Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 199
Перейти на страницу:

― Яшчэ пікнеш — і прырэжу! — данёсся знаёмы хрыплы голас, і ён са спіны пазнаў «фраера», які некалькі хвілін таму прасіў у яго запалак. — Паказвай, што там прыцепліла! — і вырваў з рук паненкі партманецік.

Нібы варывам апякло шчокі. Ён выйшаў з-за плота і, набліжаючыся да рабаўніка, хоць і з дрыготкай, выціснуў:

― Зноў прыкурыць шукаеш?!

«Фраер» уздрыгануўся, крыху адбочыў, але ўбачыўшы маладога хлопца, выцягнуўся і — як і раней — цыркнуў слінай, з'яхідніў:

― А што, можа, прынёс?

― Аддай чужое — ды ідзі па дабру па здарову…

― Ты, смаркач, ну-ка блісні адсюль! — «фраер» падышоў усутыч, нібы пацягнуўся да вуха па цыгарэціну — і нечакана гухнуў кулаком.

Хоць і рыхтаваўся да ўсяго, але ўвіхнуцца ўсё ж не паспеў — зашчымела шчака, у рот набегла кроў. Але хутка і агоўтаўся — прысеў, выпусціў з рук чамаданчык — і тыцнуў рабаўніку пад дых. Той абмяк і пачаў ад болю гнуцца — і ён, схапіўшы за брудныя пэйсы, што няўрымсна выбрындваліся з-пад збітай аблавушкі, хлёстка стукнуў «фраерскай» галавой аб сваё калена — і адкінуў пацяжэлае жылістае цела. «Фраер» нязграбна зваліўся — акурат да ног паненкі, з-за пазухі вываліўся чужы партманецік.

Нагнуўся быў, каб падабраць, а «фраер» кумільгнуўся да ног, абхапіў і зваліў на дол. Яны сціснулі адзін аднаго і скаціліся ўніз, да рэчкі. «Фраер» меціў хапіць за шыю, ды ён пхнуў лакцямі — пакуль нарэшце не адарваўся і не ўскочыў на ногі.

― Людзі, ратуйце! — сполашна закрычала паненка, але голас сарваўся, і яна закашлялася. У гэты міг заўважыў, як у руцэ «фраера» бліснуў нож. Пыхкаючы разбітым акрываўленым носам, скочыў да яго, пырануў, цэлячы ў грудзі, ды Алесь перахапіў руку і з усяе сілы нагой стукнуў у жывот — «фраер» хэкнуў і закаціў вочы. Вольнай правай з адцяжкі — ва ўсім целе нечакана ўз'юцілася злосць — пэльнуў у няголеную сківіцу. «Фраер» у беспрытомнасці ляснуўся аб прамерзлую зямлю. Ён падняў нож і шпурнуў у рэчку, потым узяў свой баульчык і падаў спакойны голас:

― Не забудзьце свой партманецік. Можа, вас правесці?

Паненка яшчэ хвілю хітала галавой, мулячы і без таго тонкія вусны, перамагаючы спалох, а потым высіліла:

― Дзякуй, каб не вы… Нават і не ведаю…

― Дык ці правесці вас?

― Была б удзячнай, — і бліснула прыгожымі чарнявымі вачыма — глыбокімі (можа праз тое, што вейкі былі невялікімі?).

Яны пайшлі да скверыка, і паненка разгаварылася:

― А я так напалохалася, а яшчэ як убачыла ў яго руках нож!.. Столькі ўжо рознага жулля навылазіла! Вой, а як жа вас завуць?

― Аляксандар. А вас?

― Аляксандр, — паўтарыла яна. — Абаронца людзей, што ў перакладзе з… Ой, забылася, якой… Грэцкай, пэўна. А адкуль вы — відаць, прыехалі толькі, ці куды ад'язджаеце?

― Прыехаў. А як вас завуць?

― І-ы! — ускрыкнула і пляснула сябе па чырванаватай, з вабнай ямінкай, шчацэ. — У вас жа вока падбітае! Трэба нечым халодным прыкласці… ― І кінулася ляпіць снежку. — Давайце…

― Ды нічога, пройдзе. — Ён усміхнуўся, яшчэ раз агледзеў паненку: лёгкія наўскід бровы, мяккія кудзяркі валасоў выплываюць з-пад уздзетага набок капялюшыка, прадаўгаватае — скульптурнае — пераноссе падкрэслівала яе рашучы характар, колка-цёплыя зрэнкі, артыстычнае цельца пад кароткім футэркам, — і ўжо трэці раз перапытаў: — Дык ці скажаце, як вас зваць?

― Паўліна, — і, далікатна змаршчыніўшы лобік, працяла, здалося, позіркам і зашчабятала зноў: — А вы, Аляксандр, чаму па-беларуску гаворыце? — і ўсміхнулася з хітрынкай.

― Ды… проста. А што?

― Так, прыемна чуць. Дык ці здалёку да нас абаронцы прыязджаюць?

― Са Случчыны.

― Вой, што ты кажаш?! — Пры «ты» ён зірнуў на Паўліну запытальна-гарэзліва, але паненка нібыта і не заўважыла гэтага. — Дык і я некалькі гадоў на Случчыне пражыла! У Мядзведзічах… Цяперака бачу, што і сапраўды там мядзведзі жывуць — гэта так скруціць тога збродню!.. То вёску Мядзведзічы — можа, чуў?

― Чуў. Гэта на самай мяжы Случчыны, амаль каля Шчары…

― Добра там у вас!.. Выйдзеш з хаты — а конікі так траскочуць!

― Ну, цяпер там конікі маўчаць…

― Гэта я пра лета. Я там настаўнічала ў беларускай школе.

― Ці не ў той, што княгіня Магдалена Радзівіл фундавала?

― У той. Ты — настаўнік!

― Не… — усміхнуўся. — Дык ці не тая ты Паўлінка, што і Купалаву «Паўлінку» першай іграла? — і стаў, здзіўлены нечаканкай, узяў паненку пад локаць і прыжмурыўся: — Вы Мядзёлка?!

― Ого! — здзівілася і тая, што яе «завочна» ведаў сённяшні абаронца, усміхнулася: — Толькі чаго ж зноў «вы»?

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)