Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 62
Перейти на страницу:

Адно з лепшых увасабленняў зайца ў жывапісе — геніяльная гравюра знакамітага немецкага мастака эпохі Адраджэння Альбрэхта Дзюрэра «Заяц». Дзюрэр дасягае тут надзвычай глыбокага пранікнення ў прыроду свайго аб’екту, надаючы яму рысы сімвалічна-містычныя — якраз тыя, пра якія мы згадвалі.

Зноў вяртаючыся да мастацкай літаратуры, у прыватнасці дзіцячай, успомнім паэму «Дзядуля Мазай і зайцы» Мікалая Някрасава, «Скаргі зайца» Канстанціна Ушынскага, «Алёнушкіны казкі» Дзмітрыя Маміна-Сібірака, п’есу-казку Сяргея Міхалкова «Зайка-хвалько», апавяданні-казкі Віталя Біянкі. У вершы «Блытаніна» Карнея Чукоўскага толькі адзін заяц — на фоне агульнага бязладдзя — астаўся самім сабою, захаваў сваю сутнасць, не прэтэндуючы іграць іншыя ролі. У беларускай літаратуры Змітрок Бядуля выбірае менавіта Зайца ў якасці апавядальніка сваёй вядомай казкі «Сярэбраная табакерка».

Як бачым, міфалагічнае напаўненне вобраза аказалася настолькі глыбокім, што і ў сучаснай літаратуры заяц сустракаецца ў асноўным у літаратурных казках і ў творах міфалагічнага напрамку.

У нашым сучасным жыцці «зайцы» — не толькі безбілетныя пасажыры ў транспарце. Невыпадкова карыстаецца народнай любоўю выключна таленавіты мультыплікацыйны серыял савецкага часу «Ну, пачакай!» Архетыпова заяц — як бы кожны з нас, і яго дасціпны выхад з любой складанай сітуацыі, паказанай у кінастужцы, безумоўна, усяляе аптымізм.

Яшчэ больш амбівалентны персанаж — кот, але яго наўрад ці можна атаясамліваць з чалавекам — залішне гэта складаная індывідуальнасць (хоць вучоныя сцвярджаюць, што генетычна чалавек больш блізкі да ката, чым да малпы). І калі заяц ва ўяўленнях амерыканцаў — звычайны абывацель, хоць і са сваёй спецыфічнай мудрасцю, дык кот, бясспрэчна, арыстакрат жывёльнага свету.

Вучоныя-біёлагі амаль адзінадушныя ў думцы, што кот — апошні з прыручаных свойскіх жывёл. У старажытных арыйскіх Ведах нічога не гаворацца пра ката, значыць, у ІІ тыс. да н. э., калі арыйцы (ірана-славяна-балцка-кельцка-германскі субстрат) выйшлі на міжнародную арэну, кот яшчэ хатнім не быў. Больш за тое, нават антычныя аўтары не згадваюць пра яго — і гэта ў той час, калі ў суседнім Егіпце літаральна панаваў культ кошкі!

У Егіпце ёй былі прысвечаны шыкоўныя храмы, ёй служылі свае жрацы і вялікае кола вернікаў. Памерлых кошак бальзамавалі і хавалі на спецыяльных могілках. У ХІХ ст. археолагі знайшлі тут (каля горада Бені-Хасам) некропаль, на якім было пахавана 180000 кошак, прычым кожная ў асобным саркафагу. У выглядзе кошкі егпіцяне ўшаноўвалі багіню радасці, вяселля, Поўні і плоднасці Баст. Кошка-Баст была роднай сястрою самога бога Сонца Ра. У «Кнізе памерлых» нават вярхоўны Ра названы Вялікім Катом. У такім разе, робіцца зразумелым, што аб’ядноўвае зайца і ката як міфалагічных істот: абодва дэміургі — творцы свету (Ра менавіта дэміург), абодва звязаныя з Поўняй і надзвычай плодныя.

Культ кошкі ў Егіпце, сапраўды, уражвае. Яна лічылася добрым духам дома, яе любоўна бераглі. Падчас пажару найперш выратоўвалі кошку, а потым ўжо маёмасць. Смерць кошкі ў доме лічылася вялікім няшчасцем. А забойства кошкі, нават не наўмыснае, каралася смерцю.

Ішлі стагоддзі. Ужо тады, калі знікла старажытнаегіпецкая цывілізацыя і на змену ёй прыйшла арабская, кошка захоўвала сваё прывілігіраванае становішча. Ды нават сам прарок Магамет любіў кошак. А адзін з султанаў Егіпта — знакаміты Бейбарс (ХІІІ ст.), якога параўновалі з Цэзарам па смеласці і з Неронам па жорсткасці, так любіў кошак, што завяшчаў для іх у ваколіцах Каіра велізарны сад і значныя сродкі на ўтрыманне [31, 41–45]. У Егіпце кошак шануюць да нашага часу, лічыцца, што ў іх усяляецца добры дух, які прыносіць шчасце.

Са Старажытнага Егіпта кошак нельга было вывозіць пад страхам смерці. Таму ў іншых краінах яны з’явіліся даволі позна. Але, мы лічым, не толькі Егіпет быў цэнтрам адамашвання кошкі. Магчыма, тое ж адбылося на паўднёвым усходзе Азіі, таму і год быў адзначаны знакам кошкі.

У Еўропу кошка трапіла ў І ст. н. э. — упершыню пра яе згадаў грэчаскі гісторык Плутарх [31, 46–47]. Ужо ў V ст. катоў можна бачыць у роспісах посуду і рэльефах на манетах. Магчыма, распаўсюджанню кошкі ў яе асноўнай функцыі паляўнічай на мышэй перашкаджалі супернікі — вужы і ласкі, якія прыручаліся і жылі ў дамах антычнага Рыма. На Палессі вужы і сёння пасяляюцца пад падлогамі дамоў. А на знакамітай карціне Леанарда да Вінчы «Пані з гарнастаем», якою так ганарацца ў Польшчы (яна знаходзіцца ў Кракаве), паказана менавіта ласка, а не дзікі гарнастай. Але ўсё ж кошка як свойская жывёла ўпарта выцясняла іншых істот.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)