам цвыркаў “Драсьце!” А мне з усмешкай: “Добры дзень!”
Цяпер я слова не пазычу – ім пры сустрэчы кожны раз дня добрага прыязна зычу. …I “драсьце” бразгае ў адказ…
У ГОРАДЗЕ
Мой лепшы сябар, горшы вораг – Хаос бязладны, зорны свет. …Збіраўся паляцець да зорак, ды не ўдалося неўпрыкмет.
Перакрыўлюся ўсмешкай панка і прасвятлею, як гусляр… Успышкай велічнай маланка нікчэмны высветліць абшар.
“Усё не так! Дурны, як корак! Галотна, хоць сябе прадай!” …У горадзе не бачна зорак, у вёсцы – не да іх, бадай.
ПАЭТАМ
Яны гараць – таму і замярзаюць, душой паны і целам жабракі. Скрозь вечны змрок паэтаў зоркі ззяюць. І свеціць кожная ва ўсе бакі.
І як не саладзі, а прысмак горкі. Як не спяшайся – спынішся ў хадзе. Паэзія – святло пагаслай зоркі: няма паэта, а святло – ідзе.
Каго пакрыўдзіць лёс, каго – прывеціць. Згарэць ад страсці ці сатлець з нуды… Адны пагаснуць – новыя засвецяць. І не дадуць аслепнуць назаўжды.
БЯЗЛЮДДЗЕ
Шарэе зямля, і хмурнеюць нябёсы. Світанак у прыцемак зноў перайшоў. Сосны скрыпяць, як старыя калёсы. Знікла бязладдзе людзей-мурашоў.
Шапоча бяроза, струменіць крыніца, Поўня за лес векавечны спаўзла… Толькі не хоча душа прымірыцца З тым, што няма ні дабра тут, ні зла.
ПЕРАПЕЎ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)