Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Зорны спеў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Зорны спеў

Электронная книга - «Зорны спеў». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага Песня пра зубра, пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 158
Перейти на страницу:
Пляліся рукамі людскімі і лапці і кашалі... Вы нашы браты, якія па нашых слядах не пайшлі110.

Некалькі чалавек у апошнія гады прыйшло ў літаратуру з Бярозаўскага раёна — Раіса Баравікова, Алесь Разанаў, Анатоль Казловіч. Але Ніна Мацяш не перабралася, як яны, жыць у сталіцу. Лёс вярнуў яе ў бацькаву хату. Суровы карчагінскі лёс... Аднак не з літасці да пакут любяць яе землякі. Паважаюць за мужнасць і розум, любяць за талент. Скаваная цяжкаю хваробай, Ніна Іосіфаўна знайшла ў сабе дастаткова сілы і волі, каб завочна закончыць Мінскі педагагічны інстытут замежных моў і сёння ўпарта штодня ездзіць на ручной калясцы вучыць нямецкай мове дзяўчынак і хлопцаў у Белаазёрскае прафтэхвучылішча. А дома яна рыхтуецца да ўрокаў як да свята ды яшчэ перакладае з нямецкай, французскай, польскай і піша сваё. Вершы паэтаў Францыі, В'етнама, Польшчы, ГДР у яе перакладах можна сустрэць на старонках беларускіх літаратурных часопісаў, зборнікаў, альманахаў.

У 1970 годзе выйшаў уласны зборнік вершаў Ніны Мацяш «Агонь», а праз два гады новы — «Удзячнасць».

Старажытныя міфы кажуць, што агонь прынёс на зямлю Праметэй з любасці да чалавека, змардаванага жорсткаю барацьбой супраць варожых сіл прыроды. Агонь стаў сімвалам жыцця і дабра. Такім яго славілі нашы продкі-язычнікі ў купальскую ноч. Але прайшлі вякі, людзі падзяліліся на варожыя класы, скарэжаная класавым уціскам фантазія раба памясціла агонь у пекла, а рай засадзіла зялёнымі свечамі дрэў, кветак і траў. Агонь стаў сімвалам пякельнай кары і пакуты. На вачах сучаснікаў той пякельны агонь бушаваў у печах крэматорыяў, гойсаў на палях і джунглях В'етнама, бушуе і сёння на атамных палігонах імперыялізму.

Але гарыць Вечны агонь на магілах герояў. Гарыць добры праметэеў агонь у печах Белаазёрскай электрастанцыі на радзіме паэтэсы, зыркае святло яго бяжыць у хаты палеекіх калгаснікаў, светлыя вокны запрашаюць зморанага падарожніка зайсці сагрэцца:

Шыбуй сюды, знявераны і стомлены! Тут рук сяброўскіх шчырае цяпло. I падалося мне: сам шквал надломлены Быў гэтым кволым прызыўным святлом. Калі ў сваёй дарозе, часам здрадлівай, Згублю з-пад ног збалелых цвёрды грунт, Я так хацела б, каб і мне здагадліва Агеньчык нечае душы спагадлівай Выратавальна ў вочы заглянуў111.

Ніна Мацяш увяла ў паэзію праметэеў агонь, каб выказаць праграмную тэму— тэму чалавечнасці. Паэтэса знаходзіць праявы гуманізму вакол сябе і шукае ў сабе. Гуманізм — плод здаровага жыцця. Заклік паэтэсы да спагадлівасці, даверу і дружбы гучыць па дзявочы далікатна, як прывабліванне хараством.

Ясная вобразнасць, пластычнасць вершаў Ніны Мацяш выяўляе добрую вывучку ў школе савецкай і еўрапейскай класікі. Вось, напрыклад, верш «Дажджын-ка». У аснове задумы яго ляжыць быццам бы не новы вобраз: у кроплі вады адбіваецца цэлы свет. Але паэтэса ўбачыла ў кроплі, што коціцца па яблыку ў яе садзе, свет родны і любы. I як натуральна прагучала радасць эстэтычнага прысваення гэтага свету, адбітага ў дажджынцы:

А ў ёй — палова неба сіняга, Крыло ўрачыстае вясёлкі, I гай бярозава-асінавы, Што прытуліўся да пасёлка. I два камбайны — два караблікі — На фоне яркага бяздоння. ... Зрываецца паўсвету з яблыка I мне — ў далоні...112

Жыццё ва ўяўленні паэтэсы не мляўкая ідылія, а напружаная драма, барацьба сіл тварэння і нішчэння, працэс, поўны чалавечага сэнсу. Ніна Мацяш вырасла ў працавітай сялянскай сям'і, дзе бацька прывучаў «быць скупою ў пачуццях услых», дзе бабуля рупна і нястомна «насіла асот у квяцістым прыполе», а святамі ў застоллі «высока вяла старадаўнія песні». Цнатлівы, шчыры і просты свет працоўнай сям'і паэтэса падключае да вялікага свету — чалавецтва. Яна разглядае сваю паэзію як працяг народнай песні. Гэта натуральна, бо яе душа — працяг народнай душы. Звяртаючыся ў думках да нябожчыцы бабулі, яна абяцае:

Усе твае песні аддам Беларусі, Я толькі дабаўлю да іх тыя словы, Што сёння лунаюць над краем вясновым113.

Ніна Мацяш выконвае гэту клятву, яна дапоўніла песню бацькоў не толькі малюнкамі роднага Белаазёрска — горада энергетыкі, магутнай фабрыкі святла на Палессі, але і малюнкамі пачуццяў і парыванняў інтэлігента і рабочага, сельскага механізатара — стваральнікаў красы жыцця.

У літаратурнай крытыцы пашырана думка, што сапраўдны экзамен для маладога пісьменніка — выхад другой кнігі. Першая можа быць вынікам бурлівага росту маладога чалавека ў моманты даспявання, другая — паказчык устойлівай даравітасці, таленту.

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 158
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)