Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Электронная книга - «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча». Краткое содержание книги:

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 84
Перейти на страницу:

— Ну, вядома, тут быў ён, Каліноўскі! Бо хто ж яшчэ? — і папрасіў Цвяткова дадаткова зняць крыж для фільма (не памятаю, ці засталіся гэтыя кадры ў стужцы).

Па дарозе з Аняліна ў Гудагай Валодзя стаў пераконваць мяне:

— Давай пра ўсё гэта напішам па аповесці. Паглядзім, што выйдзе.

— Але ж я не пішу прозу. Толькі навуковае, крытыку. Не атрымаецца!

— Атрымаецца! І ведаеш, чаму? Ты любіш разыгрываць людзей. Бывае, і не вельмі дасціпна… Памятаеш, як званіў Барадуліну ад імя польскага перакладчыка Антоняга Ольхі, як Рыгор бегаў па гасцініцах, шукаючы яго?! А ведаеш, чаму? Таму, што не зганяеш ахвоту, разыгрываючы сваіх герояў. Даказана гісторыяй…

— Не ведаю. Няма часу: планавая тэма, свае і чужыя "хвасты"…

— Кідай усю непатрэбшчыну і пішы! Зашыйся сюды. Кажу табе! Потым за локці сябе будзеш кусаць, што ўпусціў час.

— Як быццам ты яго мала марнуеш…

У той дзень мы нават крыху пасварыліся. Але Караткевіч усё ж угаварыў мяне паехаць разам у Вільнюс, паказаць усім будынкі, узведзеныя беларускімі дойлідамі. Хаця Цвяткоў рашуча пратэставаў, што на ўсё гэта не хопіць аніякага метражу, але сцэнарыст настойваў:

— Інакш кіну вас, і рабіце ўсё адны, калі вы такія разумненькія…

Па дарозе паглядзелі руіны Медніцкага замка ("не раўня нашым — дагледжаны"), заехалі ў Барэйкаўшчыну, дзе жыў Сыракомля, пашукалі Свіраны, у якіх нарадзіўся Багушэвіч. У Вільнюсе гасцініцы не аказалася (тут Цвяткоў вінаваціў Караткевіча), і мы, зноў пасварыўшыся, скіраваліся, хто куды. Цвяткоў з жонкай, аператаршай і шафёрам прыстроіўся да беларускай кінагрупы, што здымала "Усходні калідор". А мы аддаліся пад апеку Генадзю Кісялёву.

Назаўтра, калі ўсе сустрэліся каля гатычнага касцёла святой Ганны, узведзенага рукамі гервяцкіх мужыкоў (Напалеон нібыта хацеў перанесці гэтае цуда архітэктуры на далоні ў Парыж), гуморы ва ўсіх былі яшчэ дрэнныя, пералік узаемных крыўдаў узрастаў. Дастаткова было невялікай іскры, каб з яе ўзгарэлася полымя, і такая іскра знайшлася. Караткевіч спытаў у прысутных:

— А ведаеце, панове, чаму старыя муры так доўга стаяць?

— Не.

— Тады слухайце. Калі будавалі мінарэты ў Сярэдняй Азіі, то раствор замешвалі на крыві палонных. Секір башка і… А калі ўзводзілі Маскоўскі Крэмль, то дабаўлялі яечнага бялку. На ўсе ўладанні было накладзена нешта падобнае на харчовую развёрстку: казанцам — трыццаць тысяч яек, разанцам — дваццаць тысяч… І што вы сабе думаеце: разанцы прыслалі ўсе яйкі варанымі ўкрутую.

— Гэта каб зрабіць урэд царскаму ўраду, — знайшоў тлумачэнне Цвяткоў.

— Які там урэд — па дурасці! Разанцы ж …

Не ведаю, чаму Цвяткоў, родам з Пскоўшчыны, апошнія словы ўспрыняў як асабістую абразу. Калі б не ўмяшанне Кісялёва, які рашуча стаў мурам паміж канфліктуючымі бакамі, іх слоўная дуэль магла б перарасці ў бойку… Караткевіч канчаткова адмовіўся ехаць з кінагрупай на Гродзеншчыну ("ёсць сцэнар — то рабіце што хочаце") і прапанаваў мне з Кісялёвым тут жа пайсці да Зоські Верас:

— Падумаць толькі: жывая легенда, з самім Багдановічам сустракалася, а мы не выбралі часу, каб засведчыць ёй павагу.

Але знайсці ў панарскім лесе "беларускую хатку" Зоські Верас, пабудаваную яшчэ да вайны яе мужам, аказалася не так праста. Сышлі з аўтобуса на праспекце Чырвонай Арміі, перайшлі чыгунку — і адразу апынуліся ў лясным гушчары. Сцежкі вялі ў розных кірунках. Мы выбралі адну, другую, трэцюю — нічога не выйшла. Пазмрачнелыя, зноў выбраліся на праспект і рашылі ("з гора") наведаць сяброў Генадзя Кісялёва. Караткевіч у гэтай сям'і быў добра вядомы. Нас гасцінна сустрэлі. Пачалося чытанне вершаў. А там — і застолле. І тут нечакана ў дзверы зазванілі. На парозе з'явіўся хлапчук і радасна абвясціў:

— А ўслед за мной і мама ідзе!

— ? — прачытаў я на твары Валодзі.

— І папа!

— ?!

— І дзядуля!

— !!

Запасы ж для пачастунку былі абмежаваны нашымі сціплымі магчымасцямі…

А вундэркінд тым часам сунуў кожнаму з нас сваю руку і казаў:

— Здрастуй, старына!

— Здароў, калі так, — у голасе Валодзі не было энтузіязму.

Неўзабаве сапраўды з'явілася сям'я рээмігранта з Ізраіля, вядомага вільнюскага інжынера Л. Паехаўшы на зямлю "абяцаную", ён ажаніўся там, у кібуцы, з камсамолкай і прывёз яе на зямлю бацькоў.

Новыя госці дружна накінуліся на ўсё тое, што стаяла на стале. Бачачы такое спусташэнне, Валодзя ўсё змрачнеў і змрачнеў. Нарэшце прамовіў да Л.:

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)