Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Мёртвыя душы
Мёртвыя душы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мёртвыя душы

Электронная книга - «Мёртвыя душы». Краткое содержание книги:

Адзін з найбольш вядомых твораў рускага пісьменніка Мікалая Васільевіча Гогаля, жанр якога сам аўтар пазначыў як паэма. Першы том быў выдадзены ў 1842; працяг было знішчана пісьменнікам, захаваліся толькі асобныя раздзелы.
1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 159
Перейти на страницу:

У пярэдняй не далі нават і апомніцца яму. «Ідзіце! вас князь ужо чакае», сказаў дзяжурны чыноўнік. Перад ім, як у тумане, мільгнула пярэдняя з кур’ерамі, якія прымалі пакеты, потым зал, праз які ён прайшоў, думаючы толькі: «Вось як схопяць, ды без суда, без усяго, проста ў Сібір!» Сэрца яго забілася з такой сілай, з якой не б’ецца нават у самага раўнівага каханка. Нарэшце расчыніліся фатальныя дзверы: паўстаў кабінет з партфелямі, шафамі і кнігамі, і князь, гнеўны, як сам гнеў.

«Пагубіцель, пагубіцель!» сказаў Чычыкаў: «ён мяне зарэжа, як воўк ягнё».

«Я злітаваўся над вамі, я дазволіў вам застацца ў горадзе, тады як вам належала-б у астрог; а вы заплямілі сябе зноў самым ганебным махлярствам, якім калі-небудзь запляміў сябе чалавек!» Вусны князя дрыжэлі ад гневу.

«Якім-жа, ваша сіяцельства, такім ганебным учынкам і махлярствам?» спытаў Чычыкаў, дрыжучы ўсім целам.

«Жанчына», прамовіў князь, падступаючы крыху бліжэй і гледзячы проста ў вочы Чычыкаву: «жанчына, якая падпісвала пад вашу дыктоўку завяшчанне, схоплена і стане з вамі на вочную стаўку».

У Чычыкава пацямнела ў вачах.

«Ваша сіяцельства! Скажу ўсю ісціну справы. Я вінаваты; сапраўды, вінаваты; але не так вінаваты: мяне абмовілі ворагі».

«Вас не можа ніхто абмовіць, бо ў вас агіднасці ў некалькі разоў больш, чым можа [выдумаць] апошні манюка. Вы праз усё жыццё, я думаю, не рабілі неганебнай справы. Кожная капейка, набытая вамі, набыта самым несумленным чынам, ёсць крадзеж і самая ганебная справа, за якую пуга і Сібір! Не, цяпер годзе! З гэтай-жа хвіліны будзеш заведзены ў астрог і там, разам з апошнімі нягоднікамі і разбойнікамі, ты павінен [чакаць] вырашэння свайго лёсу. I гэта літасціва яшчэ, бо горш за іх у некалькі [разоў]: яны ў світцы і кажуху, а ты...» Ён зірнуў на фрак наварынскага полымя з дымам і, узяўшыся за шнурок, пазваніў.

«Ваша сіяцельства», ускрыкнуў Чычыкаў: «злітуйцеся! Вы бацька сям’і. Не мяне пашкадуйце — старая маці!»

«Хлусіш!» ускрыкнуў гнеўна князь. «Ты таксама мяне тады ўпрошваў дзецьмі і сям’ёю, якіх у цябе ніколі не было, цяпер — маці».

«Ваша сіяцельства! я мярзотнік і нягоднік апошні», сказаў Чычыкаў голасам..... «Я сапраўды хлусіў, я не меў ні дзяцей, ні сям’і; але, вось бог сведка, я заўсёды хацеў мець жонку, выканаць абавязак чалавека і грамадзяніна, каб сапраўды потым заслужыць павагу грамадзян і начальства... Але які нешчаслівы збег акалічнасцей! Ваша сіяцельства! крывёй патрэбна было здабываць надзённае існаванне. На кожным кроку прывабы і спакусы... ворагі, і пагубіцелі, і выкрадальнікі. Усё жыццё было — быццам віхор буйны або судна сярод хваль, па волі вятроў. Я — чалавек, ваша сіяцельства!»

Слёзы раптам паліліся ручаямі з вачэй яго. Ён паваліўся ў ногі князю, так, як быў: у фраку наварынскага полымя з дымам, у аксамітнай камізэльцы з атласным гальштукам, цудоўна пашытых штанах і з зачоскай на галаве, ад якой веяў салодкі подых адменнага адэкалона, і ўдарыўся ілбом.

«Ідзі прэч ад мяне! Паклікаць, каб яго ўзялі, салдат!» сказаў князь увайшоўшым.

1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 159
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)