Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Азірніся ў каханні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Азірніся ў каханні

Электронная книга - «Азірніся ў каханні». Краткое содержание книги:

У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці. Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую зону. Разам з сябрамі Бронік спрабуе дамагчыся праўды, каб памагчы людзям, але сутыкаецца з халодным раўнадушшам чыноўнікаў. Лёс герояў «Княжабора» звязаны з лесам. Як захаваць прыроду, яе чысціню І прыгажосць для нашчадкаў? Такія няпростыя праблемы хвалююць лесніка Косціка Міхалапа, які ўступае ў схватку з раскрадальнікамі.
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146
Перейти на страницу:

— Напісаны быў ён на грэчаскай мове, але ўсё, што яна пісала, быў вопыт Старажытнай Русі. Трыццаць пяць частак у тым лячэбніку. Пра гігіену, пра тое, што часы года і кліматычныя ўмовы ўплываюць на арганізм чалавека. Пра рух, спакой і сон. Пра лазню, якая вельмі ахоўвае здароўе і ўмацоўвае цела... Пра матку і дзіця пісала, як правільна ўжываць ежу. Думаеш, тады людзі не дбалі пра здаровы род і дурныя былі? Не-е... Толькі ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя рускі гісторык Лопараў адшукаў гэтае сачыненне ў Італіі — у Фларэнційскай бібліятэцы Ларэнца Медзічы і ўстанавіў, што аўтарам той працы з'яўляецца наша Дабрадзея. Ён напіша тады, азнаёміўшыся з лячэбнікам: «Трактат Зоі меў для свайго часу важнае значэнне. Гэта даказвае факт карыстання ім з боку грэчаскіх медыкаў, якія ставілі Зою побач з іншымі ўрачэбнымі славутасцямі». Во, брат, яно як... Гэта ўжо ў наш час нейкі ўрач усклікнуў: «Што, каб не было наперстаўкі?!» То цудоўная зёлка. Неабходна чалавеку, як паветра, як сонца. І цябе яна вылечыць ад тваёй хваробы...

Хлопец замоўк, пачаў азірацца. Ззаду чуўся незразумелы гоман, усё грамчэй і грамчэй.

— Я пабег, Міхалап. Мяне чакаюць. Загаварыўся я. Убачымся там...

Паўз Косціка, піхаючыся, беглі і ішлі людзі. Твары ў іх былі напалоханыя, жахлівыя, быццам не маглі пазбавіцца ад бяды. Быццам ад яе не маглі ўцячы...

Людзей большала і большала. Воклічы рабіліся больш выразнымі, яны зліваліся ў адзіны трывожны гул. Хто ехаў на конях, хто на легкавіку, нават на грузавой машыне.

Да лесніка падышоў Ладуцька, паляпаў па плячы, спытаў засмучона:

— І ты тутака, калюх-калюха? Спрымачоўцы прыйшлі, Дзягцяр, меліяратары... Голас продкаў кліча на веча. Нашчадкаў склікаюць на судную бяседу...

«Усе нешта ведаюць, адзін я толькі здагадваюся пра ўсё. А цікава, Вікця тут?»

— Тут, а дзе ж ёй быць? — адказаў на яго думкі дзед, — за цябе хвалюецца, перажывае, каб не надта строга абышліся з табою.

— А хто са мною можа кепска абысціся?

— Яны. Продкі нашы, да якіх ідзём.

Дзед шыбаваў упэўнена, як быццам штодня хадзіў па знаёмай дарозе. Міхалап пакорліва клыпаў следам. Усё яшчэ аглядваўся, шукаў сярод люду знаёмага, найбольш выглядваў Любі-траву. Не знаходзіў яе.

Косцік заўважыў адну асаблівасць: сярод людзей не было дзяцей.

— Не адставай, таварыш ляснік, — абазваўся дзед і за рукаў пацягнуў, — бо спознімся.

— Туды ніколі не спознімся.

— Добра ты ведаеш, — хмурыцца Ладуцька.

А людзі напіралі, цяснілі справа і злева, спатыкаліся. Але ніхто не агрызаўся, не мацюкаўся. Міхалап упаў на калені, прыпаў да самай зямлі. Паспеў заўважыць, як борздзенька схаваўся пад трыпутнікам мураш і паглядаў цікаўна на людзей.

— На Ігналеву палянку! Праз Княжабор!

Ніколі, як і памятае Міхалап, так не абуджаўся яго абход. Ніколі тут даўно не было гэтулькі людзей. Хіба што ў вайну, калі партызанілі і людзі хаваліся ад карнікаў.

Ён не пазнаваў Княжына — усё перайначылася... Многія старыя дрэвы сышлі са сваіх месцаў — вунь і дзед Лунь з дуба сышоў, вунь і бацька з маці Косцікавы ідуць няспешна, перагаворваюцца, дзед Ерамей следам... Дзівосы, ды і толькі! Як і быць такое можа. Косціка піхнулі, і ён уліўся ў людскую плынь. Яго панесла, як скепку, па бурным цячэнні.

Спрабаваў выбрацца з гэтага палону — і не здолеў. Сцяна жывых людзей не выпускала яго, як ні сіліўся вырвацца, несла міжволі наперад, туды, дзе стаялі ўжо сцішаныя і гатовыя да нейкай вялікай работы палешукі...

Побач з Яркай размясціліся ваўкі і касулі, ласі Г яноты. Паласацік сядзеў, прынюхваўся да зямлі. Чаго ён туды падаўся, хіба на яго, Косціка, скардзіцца?

Нехта ўзяў яго за руку, і Косцік азірнуўся. Побач стаяла Любі-трава і ўсміхалася. Як фарсіла маладымі белымі зубамі — ды яна і была маладая, такая, як выходзіла замуж — прыгожая, вачэй не адвесці.

— Ты тут даўно, Косцік?

Вусны ў яе прагныя, жаданыя, а ў вачах прасвечваецца светлая радасць. Толькі ад чаго — што яго, Міхалапа, бачыць, ці ад таго, што папала на такое відовішча?

— Не ведаю — як пайшоў у свой абход. А ты?

— Толечкі во прыбегла. Нехта пагукаў з вуліцы. Думала, што ты — твой быццам бы голас. Кажуць, што мы ў нечым перад продкамі правінаваціліся? Чым мы маглі ўгнявіць іх? Чым, Косцік?

— Не ведаю. Вось тут нам і абвясцяць.

Людзі заціхлі — як магутная хваля пракацілася па натоўпе і захліпнулася ля самага ўзбалотка.

«Гу-уух!» — уздыхнула грамада і замоўкла, не дыхала нават. Тысячы позіркаў упіліся ў продкаў. І пазнавалі іх, і не пазнавалі — па-рознаму расказвалі пра іх спрымачоўцы.

Углядаліся ў Ярку, Вятчынку, Броньку, Чэрценя, Ігналя... То людзі ў іх гонар далі назвы мясцінам. Людзі шанавалі іх памяць.

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)