Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Плакун-трава
Плакун-трава - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плакун-трава

Электронная книга - «Плакун-трава». Краткое содержание книги:

Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 21
Перейти на страницу:
Калі радасць на сэрцы ў паэта, Як заб’е пачуццё цераз край — Засмяецца ён вершам, — і гэта Ён пасля на ўвесь свет заспявае.
Так жыве між агнём і між лёдам, Між зямлёю і небам спаміж, Нехта кажа: “Ён выйшаў з народу” — Але ж вершы? Адкуль яны родам? — Не бывае ў паэзіі меж.
З РАЗМОВЫ
— Не трэба нам вашы песні, Пакуль не хапае хлеба — Паэзіі нам не трэба, — Адкажа ратай і цесля.
Паэт праглынае крыўду І думае так: што песняй Жабрацтва душы прыкрыў бы Ратаю, сабе і цеслю. Удосталь як стане хлеба — Збяднее на песні неба. Як хлеба зусім не будзе — І песняй душу не абудзіш!
Не трэба вам нашы песні, Пакуль не хапае хлеба Паэзіі вам не трэба? Жывіце ж на свеце цесным, Жывіце, ратай і цесля, Жывіце без нашай песні — Бяздушныя не ўваскрэснуць!
* * *
Паэт спяваў — а людзі ў крамы йшлі. Ён зваў — да храма. Паэт спяваў — яны душыліся кавалкам каўбасы, Сварыліся за грамы. І ўсё дзівіліся: “Чаго спявае ён? Чаго ён пасылае нам праклён, Мо хоча хлеба?” Адказваў ён: “Не трэба! Хоць зрэдку пазірайце вы на неба”. Паэт спяваў, ён гаварыў пра Божы суд, І пагражаў, І штосьці ўспамінаў пра Каіна, І зваў пакаяцца вось тут, Пака яшчэ не хутка суд. Ён гаварыў, што прыйдзе час, Ён ратаваў, Ён апярэджваў нас… Паэт спяваў, ён зваў людзей да Бога — А людзі слухалі, і ў песнях не пачулі анічога. Іх душы асыцелі ад яды… І, нібы лісце з дрэў, зляцелі ўдалеч Адпушчаныя Госпадам гады. І час прыйшоў, і суд настаў… І людзі ўспомнілі тады: Паэт спяваў…
* * *
Не ахвярую верш нікому, Не маю права: Ні родным, блізкім, ні знаёмым. Дзеля забавы Ніколі вершы не пісаў я – Крывёй і болем. Касіў быльнёг і разнатраўе На полі долі. Жыццё лажылася радкамі, Каса звінела, Калі находзіла на камень Нутром збалелым. І што ў тых вершах засталося Майго, на потым – Дык там з паловаю калоссе, Работа з потам. І Сейбіт прыйдзе і адвее Штосьць для патрэбы, Палову спаліць, а насенне Пасее ў глебу. Не прысвячу нікому верш, Не маю права, Бо нават не пісаўся першы, Дзеля забавы. Нібыта цацку падарыць Радкі пііту, Калі душою не гарыш – Свае нібыта. Хто б з вас, ахвярнікаў такіх, З імпэтам і запалам, Мог падарыць не мёртвыя радкі – Рукі кавалак!
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 21
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)