Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пяты этап - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пяты этап

Электронная книга - «Пяты этап». Краткое содержание книги:

Раман Пяты этап – першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення Каханка…. Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах зялёнадубаўцаў.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 59
Перейти на страницу:
Мая мілка, як кабылка, Грыва раскудлачана. Ды не скача мая мілка, Гэткая лайдачына!

Перад вачамі Забавы ўзнік твар спадарыні Ядвігі. Прыгожы, вытанчаны пакутамі твар. Бачыў яе гэтак нядоўга, але зрабіла на яго глыбокае ўражанне: не пачуццёвае, а эстэтычнае. Любіў прыгожыя твары, а твар спадарыні Ядвігі быў незвычайнай пекнасці. Асабліва ўпрыгожвалі яе цудоўныя залацістыя вочы, казачная ўсмешка і багатыя валасы, нібы адлітыя з бронзы. Калі спада­рыня Ядвіга ў гутарцы з ім смяялася, адчуваў, як яго быццам штосьці цёплае ахутвала ў грудзях, пераймала дыханне, і ён захоплена глядзеў ёй ў вочы.

А жаўнеры далей спявалі з жарсцю, якая выклікала ў іх «мілка-ўмілаваная», калі з’яўлялася на вуліцы:

Збеглі свінні, качкі, куры, І мароз бяжыць па скуры. Коні ўсталі на дыбкі, Лаюць коней вазакі. Квокчуць куры, крэкчуць качкі, Брэшуць злосныя сабачкі.

Злева ад Забавы сядзеў армянін, які пры пэўных рэфрэнах песенькі гучна пляскаў далонямі па каленах і манерна голасна смяяўся:

— А-ха-ха-ха! Ма-а-ла-дзец!.. Нават коні!.. ха-ха-ха!.. Яшка! — крыкнуў у наступнае купэ, дзе ехаў «хор» і дзе меў кагосьці знаёмага. — А заспявайце ну, наш адэскі «Чайнік»!

— Добра!

І неўзабаве хор заспяваў «Чайнік». Пасля першай, запеўнай страфы надышла чарга другой, якую «ўсходні чалавек» успрыняў з асаблівым захапленнем, падпяваючы, свішчучы, цмокаючы вуснамі і б’ючы ў ладкі. Армянін тупаў у такт песенькі, жудасна вырачваў вочы і па-змоўніцку падміргваў да развяселеных пасажыраў, нібы прапаноўваючы ім далучыцца да ягонага захаплення.

Браў цябе я босай, Голай, безвалосай, Паламанай браў І рамантаваў... Ца-ца! Браў табе фальбоны, З шоўку панталоны, І парык купіў, Трырублі прапіў... Ца-ца! Ты маю маліну Ела з кіслай мінай, Хоць купіў не танныя Чаравікі «танга» я... Ца-ца! Блузка вышываная, А спадніца тканая, Дзе для гэткай модніцы Гэткі дурань знойдзецца?.. Ца-ца!

У Жлобіне зайшоў чыгуначны кантроль — ЧК. Праверылі дакументы. Тры чэкісты абыходзілі купэ. Адзін браў дакументы і падаваў таварышам да прагляду. Тыя ўважліва глядзелі кожны дакумент, а некаторыя паперкі, сумнеўныя, нават глядзелі на святло. Калі прыйшла чарга Забавы, нядбайна падаў дакументы чэкісту. Той іх прагледзеў.

— Чаму вы, — звярнуўся да Забавы, — будучы сталым жыхаром Масквы, маеце ўліковую картку са смаленскага ваенкамата?

— Працоўная кніжка выдадзена мне была у 21-м годзе, а ўліковая картка ў 22-м. У маі гэтага года я выехаў на службу ў Смаленск як манцёр і тамака прымацаваўся ў ваенкамаце.

— Угум. — невыразна буркнуў чэкіст, беручы да праверкі дакументы ў наступных.

Забава заўважыў, што ў жаўнераў дакументы праглядаліся вельмі нядбайна. Затое дакументы цывільных падлягалі падрабязнаму агляду і вывучэнню. Аднаго цывільнага арыштавалі. Карыстаўся пасведчаннем, выдадзеным з валіспалкама, пячатка якога была вельмі невыразнай.

«Лепш за ўсё ездзіць у вайсковай форме», — падумаў Забава.

Хор спяваў далей:

Троцкігэта вам не збродня, Лёва Троцкігэта франт: Галіфэ ён носіць сподняе І на імчырвоны бант!

Насупраць армяніна сядзеў малодшы камандзір з двума чырвонымі трыкутнікамі на рукаве. Вялі «палітычную» гутарку. Уласна гэта была не гутарка, бо гаварыў толькі малодшы камандзір, а армянін хітаў галавой і падтакваў яму. Відаць было, што ўсходняму чалавеку вельмі хочацца спаць, што гутарка жахліва яму надакучыла, але малодшы камандзір не ўлоўліваў тое і азартна выгалошваў:

— Рэвалюцыя, таварыш, на месцы стаяць не можа і адступаць назад ёй нельга! Рэвалюцыйны фронт павінен увесь час пасоўвацца наперад і наперад, аж да перамогі!..

А хор роў частушкі:

Здымайце, дзеўкі, панталонырэвалюцыя! Расстаўляйце шырэй ногікантрыбуцыя!
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)