Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Журавінка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Журавінка

Электронная книга - «Журавінка». Краткое содержание книги:

У кнігу Р. Барадуліна ўвайшлі гумарыстычныя вершы, пародыі i эпіграмы. Дасціпным i трапным словам паэт бічуе ўсё адмоўнае, што яшчэ трапляецца ў нашым жыцці.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:

РАНІШНЯЯ МАЛІТВА

Не раз трымалі Жорсткі бой мы, Каб толькі трапіць У «абоймы». Калі нам будуць Тыя помнікі?!. Цяпер нам Помнікі — Шматтомнікі.
А племя крытыканаў Згінь! Зачахні, Не ўзыдзі, Амінь!

ЗАЯЦ ВАРЫЦЬ ПІВА

Туман плыве з нізіны сівы

Над нівай голай i пустой.

«Глядзіце, заяц варыць піва»,—

Жартуюць людзі між сабой.

А я відушчым бачу зрокам,

Як ён прысеў каля агню,

Трыгубы, шэры, касавокі,

І піва варыць з ячмяню...

Уладзімір Караткевіч
А ЯК БЫ ПІСАЛІ:
Ніл Гілевіч
Не самагонку гоніць — варыць піва, I я за гэта не віню ані. На тое ж i ячмень, такога дзіва, Яго зайцу далі на працадні. На шалях цягне працадзень не скупа: Для ўсёй радні, для жонкі, для дачок Па белай футры у сельмагу купіць. Бывай, бывай, спрадвечны шарачок! Яно сабе было — i золь i сівер, Ды заяц не хіхікаў у рукаў. На недахопы росту не касіўся, Па лёгкі хлеб у горад не скакаў. Люблю зямлю i землякоў, паверце, Ды Мінск не можа без мяне даўно. У ім кватэра на любым паверсе Хвалюе, як i роднае гумно. Кашулю слаўлю чыстую, льняную I працу навуковую в яду. Двухтомнік гіра зайцоў не заплануюць Кансультаваць завочніц лепш пайду!
Уладзіслаў Нядзведскі
Зноў сэрца мае сагрэта Барознамі родных гоняў. Я з гэтым зайцом паэта Хачу параўнаць сягоння.
Чакае i ён нецярпліва, Каб поўнай была балея, Паэт, як i заяц ад піва, Ад вершаў уласных хмялее.
Пад Оршай не будзе горкім Піва — ў ім хопіць клёку. Ды лепей пад Салігорскам — Там цешча мая недалёка.
Хай крытык крывіцца кпліва, Ды я гэта ведаю болей, Што цягнецца смагла піва Нават з калійную соллю!
Пятрусь Макаль
Ад думак я пайшоў у ствол, Аж рыфмы ўжо заенчылі, Як умясціць за «Круглы стол» Усю сям'ю заечую?
Сядзяць, вядома, на бабах Правінцыялы шэрыя. Па мне бабахаў басам Бах Ім страшны — воўк ашчэраны. Раблю — i маю апетыт — З маленькай дзіркі дзіру я, Каб заяц ахнуў: — Эрудыт! Ён эру эрудзіруе! Зайцы! Іx вінаваціць грэх — Культурай не спакушаны: Вышэйшых курсаў літарэх Ніводным не раскушаны. Яны забудуцца на міг Пра дзень зімовы, заўтрашні Я п'есу б напісаў для ix З зайчыхай у сааўтарстве!
Генадзь Бураўкін
Не ад скептысу вочы звузілі: На лугах — за тарпой тарпа! Зайчаняты, i тыя з вусамі — Не бязвусая шантрапа. А туман плыве над разорамі Апельсіны гнілыя — дрэнь! Гэта вам не хлопчыкі зорныя
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)