Чарадзейныя казкі
- Автор: Перро Шарль
- Год: 1993
- Язык: белорусский
- Год: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
- ISBN: 5-85952-003-7
- Переводчик: Зміцер Колас
- Жанр: Сказки народов мира
Электронная книга - «Чарадзейныя казкі». Краткое содержание книги:
Былі сабе кароль з каралевай, і не было ў іх дзяцей. Так яны сумавалі праз гэта, так сумавалі, што і сказаць няможна. Ужо і ўсе святыя крыніцы на свеце пааб'ездзілі, і маліліся, і бажыліся, і пацеры ўвесь час казалі — чаго толькі не рабілі, а ўсё дарма. Але нарэшце каралева такі зацяжарыла і нарадзіла дачку. Хрэсьбіны справілі пышныя. За хросных маці да маленькай прынцэсы паклікалі ўсіх чараўніц, якіх толькі ўдалося знайсці ў каралеўстве (а іх аказалася сем). Бацькам хацелася, каб кожная паводле звычаю, які тады быў у чараўніц, надзяліла іх дачку якім-нібудзь дарам...
Перейти на страницу:
Краса ў дзяўчат — вялікі скарб, бясспрэчна,
Мы захапляцца ёй не стомімся ніколі,
Ды ветлівасць усё ж каштуе болей
І большую цану мець будзе вечна.
Таму і хросная дзяўчыну навучала
Быць далікатнай, выпраўляючы на баль,
Ды так яе пры гэтым прыбірала,
Што стала каралеўнаю яна.
Адсюль — мараль:
Хто хоча схільнасці ў любага дабіцца,
Адной красою дасягне не многа;
Тут ветласць — вось дар чараўніцы,
Бо з ёй магчыма ўсё, а без яе — нічога.
Перейти на страницу: