Парастак радка, галінка верша
- Автор: Барадулін Рыгор
- Год: 1987
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая лiтаратура
- Жанр: Публицистика
Электронная книга - «Парастак радка, галінка верша». Краткое содержание книги:
Крык сойкі — пачуццё трывогі, неспакою праходзіць праз увесь зборнік, працінае ранішнюю чуйнасць і вечаровую задуменнасць спелага бору паэта.
Можна ў паасобных выпадках выказаць заўвагі па некаторых радках, падчас залішне запразаізаваных, часам паэтычная барацьба з рознай набрыддзю і атрэп'ем нагадвае фельетонны стыль, расцягнута гучыць верш «Паэзія», тым больш што ў пачатку кнігі на гэтую ж тэму ёсць проста выдатна напісаная «Творчасць». I разам з тым ва ўсёй непрычасанасці, непрыгладжанасці, у адсутнасці акадэмічнага глянцу — і сама прывабнасць паэзіі Пімена Панчанкі, паэзіі рашучай, маладой, неўтаймаванай.
Выдатны літоўскі паэт Эдуардас Межэлайціс, па духу сваім, па праметэеўскім гарэнні ў паэзіі блізкі Пімену Панчанку, пісаў у «Лірычных эцюдах»: «Азам паэзіі ўсе мы без асаблівых высілак навучаемся ў іншых паэтаў і па кананічных падручніках. Куды цяжэй загаварыць уласным голасам, у рытме ўласнага сэрца».
У рытме ўласнага сэрца напісана новая кніга паэзіі Пімена Панчанкі.
Яшчэ друкаваўся тыраж «Крыку сойкі», а Пімен Панчанка прынёс у выдавецтва рукапіс свайго новага зборніка паэзіі. Частка вершаў з будучага зборніка друкуецца ў «Полымі», частка з'явілася ва ўсесаюзнай перыёдыцы. 1977-мы год нехта ўчэпіста трапна назваў годам Пімена Панчанкі. I калі ў традыцыйных застольна-трыбунных прамовах заўсёды гавораць, што юбіляр знаходзіцца ў поўным росквіце сваіх творчых сіл і задум, то ў Пімена Панчанкі гэта гарантавана залатым запасам таленавітых вершаў, што складуць новую кнігу «Вячэрні цягнік».
Паэт напісаў:
Словам пранікнёным, узнёслым, словам пяшчотным і гнеўным сцвердзіў народны паэт Беларусі сваю любоў да роднай зямлі ў новай таленавітай кнізе «Крык сойкі».
1977
Журыцца лірыка ліпеня...
Яшчэ не старое на ўзрост нашае пасляваеннае пакаленне дажыло да сумных некралогаў, да развітальных слоў са сваімі аднагодкамі, са сваімі адначаснікамі ў літаратуры.
Раптоўна. Менавіта раптоўна не стала Еўдакіі Лось, Еўдакіі Якаўлеўны, нашай вясёла-задзірыстай Аўдоцці, нашай журботліва-ласкавае Дуні.
Гэта ўсё яшчэ не хоча супакоіцца вайна, гэта яна забірае нашых таварышаў, тых хлапчукоў і дзяўчатак, чый смех абарвала склыгатанне гусеніц танкаў і выццё сірэн. Голад у блакадныя дні, пасляваенная нішчымніца, ці, як у нас на Ушаччыне кажуць, посніца, падтачылі здароўе, калі яно ў самую сілу бралася, пасадзілі сэрца.
Еўдакія Якаўлеўна!
Муза твая была той працавітай, цягавітай сялянкай, якая вынесла ўсе жахі і пакуты вайны, а калі мінулася неціхоцце, упрэглася ў плуг і дзірваны дужала. Адсюль і'такая, крыху мужчынская, ухватка тваіх мужных і ясных, тваіх упэўненых і зажураных радкоў.
Адсюль і такая неспатолытая прага да жыцця, да пазнання яго самых глыбінных пластоў, такая нястомнасць вандравання, такая несутрымная радасць ад сустрэч з ітовымі краінамі, гарадамі, з новымі людзьмі — тваімі прыхілыіымі чытачамі.
Нібыта адчуваючы, прадчуваючы нядоўгі век свой, рупілася ты паўсюль пабыць, спяшалася зрабіць як мага больш, імкнулася выказаць шчырую падзяку народу свайму, пашану свайму краю, роднай Ушаччыне, якую ты асабліва раўніва любіла.
Нарадзілася ты, Еўдакія Якаўлеўна, у першы дзень вясны. I зборнік першы твой, перапоўнены пачуццём веснавой радасці жыцця і пазнання, так і называўся — «Сакавік».
Шлях твой жыццёвы абарваўся на самым пачатку сталага лета. I, нібыта сімвалічна, апошні твой прыжыццёвы томік вершаў названы — «Лірыка ліпеня». Замкнулася кола ад ранняй вясны да ўпэўненага лета...
У вачах яшчэ стаіць, як падчас нядаўняй, апошняй тваёй паездкі па Віцебшчыне падпісваеш ты, Еўдакія, яшчэ з пахам друкарскае фарбы «Лірыку ліпеня» маладзенькай бялявай дзяўчынцы ў школе імя Міхася Лынькова. Дзяўчынка, пэўна, нагадала табе цябе ў юныя гады ў Старыне ці ў Звоні — такая яна ўзрушаная і акрыленая. Таму так нервова-расчулена бегае па паперы чырвоны фламастэр і так шчодра жадаеш ты радасці і шчасця маладой сваёй чытачцы.