Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Койданава - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Койданава

Электронная книга - «Койданава». Краткое содержание книги:

Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожная з навэл – імя героя: Казік, Іван, Стэфа, Чэсь, Стась, Ванік, Тоня. Так Адам Глёбус стварае вобраз беларускага мястэчка, каб увекавечыць яго жыхароў. Такім чынам ён “зрабіў вельмі простую, але разумную справу.” Гэта ж можа зрабіць кожны, каму Бог даў хоць крупіну таленту – апісаць здарэнні і людзей свайго роднага мястэчка. Адкінуўшы назву, ці надаўшы кнізе іншую, можна гэты вобраз малога мястэчка “прылажыць, прымерыць” да многіх іншых падобных мясцін, раскіданых па ўсёй Беларусі. Адметнасцю з’яўляюцца людзі, як кожнае мневялічкае мястэчка Койданава мае сваіх жабракоў, сваіх прастытутак, сваіх “дурных” і юродзівых. (Н.Г.)
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 26
Перейти на страницу:

Услужлiвы шафёр пакаваў у багажнiк дзяржаўнай машыны скрынкi з памiдорамi. Светлыя, з абгабляваных дошчачак, зграбныя, невысокiя скрынi Шавура-партыец прывозiў з сабою. Койданаўцы казалi, што ён возiць памiдоры ў маскоўскi Крэмль, каб частаваць Хрушчова, Брэжнева i ўсiх астатнiх членаў Палiтбюро ЦК КПСС. Сам ён столькi з'есцi не мог, а вазiць памiдоры на "чайцы", каб згнаiць i выкiнуць — глупства. Так што Шавура-цэкоўскi ўсё ж некага частаваў.

Пры ўсiм сваiм скептычным стаўленнi да ўрада, койданаўцы паважалi Шавуру-малодшага, бо разумелi — не было б яго, i не было б памiдораў ад Шавуры-старэйшага. Бо хто б тады дазволiў Вiнаку прадаваць свае таматы налева i направа?

Хто гэта ў канцы 60-х мог дараваць беларусу заняткi адасобленай уласнiцкай эканамiчнай палiтыкай? Хто б дазволiў яму садзiць памiдоры i толькi памiдоры, калi ўсе астатнiя садзяць бульбу, рэпу, капусту, моркву, буракi, агуркi i боб з гарохам? Нiхто!

А так вось былi ў Койданаве лепшыя ў Беларусi памiдоры. Я, ва ўсялякiм разе, смачнейшых не каштаваў.

Баба Ядзя давала мне папяровы рубель, манетку ў дваццаць капеек i чысты, не з-пад бульбы, кошык.

— Папросiш Вiнака, каб ён сам табе навыбiраў, — казала яна. — Ён прапануе выбiраць, а ты скажаш, лепей вы самi навыбiрайце.

У Вiнакавай светлай хаце панаваў кiславата-салодкi востры памiдорны водар. На вокны не вешалiся фiранкi, i сонца вялiкiмi ромбамi ляжала на падлозе. У Вiнака амаль не было мэблi, так, самае неабходнае — ложак, стол, крэслы. I паўсюль на разасланых газетах у ромбах густога святла i ў празрыстых блакiтных ценях ляжалi, свяцiлiся сакаўной мякаццю праз тонкую глянцавую скурку, чырванелi наспелымi бакамi, зелянелi вострымi пупавiнамi пладаножак, патыхалi летнiм цяплом Шавуравы памiдоры.

— Выбiрай, — казаў гаспадар i працягваў узважваць на шалях, што стаялi на падлозе каля дзвярэй, памiдоры для дзвюх дзяўчынак. Яны былi старэйшыя за мяне, i я iх не ведаў. Пэўна, прыйшлi з другога канца Койданава цi з вёскi, з якiх-небудзь Макаўчыц цi Бакiнава.

Вiнак пазвоньваў дробнымi гiркамi, састаўляў iх па росту каля плiнтуса.

— Чаго не выбiраеш?

— Навыбiрайце самi, калi ласка. У мяне грошай на тры кiлаграмы...

I ён выбiраў i складаў на алюмiнiевы сподак.

Падобныя да цацачных качак дзюбкi вагаў пачыналi скакаць, аж пакуль тая, дзе ляжалi памiдоры, не плыла ўнiз. Шавура акуратна перасыпаў памiдоры ў мой кош.

Нёс я iх асцярожна, гэта ж памiдоры ад Шавуры.

Пазней, ужо ў iнстытуце, калi буду чытаць Басё, згадаецца Вiнак. Вялiкi японец па мянушцы Горкi Гарбуз сказаў вучням: "Хоку, i нiякiх iншых думак".

Так i ў Шавуры, не было iншых думак, акрамя салодкiх памiдораў. Але ў Вiнака была мара.

Аднойчы ён зайшоў у нашу хату па нейкую драбязу. Здаецца, дзед Бронiк паабяцаў яму аддаць нашу старую спружыну на дзверы... Не памятаю. Толькi дзеда не было. Мы з бабай Ядзяй вячэралi. Вiнак адмовiўся сесцi за стол. Стоячы ў парозе, ён раптам сказаў, што хоча кiнуць памiдоры, бо думае паспрабаваць вырошчваць вiнаград, але нiяк не збярэцца прадаць дом i пераехаць у Берасцейскую вобласць, бо там цяплей, чым у Койданаве. Баба не адгаворвала Вiнака. Кожны чалавек павiнен сам выбiраць, куды ехаць i што садзiць на сваёй зямлi.

Праз гады тры Вiнак з'ехаў спачатку на Берасцейшчыну, а далей i ў Малдавiю. Цi жыве ён там цяпер, у Койданаве не ведаюць.

А для койданаўскiх памiдораў насталi новыя часы, часы цяплiц i парнiкоў, але цi можна параўнаць тамат з-пад полiэтыленавай плёнкi з памiдорам, якi рос i спеў на жывым сонцы?

ТОНЯ

Тоня хварэла ўсё сваё доўгае жыццё на чыста беларускiя хваробы: млявасць, агульную слабасць, нямогласць i каўтун. Хрэстаматыйны каўтун убiўся ў Тонiны валасы яшчэ ў мiнулым стагоддзi i недзе на самым пачатку нашага сышоў. Але ўспамiны аб iм прайшлi праз усе Тонiны размовы з койданаўскiмi лекарамi.

— Дзетачкi вы мае, — пачынала яна сваё доўгае апавяданне ў бальнiчным кабiнеце. — У мяне ж каўтун быў. З таго часу i балiць галава, не дакрануцца. I свет у вачах плыве, круцiцца ўсё вакол, як туманам засланае. I слабкасць, i рукi дрыжаць, нiчога рабiць не магу. Увесь час на сон хiлiць. Так бы, здаецца, i не прачыналася зусiм...

Лекараў на сваiм вяку Тоня перабачыла безлiч. I нi адзiн з iх нiколi нават не засумняваўся ў сапраўднасцi хваробаў i ў шчырасцi скаргаў. А скаргi цiха плылi, як шырокая рэчка праз балота, закалыхвалi i пераконвалi... Пэўна, лекару было вельмi цiкава слухаць тую сумную элегiю.

Шкада, што не знайшлося ў Беларусi фалькларыстаў — аматараў пазанатоўваць жаночыя скаргi на ўласнае здароўе. Менавiта жаночыя, бо ў мужчын яны каструбаватыя, неразгорнутыя, абсечаныя:

— Во!!! Палец цыркуляркаю адхапiла.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 26
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)