Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 ... 199
Перейти на страницу:
Мы любім даўнія паданьні, Быліцы сівых песьняроў. Няхітры іх апавяданьні Аб справах мінулых вякоў…
Але нам будуць ўсё ж мілейшы Часы, калі з нізін, балот З надзеяй ў шчаснасьць дзён сьвятлейшых Устане ўзбуджаны народ…

Прысеў на друз замкавай сцяны, агледзеў прыціхлы зранку горад, затым — Гедымінаву гару, пакрытую маладым вясновым зяленівам…

Наўкола роў, травой парослы і шырокі, За ім астача сьцен зруйнованых замковых… Тут князь калісьці жыў багаты, ганаровы, І слава-чутка йшла аб ім у сьвет далёкі.
Цяпер жа сумна мур глядзіцца адзінокі, Ў праходах вецер рве, здзьмухае пыл вяковы, Ўначы стагнаньнямі і плачам страшаць совы, І кажаны лятуць на дзень ў цьвілыя лёхі…

Праз гадзіну ён выбраўся на Вострабрамскую. У рэдакцыі «Нашай Думкі» — нечаканая сустрэча. За стосам газэт, закасаўшы рукавы (пінжак накінуты наапашкі), узвышаўся Макар Краўцоў…

― Жылка! Няўжо ты?! — ад здзіўлення ажно прыўстаў. — Даўно ў Вільні?

― Першы дзень.

― А як дабраўся?

― Ды без прыгод. Гуртам, кажуць, і бацьку лацвей біць, не тое што перахітрыць Пілсудскага… — і ён зморана, хоць і вымагаўся ўсміхнуцца, сеў на прыстаўлены да рэдактарскага стала табурэт…

З Польшчы на Віленшчыну яны дабіраліся ўтрох: Жылка, Міхась Каберац і Юльян Сасноўскі — усе ўдзельнікі леташняга Слуцкага чыну. Макар Краўцоў прыехаў у Вільню раней, і вось цяпер, як расказаў, Максім Гарэцкі перадаваў яму рэдактарства «Нашай Думкі», якая, аднавіўшыся, выходзіла з пачатку 1921 года.

Прагаварылі з паўгадзіны. Напрыканцы, ужо развітваючыся, Жылка дастаў з кішэні некалькі напалам складзеных аркушаў — вершаваныя радкі на іх былі ўпісаны каліграфічным прапісным почыркам.

― Я гэта… вось колькі вершаў прапанаваць рэдакцыі хацеў бы, — асцярожна паклаў на стол і намерыўся развітацца, як дзверы рэдакцыйнага пакоя расчыніліся і ўвайшоў Максім Гарэцкі: бадзёры, у шырокім касцюме з яркім гальштукам; нават раннія залысіны пасавалі ягонай шляхотнай паставе.

― Знаёмся: Уладзімер Жылка, — Макар Краўцоў выйшаў з-за стала. — Вершы нам прывёз. Можа, глянеш? — Краўцоў Гарэцкага быў «старэй» на тры гады, і намагаўся трымацца «стала».

― То ж аўтар ёсць, хай і прадэклямуе нам. — Гарэцкі прысеў да вакна, ускінуў нагу на нагу — і зрыхтаваўся слухаць. Жылка не чакаў такога ходу, крыху зніякавеў, сторапу прачытаў два вершы і сціх. Гарэцкі одумна пахітаў галавой, адзначыў у вершах «маладога паэта» (на сем гадоў маладзейшага) некаторыя шурпатасці і… забракаваў іх[36].

У Вільні Жылку падтрымалі Антон Луцкевіч і Францішак Аляхновіч. З'явіліся і новыя сябры сярод гімназістаў, не зніклі і колішнія — Сасноўскі (пачаў вучыцца ў беларускай гімназіі) і Каберац. Восенню ў Вільні адкрылася восем пачатковых беларускіх школ. У адной з іх пачала працаваць настаўніцай Наталля Арсеннева (таксама маладая паэтка, вершы якой — яшчэ гімназісткі — былі ўхвалены ейным настаўнікам Гарэцкім). Кіраўніком той школы прызначылі Міхася Кабераца.

Пара акрыленасці не ведае крыўдаў… Не меў іх і Жылка, хоць і быў крыўдлівым, хоць і ўспрымаў нядобразычлівасць балюча, хваравіта, — як і ўсе сухотнікі. Нядаўна ён прачытаў нумар «Нашай Думкі» ад 25 сакавіка — і быў уражаны артыкулам А. Мсьціслаўскага «Думкі і развагі з прычыны свята незалежнасці». Пад такім псеўданімам пісаў Максім Гарэцкі — і Жылка ведаў пра гэта. Некалькі разоў перачытваў ён «Думкі і развагі»…

«Незалежнасьць — гэта ёсьць вянец усім нашым імкненьням. Гэта ёсьць той ідэал, тое пуцяводнае сьвятло, да спраўджаньня якога скірована дзеяльнасьць кожнага грамадзяніна… Якое бы райскае жыцьцё ні дэкляравалі нам маскоўцы, палякі ці навет ліцьвіны, мы — прапашчыя, няшчасныя людзі датуль, пакуль не зрэалізуем <…> свайго незалежнага гаспадарства… Пад Польшчаю ці пад Маскоўшчынай мы памром нацыянальнай сьмерцю і пойдзем гноем пад красаваньне чужое культуры <…>. Пад маскоўскім панаваньнем мы якраз рызыкуем страціць сваю душу <…>. Маскоўскія камуністы гвалтам накінулі нам так званую «дыктатуру пралетарыята», хаця Беларусь ня можа прыняць ня толькі яе нягоднае фікцыі <…>, бо ня можа быць «дыктатуры пралетарыята» па маскоўскаму рэцэпту ў той старонцы, дзе калі й мысьліма якая дыктатура, дык толькі дыктатура сялянства <…>. І вось адзіны вывад з усяго сказанага, адзіны правільны адказ: Незалежнасьць бацькаўшчыны!».

вернуться

36

Пра гэта ўзгадваў ва ўспамінах пра Ўладзімера Жылку сам Макар Краўцоў.

1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)