Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Час second-hand - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Час second-hand

Электронная книга - «Час second-hand». Краткое содержание книги:

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”
1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 185
Перейти на страницу:

Трэці дзень…

Прачнуўся раніцай, і не трэба нікуды бегчы, згадваеш, што яна ёсць, яна знайшлася. Цябе адпускае туга… Ты ўжо не самотны… Ты адчуваеш раптам сваё цела… рукі, вусны… адчуваеш за акном неба і дрэвы, чамусьці ўсё блізка-блізка, ушчыльную наблізілася да цябе.

Так бывае толькі ў сне… (Паўза.) Па аб’яве ў вячэрняй газеце мы знайшлі неверагодную кватэру ў неверагодным раёне. На канцы горада ў новабудоўлях. У двары на выходных мужыкі з раніцы да вечара мацюкаюцца, стукаюць у даміно і гуляюць у карты на пляшку гарэлкі. Праз год у нас нарадзілася дачка… (Паўза.) Зараз пра смерць раскажу… Учора ўвесь горад хаваў майго аднакласніка — лейтэнанта міліцыі… Труну прывезлі з Чачні і нават не адчынілі вечка, маці не паказалі. Што там прывезлі? Салют і ўсё такое. Слава героям! Я быў там. І бацька са мной… У майго бацькі блішчалі вочы… Вы разумееце, пра што я? Чалавек да шчасця не рыхтуецца, ён рыхтуецца да вайны, да холаду і голаду. Шчаслівых людзей, акрамя маёй трохмесячнай дачкі, я нікога… нікога не сустракаў… Наш чалавек да шчасця не падрыхтаваны. (Паўза.) Усе нармальныя людзі вязуць дзяцей за мяжу. З’ехалі мае сябры… тэлефануюць мне з Ізраіля, Канады… Раней я не думаў пра тое, каб з’ехаць. З’ехаць… з’ехаць… У мяне гэтая думка з’явілася, калі нарадзілася дачка. Хачу абараніць тых, каго люблю. Бацька мне гэтага не даруе. Я ведаю.

руская размова ў Чыкага

Яшчэ раз мы сустрэліся ў Чыкага. Сям’я ўжо трохі абжылася на новым месцы. Сабралася руская кампанія. Рускі стол і руская размова, у якой да вечных рускіх пытанняў: што рабіць і хто вінаваты — дадалося яшчэ адно — з’язджаць ці не з’язджаць?

«…Я з’ехаў, таму што спалохаўся… У нас кожная рэвалюцыя канчаецца тым, што пачынаюць рабаваць адзін аднаго пад шумок і разбіваць галовы жыдам. У Маскве ішла сапраўдная вайна, кожны дзень кагосьці падрывалі, забівалі. Увечары на вуліцу без сабакі байцоўскай пароды нельга было выйсці. Я спецыяльна завёў бультэр’ера…»

«…Адчыніў Гарбачоў клетку — мы і ламануліся. Што я там пакінула? Сраную двухпакаёвую хрушчобу. Лепш быць пакаёўкай з добрым акладам, чым доктарам з акладам бамжа. Усе мы выраслі ў СССР: збіралі ў школе металалом і любілі песню «Дзень Перамогі». Нас выхоўвалі на вялікіх казках пра справядлівасць, на савецкіх мульціках, дзе ўсё дакладна прапісана: тут — дабро, а там — зло. Нейкі правільны свет. Мой дзед загінуў пад Сталінградам за савецкую Радзіму, за камунізм. А я хацела жыць у нармальнай краіне. Каб у хаце фіраначкі былі, каб падушачкі былі, каб муж прыйшоў і халат апрануў. У мяне неяк з рускай душой слаба, у мяне яе мала. Я зваліла ў Штаты. Узімку ем трускалкі. Каўбасы тут навалам, і ніякім сімвалам яна не з’яўляецца…»

«…У дзевяностыя ўсё было казачна і весела… Паглядзіш у акно — на кожным скрыжаванні дэманстрацыя. Але хутка стала не казачна і не весела. Хацелі свабодны рынак — атрымайце! Мы з мужам — інжынеры, а ў нас паўкраіны было інжынераў. З намі не цырымоніліся: «Ідзіце на сметніцу». А гэта мы зрабілі перабудову, пахавалі камунізм. І нікому сталі не патрэбныя. Лепш не ўзгадваць… Дачка маленькая просіць есці, а ў доме нічога няма. Па ўсім горадзе віселі аб’явы: куплю… куплю… «Куплю кілаграм ежы» — не мяса, не сыру, а любой ежы. Кілаграму бульбы былі рады, на кірмашы жмых прадавалі, як у вайну. У суседкі мужа ў пад’ездзе застрэлілі. Палатачнік. Паўдня ляжаў, прыкрыты газецінай. Лужына крыві. Уключыш тэлевізар: там банкіра забілі, там бізнесоўца… Скончылася тым, што нейкая шайка злодзеяў завалодала ўсім. Хутка народ пойдзе на Рублёўку. З сякерамі…»

1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 185
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)